Геополитика

 

Шаўцоў Юры Вячаслававiч

Наши публикации

 

Аптымiзацыя знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь адносна Лiтвы.
 Супрацоўнiцтва без сяброўства.


Аналiтычныя агляды, зробленыя па замове аднае з беларускiх мiнiстэрыяу на працягу 1993-1994гг.

 

Выдавецтва "Белы сьвет" i Альманах Геополитика

Менск, 2002 

 

Склад:

Ад аутара. Мая першая кнiга

1. Аналiз культурна-палiтычнай сiтуацыi у Лiтве
1.1. Агульныя тэндэнцыi.
1.2. Структура улады.
1.3. Палiтычныя партыi.
1.4. Палiтычная сiтуацыя.

1.5. Стауленне да Беларусi.

2. Нацыянальныя праблемы у Лiтве
2.1. Характар i масштаб праблемы.
2.2. Асноуныя нацыянальныя меншасцi.
2.2.1. Расейцы.
2.2.2. Палякi.
2.2.3. Яурэi.
2.2.4. Украiнцы.

2.3. Беларускае пытанне.
3. Беларуская праблема у Лiтве
3.1. Беларусь - Лiтва.
3.2. Беларусы - лiтоуцы.
3.3. Беларуская нацыянальная меншасць у Лiтве.
4. Юрыдычныя аспэкты iснавання лiтоускай дзяржавы
4.1. "Литовский народ" згодна Канстытуцыi Лiтвы. 
4.2. Адносiны Лiтвы з Польшчай.
4.3. Адносiны Лiтвы з СССР.
4.
4. Адносiны Лiтвы з Германiяй.
4.
5. Адносiны Лiтвы з Латвiяй.
5. Iдэалягiчныя разыходжаннi памiж беларускiм i лiтоускiм пунктамi гледжання на нацыянальныя гiсторыю i культуру
5.1. Разыходжаннi.
5.2. Магчымыя рэкамендацыi.

 

Ад аўтара.
Мая першая кнiга.

 

Паважаныя чытачы, 8 год я не друкавау гэтыя тэксты. Спачатку па джэнтэльменскiм пагадненьнi з заказчыкам мы лiчылi iх засекрэчанымi ("хаця б на год"), хаця афiцыйна нiякага "грыфу" на  iх не было. Потым - калi я шмат друкавауся у медыях, лiчыу, што iхняй перадрукоукай магу крыху пашкодзiць беларуска-лiтоускiм узаемадносiнам. Зараз у мiнулым i тая эпоха i тыя думкi. Можа, таму й надыйшоушы час дадзенай публiкацыi, цiкавай, спадзяюся, толькi вузкiм спецыялiстам ды аматарам мемуарау.

 

Колькi словау пра агульны фон, у якiм узьнiклi гэтыя матэрыялы. У 1993 годзе я жыу у Вiльнi i працавау у Акадэмii Навукау Лiтвы у Iнстытуце мастацтва i культуры у Адзеле гiсторыi i тэорыi культуры. Тады мяне цiкавiла культуралёгiя. Адначасова я з'яуляуся сябрам Сойму Беларускага народнага фронту (руху, не партыi). Важна, што я быу грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь. 

 

Калi у Лiтве з'явiлася беларуская амбасада беларускiя нацыянальныя суполкi аказалi максымальную падтрымку нашым дыпляматам. Спачатку нават месьцiлася Амбасада у памешканнях адной з беларускiх суполак. 

 

Як сябра Сойму БНФ i як адзiны беларус у Акадэмii навукау Лiтвы уселяк спрыяу дзейнасьцi нашае Краiны i я. Адная з праявау тагачаснага Вiленскага беларуска-буларускага супрацоунiцтва - прадстаулены Вам, паважаныя чытачы, комплекс аналiтычнызх матэрыялау, выкананы па замове адной з беларускiх мiнiстэрыяу. У той момант нашыя чыноунiкi не надта разбiралiся у лiтоускiх рэалiях, i мы iмкнулiся максымальна дапамагчы Краiне здзейсьнiць удалую палiтыку адносна Лiтвы.

 

Зрэшты, большасьць маех рэкамэндацыяу тады была прынятая й рэалiзаваная. Мне зусiм не сорамна за гэтае, бо далека не з кожнае краiнай Беларусь тады за пару год нарошчвала транзiт у шмат разоу...

 

Галоунай сваёй палiтычнай задачау я лiчыу: пазьбегнуць канлфiкту памiж Беларусьсю i Лiтвой за кошт максымальнага памяншэньня культурных кантактау адносiнау памiж двумя краiнамi i нарашчваньня эканомiчных адносiнау. 

 

Упэунены, што гэтае была аптымальная палiтыка, якая адпавядала iнтэрасам i Беларусi i Лiтвы у той складанай рэчаiснасьцi.

 

Пры дадзенай публiкацыi я не рабiу практычна анiякiх правак, пакiнуушы нават неверагодную колькасьць моуных и синтаксычных памылак, якiя, зразумела, кампраментуюць мяне як аутара. Але, на мой погляд, раз гэтая публiкацыя не прызначаная вялiкай публiцы, дык для спецыялiстау можа мець значэньне аутэнтычны выгляд аналiтычных тэкстау тае пары.

 

З iншага боку, я пляную з цягам часу таксама выдаць сборнiк сваех артыкулау пра Лiтву, друкаваных у свой час у медыях нашых краiнау. Шэраг пытаньняу у гэтых артыкулах разгледжаная падрабязьней, чем тутака, шэраг - горай... У кожным разе, артыкулы и апаратная аналiтыка дадаюць адно адное. 

 

8 год замест дамоуленага аднога году я хавау гэтую сваю першую кнiгу ад чытачоу... Перачытваючы яе перад дадзенай публiкацыяй прыемна было узгадаць тыя часы и адчуць, што мне па-ранейшаму не сорамна за сваю дзейнасьць у Лiтве i за свае тэксты пра гэтую краiну. Гэтае была правiльная палiтыка.

 

Хачу таксама сказаць, што буду рады крытыцы маех падыходау, якую можна даслаць напрасткi на мой e-mail або выказаць на форуме.

 

 

Аналiз культурна-палiтычнай сiтуацыi у Лiтве

 

1.Агульныя тэндэнцыi.

2.Структура улады.

3.Палiтычныя партыi.

4.Палiтычная сiтуацыя.

5.Стауленне да Беларусi.

 

Палiтычная структура сёняшняй Лiтвы склалася на працягу апошнiх 9 гадоу. Яна характэрызуецца супрацьстаяннем старой палiтычнай элiты , якая адфармавалася падчас iснавання СССР i новай элiты, што узнiкла адносна нядауна й не мае устойлiвай палiтычнай нiшы на тэрыторыi краiнау СНД. Галоунай палiтычнай праблемай у Лiтве з'яуляецца барацьба вакол розных вектароу геапалiтычнай арыентацыi Рэспублiкi: правыя сiлы iмкнуцца iнтэграваць краiну у сiстэму Заходнееупапейскiх дзяржавау ху­чэй, чым адбываецца агульны працэс узаемаiнтэграцыi Захаду й Усходу. Гэтае, па меркаванню новай палiтычнай элiты, дало бы у ейныя рукi дадатковы Заходнi капiтал i гарантавала бы ейнае панаванне у Рэспублiцы. Левыя (старая палiтычная элiта) не зацiкауленыя у рэзкiм адыходзе ад Усходу й iмкнуцца праводзiць больш памяркоуную лiнiю у знешняй палiтыцы. Падчас знаходжання правых сiлау ля улады (1989-1992 г.г.) выявiлiся хiбы iхняй палiтычнай арыентацыi, якiя працягваюць мець мейсца й зараз:

1. Неверна ацэнены патэнцыял Заходняй падтрымкi Лiтвы:краiны Захаду аказалiся незацiкауленыя у новым абвостраннi адносiнау памiж ваеннымi саюзамi у Еуропе (Лiтва не трапiла у НАТА i не атрымала ад НАТА гарантыяу свайго сувэрэнiтэту) , нацыянал - фундаменталiская па iдэалёгii Лiтва не упiсалася у Маастрыхскi працэс (правал iдэi Балтаскандыi, раздражняльны для шэрагу краiнау курс жорсткай арыентацыi на Германiю) , аддзеленая ад краiнау СНД Лiтва паменшыла прывабнасць свайго геаграфiчнага становiшча як транзытнага пункту на шляху гандлю памiж Захадам й Усходам i не здолела прыцягнуць увагi сур'ёзных заходнiх iнвэстарау (правал у пошуках iнвэстыцыяу на пабудову марскога нафтатэрмiналу, зацяжка з рэалiзацыяй праекту пабудовы трасы "Вiа-Балцiка", праблемы з функцыянаваннем нават паромнай пе­раправы Мукран - Клайпеда).

2.Iдэалягiзацыя працэсу кiравання эканомiкай: паспешны роспуск калгасау, непрадуманая прыватызацыя вялiкай колькасцi прамысловых прадпрыемствау й другiх эканамiчных аб'ектау , непрафесыяналiзм i ненадзейнасць кiраунiчых кадрау, разрыу па iдэалягiчных матывах вялiкай колькасцi партнёрскiх сувязяу з краiнамi СНД, занядбанне праблемы структурнай перабудовы эканомiкi.

3.Замена культурнага будаунiцтва усеагульнай iдэалягiзацыяй. Найбольш яскрава дадзеная праблема бачная на прыкладзе сiтуа­цыi са станам сiстэмы навучання расейскай мове. Гвалтоуная, але вельмi дарагая савецкая сiстэма абучэння расейскай мове ад дзiцячага садку да Савецкага Войска й сродкау масавай iнфармацыi зараз адсутнiчае. У сiстэме адукацыi Лiтвы расейская мова сталася прадметам па выбары i вывучаецца ,калi абраная вучнямi, у аб'ёме крыху большым за аб'ём iншай замежнай мовы. За 2-3 урокi у тыдзень якасна вывучыць такую складаную для лiтоу­цау мову немагчыма . Тым больш, што сфэра ейнага функцыянавання у Лiтве рэзка звужаная:амаль адсутнiчае танная расейска­моуная прэса , скарочаны абэём тэле- радыёвяшчання . Вельмi мала паступае расейскамоунай лiтаратуры. З другога боку, альтэрнатыунай сiстэмы навучання насельнiцтва iншай распаусюджаннай замежнай мове стварыць у Лiтве не удалося: не хапае вык­ладчыкау, навучальнай лiтаратуры , сродкау для стварэння шырокай адукацыйнай сэткi увогуле. Акрамя таго, адбыуся масавы сыход выкладчыкау замежных мовау са школау й iншых навучальных установау у камерцыйныя структуры: сёння толькi у Вiльнi не хапае каля сотнi школьных настаунiкау ангельскай i нямецкiх мовау, гэтыя прадметы часта вядуцца студэнтамi й вучнямi старэйшых клясау гэтых школау. У вынiку школьнiкi , асаблiва у ра ёнах Лiтвы , дзе адсутнiчае зауважальная прысутнасць расейска­моунага насельнiцтва, ужо сёння у масавым парадку дрэнна валодаюць расейскай мовай i ня ведаюць iншых замежных мовау. У ВНУ вучыцца ужо 2 - 3 курсы такiх студэнтау. I чым больш пра­ходзiць часу , тым сiтуацыя пагаршаецца . Такое рэзкае падзенне канкурэнтаздатнасцi лiтоускай працоунай сiлы на мiжнародным працоуным рынку выправiць за кароткi час нават пры гатоунасцi грамадзтва да гэтага не магчыма, таму перад намi працэс струк­турны й даугатэрмiновы. Гэтая з'ява прывяла да структурнай палiтычнай перамены: iнфармацыйнае поле, у якiм жыве лiтоускае грамадзтва аказалася рэзка звужаным i жорстка кантралюямым з вузкага кола палiтыкау. Так , расейскамоуная прэса з-за межау Лiтвы амаль не дастауляецца у краiну па iдэалягiчных й эка­намiчных матывах, валоданне iншымi замежнымi мовамi кшталту польскай, беларускай i украiнскай абмяжоуваецца прадстаунiкамi дадзеных невялiкiх меншасцяу, заходнееурапейскiмi мовамi у не­абходным памеры валодае вельмi нязначная частка грамадзтва, дый iнфармацыi на гэтых мовах трапляе у Лiтву яшчэ менш, чым па - расейску . Характар паступаемай да супольнiцтва палiтыч­най iнфармацыi жорстка кантраляюецца . Большая частка сродкау масавай iнфармацыi знаходзiцца у руках правых сiлау: газэты "Lietuvos aidas" , "Amzius" ( Правая апазыцыя у Сойме) , "Lietuvos rytas" , "Atgimymas" (Цэнтрысты на чале з Р.Озалсам, але не так жорстка, як В.Ландзбергiс "Lietuvos aidas"). Газэта "Respublika" - сенсацыйнага тыпу,па палiтычнай арыентацыi усё ж блiжэй да правых. У руках ЛДДП толькi адная штодзённая агульнацыянальная газэта: "Tiesa". Правыя кантралююць i iнфар­мацыйныя агенствы разам з каналамi паступлення iнфармацыi у Лiтву з-за мяжы,а гэткiм чынам - й электронныя сродкi масавай iнфармацыi . Практычна анi водная газэта па эканамiчных мерка­ваннях не мае уласных карэспандэнтау па-за межамi Лiтвы. Агу­лам такiх карэспандэнтау маецца 6-8. Якасць iхняй працы можа вызываць толькi шкадаванне. У такiх моуна-палiтычных абс­тавiнах насельнiцтва Лiтвы, перш за усё этнiчныя лiтоуцы з тра ёнау iхняга кампактнага рассялення, усё больш пераутвараюцца у аб'ект лёгкай прапагандыскай манiпуляцыi з боку палiтыкау рэспублiканскага узроуню , якiя маюць уплыу на сродкi масавай iнфармацыi . Такая структура палiтычнага жыцця грамадзтва кансэрвуецца на блiжэйшы час несупыннай дэградацыяй узроуня вало­дання лiтоуцамi iншымi мовамi. Палiтычная элiта хуткiмi тэм­памi аддзяляецца ад асноунай масы насельнiцтва па характары сваёй субкультуры. Адсюль становiцца больш яснай звычайная стаука апазыцыi у барацьбе са сваiмi супрацiунiкамi на iдэа­лягiчныя кампанii: "справа Чапайцiса" , "справа Прунскене", "дэсаветызацыя" увогуле.

4. Ускладненне адносiнау са сваiмi суседзямi. З асяроддзя пра­вых звычайна выходзiлi iрацыянальныя канцэпцыi пабудовы мiждзяржауных адносiнау. У нашым рэгiёне Еуропы толькi Лiтва дасюль праводзiць так моцна iдэалягiзаваную знешнюю палiтыку. Так, толькi за апошнiя паугады правыя здолелi дабiцца пераут­варэння у сур'ёзную мiжнародную праблему:

1. пытання аб дэмiлiтарызацыi Калiнiнградзкай вобласцi , што яны трактуюць як крок да нейкай формы вяртання Лiтвы на "этнiчна лiтоускiя землi Прусыi";

2. перадумовау Лiтвы да Польшчы аб iдэалягiчных саступках дзе­ля падпiсання мiждзяржаунай дамоуленасцi.

3. памежнай спрэчкi вакол станцыi Гайдуцiшкi,чым сарвалi рэ­алiзацыю пакету дамоуленасцяу памiж В.Кебiчам i Шляжавiчусам адносна сумеснага удзелу Беларусi й Лiтвы у выкарыстаннi марс­кога парта у Клайпедзе й пабудове нафтатэрмiналу у Буцiнзе.

У 1989 - 1992 г.г. падобны характар знешняй палiтыкi Лiтвы выяуляуся яшчэ болей.

Пасля знiкнення СССР i адкрысталiзацыi непазбежнасцi рын­кавых пераменау у краiнах , што узнiклi на ягоных руiнах , лiтоускiя правыя страцiлi сваю прывабнасць для Захаду.А з гэтым й перспектыву вярнуцца да улады дэмакратычным шляхам. Ле­выя мэтадычна выцясняюць правы "бiзнэс" з дасягнутых iм пры урадзе "Саюдзiсу " пазыцыяу. I правым зараз жыццёва неабходна не дапусцiць рэалiзацыi буйных эканамiчных праектау, якiя не­пазбежна будуць спрыяць iнтэграцыi Лiтвы на Усходзе да таго, як яна войдзе, скажам, у НАТА. Тады, канчаткова, знiкне перспектыва хуткага вяртання правых да улады. Знутры краiны правыя сiлы патэнцыялу адхiлiць ЛДДП ад улады не знайшлi. Таму асобная увага была iмi звернутая у апошнiя паугады на правакацыю абвострання адносiнау памiж Лiтвой i ейнымi суседзямi, асаблiва,памiж Лiтвой i Беларуссю як сябрам СНД.Так,менавiта за апошнiя месяцы:

1.рэзка пагоршылася палажэнне беларускiх грамадзкiх ар­ганiзацыяу у Лiтве.

2.у прэсе упершыню узнiкла й набрала вялiзарны размах ан­тыбеларуская прапагандыская кампанiя.

3.лiтоускiм бокам рэзка пастауленае памежнае пытанне аб прыналежнасцi станцыi Гайдуцiшкi.

Падобным чынам развiвалiся адносiны й з Польшчай,але без памежных спрэчак. Адхiленне ЛДДП ад рэалiзацыi самастойнай знешняй палiтыкi Лiтвы мае мэтай не дапусцiць:

1. поспеху шэрагу буйных эканамiчных мiжнародных праектау

2. нармалiзацыi адносiнау Лiтвы з суседзямi й атрыманне ЛДДП падтрымкi cваiм дзеянням адтуль

3. ускладнiць эканамiчнае становiшча Лiтвы праз сродкi,якiя не дазваляюць знiзыць папулярнасцi iнiцыятара такога пагаршэн­ня

Правыя маюць мэтай вярнуцца да улады у якасцi вырата­вальнiкау нацыi, а пакуль - прынудзiць ЛДДП весцi iррацыянальную для яе знешнюю палiтыку. Iдэалягiчная канфрантацыя засталася адзiным эфектыуным сродкам, з дапамогай якога правыя маглi бы вярнуцца да улады й утрымаць яе. Дадзеная палiтычная плынь з'яуляюцца не харызматычнай iрацыянальна чыннай палiтычнай групоукай, а "групай iнтэрасау", палiтычнай сiлай , якая абапiраецца на эканамiчную элiту, што узрасла на рынкавых аперацыях. Крынiцай росту гэтае элiты было апяраджэнне у тэмпах эканамiчных рэформау на тэрыторыi былога СССР, здзейсненае у Лiтве урадам В.Ландзбергiса . Выраунiванне гэтых тэмпау , ускладненне умовау для транзыту Расейскай сыравiны праз Лiтву на Захад рэзка паменшыла патэнцыял новае элiты. Укладзеныя ею у прыватызацыю сродкi могуць даць належнуюю аддачу толькi у выпадку нармалiзацыi адносiнау Лiтвы з суседзямi й замацавання за Лiтвою транзытнага характару эканамiчнай спецыялiзацыi. Таксама патрэбныя структурныя змены у эканомiцы (усё тыя жа буйныя праекты). Урад левых спрабуе узяць гэтае на сабе. Таму правыя палiтыкi прымушаныя спяшацца,пакуль усе звязаныя з iмi "бiзнэсмэны" не перабеглi да левых. А левыя - выказваць больш "правыя" iдэалягiчныя погляды, чым раней.

2.Палiтычная структура Лiтвы.

Две асноуныя палiтычныя элiты Лiтвы ясна структураваныя. Новая элiта(правыя) прадстауленая у першую чаргу групоукай

В.Ландзбергiса - Г.Вагнаруса (Саюз Касэрватарау) , у саюзе з iмi выступае Хрысцiянска -- Дэмакратычная Партыя й шэраг дробных арганiзацыяу. Самыя моцныя эканамiчныя структуры пра­вых звязаныя з iмём Г.Вагнаруса. Правых падтрымлiвае касцёл i вельмi значная частка iнтэлiгенцыi. Асаблiва трывалую сацыяль­ную базу правых складаюць людзi старэйшага узросту.

Старая элiта (левыя) прадстауленая пераважна Лiтоускай Дэмакратычнай Партыяй Працы (ЛДДП), якую эфектыуна кантралюе групоука А.Бразаускаса. Левыя маюць падтрымку буйных прамыславiкоу, буйных банкiрау, значнай часткi апарату кiравання рэспублiканскага й нiзавога узроуняу, але сярэднi узровень кiравання, насычаны выдвiжэнцамi правых, да левых ставiцца стрымана. Старая элiта перажыла моцную мадэрнiзацыю: перайшоушы ад прадстаунiцтва пераважна старога апарату адмiнiстратыу­нага кiравання, нацыянальных меншасцяу , сялянау дый рабочых буйных прадпрыемствау да апiрышча на найбольш уплывовыя эка­намiчныя структуры рынкавага тыпу.

Дадзенае структурнае супрацьстаянне мае свой рэгiянальны цень.Так, правыя маюць найбольш моцныя пазыцыi у Коуна. У гэ­тым 400 тысячным горадзе (370 тыс.у 1989 г.) лiтоуцы складаюць 90% (88% у 1989 г.) насельнiцтва. Тут нiколi не была знiшчаная даваенная лiтоуская палiтычная традыцыя.Напрыклад,з гэтых ко­лау паходзiць В.Ляндзбергiс, чый бацька быу вядомым палiтыкам у тагачаснай Лiтве. Сюды з'ехау пасля палiтычных паражэнняу галава эканамiчных структурау правых , былы прам'ер - мiнiстар Лiтвы Гедымiнас Вагнарус. Тут падчас парляменскiх i прэзы­дэнскiх выбарау 1992 году электарат стабiльна падтрымлiвау правых. Тут жа у вераснi 1993 году успыхнуу вайсковы мяцеж, удзельнiкi якога высунулi жорстка антыкамунiстычныя й антыура­давыя лёзунгi. Адсюль паходзiць касцяк наменклатурных кадрау правай апазыцыi. Iдэалягiчна Коуна мае у Лiтве арэол нацыя­нальнай сталiцы, а Вiльня - гораду, якi яшчэ трэба лiтуанiза­ваць. ЛДДП у Коуна мае слабыя пазыцыi,i збольшага ейным апiрышчам выступае Вiльня.

У Вiльнi (й Вiленскiм краi) палiтычная атмасфера абумо­улiваецца наяунасцю вялiкай колькасцi нелiтоускага населення: 48% (49,5% у 1989 г. пры агульнай колькасцi насельнiцтва у 577 тыс. чалавек). Вiленскiя лiтоуцы у значнай меры паходзяць з тэрыторыi Вiленскага краю:па некаторых дадзеных такiя "вiленскiя" выхадцы складаюць каля паловы усяго лiтоускага населення Вiльнi. Таму унутры лiтоускай грамады гораду маюцца падставы для узнiкнення пэуных палiтычных складанасцяу.Так, даволi адасобленна трымаецца частка выхадцау са Жмудзi, якiя утвараюць свае уплывовыя фармальныя й нефармальныя структуры (напрыклад, адным з лiдарау Вiленскага Жмудзкага таварыства з'яуляецца дэкан гiстарычнага факультэта Унiвэрсытэта М.Бумблаускас) . Палiтычная элiта , дамiнуючая у Вiльнi , склалася пасля вайны,калi у горад прыбыла значная колькасць этнiчных лiтоуцау. Ейныя прадстаунiкi вельмi шчыльна былi iнтэграваныя у савецкiя структуры кiравання Лiтвой рэспублiканскага узроуню.Улiчваючы iхняе паходжанне (у значнай меры з тэрыторыi Лiтвы, прыднанай да яе пасля 1939 году ад Польшчы) яны амаль не звязаныя з даваеннай палiтычнай элiтай i ва успрыйманнi "ковенцау" з'яуляюцца не зусiм надзейнымi. Больш прагматычныя й лепш звязаныя з Усходам , яны лёгка знаходзяць агульную мову з прадстаунiкамi мясцовых нацыянальных меншасцяу . Так , пад­час апошнiх выбарау нацыянальныя меншасцi практычна поунасцю прагаласавалi за ЛДДП. З другога боку , ва успрыйманнi правых, Вiленскi край - гэтае калянiзуемая лiтоуцамi тэрыторыя . Такi ж нефармальны статус мае й Клайпедскi рэгiён . Агулам дадзеныя 2 рэгiёны складаюць каля чвэрцi тэрыторыi дзяржавы. Лiтуанiзацыя праз сiстэму адукацыi й прапаганды у Лiтве асоб­ных вынiкау не дае. Галоуным сродкам лiтуанiзацыi з'яуляецца мiграцыя лiтоуцау у дадзеныя мясцовасцi з этнiчна лiтоускiх вё сак, збольшага з тэрыторыi даваеннай Лiтвы. Простыя й ускосныя выдаткi на калянiзацыю чвэрцi нацыянальнай тэрыторыi настолькi высокiя , што можна казаць пра лiтуанiзацыю , як пра галоуную мэту нацыi. Таму вiленскiя лiтоуцы пры усiм сваiм прагматызме прымушаныя шукаць апiрышча й падтрымкi у першую чаргу на тэры­торыi этнiчнай Лiтвы. Такiмi рэгiёнамi для левых на працягу апошнiх двух гадоу выступалi аграрная Жемайцiя (Жмудзь) ды Клайпедскi рэгiён. Менавiта за кошт Вiленскага,Жмудзкага й клайпедзкага электаратау ЛДДП перамагла на выбарах 1992 году. Падтрымка левых сялянамi Жмудзi была вызваная правалам аграр­най палiтыкi правых, неабгрунтавана хутка развалiушых калгасы. Падтрымка Клайпеды абумоуленая стыкуемымi iнтэрасамi левых i клайпедскiх рэгiяналiстау.

Горад Клайпеда уяуляе з сабе марскi порт,якi размясцiуся у жэрле ракi Нёману. Мелкаводны , але амаль незамярзаючы зiмой (у нашым стагоддзi толькi 6-8 разоу тут быу лёд , прычым на гэты выпадак у порце маецца 2 невялiкiя ледаколы) ён мае каля 21 км берагавой лiнii. Перад пачаткам перабудовы у порце была праведзеная частковая мадэрнiзацыя , меушая мэтай пераутварэн­не порта у марскую браму Заходняй Беларусi й Заходняй Украiны. Напрыклад,была пабудаваная марская паромная пераправа Мукран (Гераманiя) - Клайпеда. Раней дзейнiчала 4 паромы, але зараз звычайна працуе толькi 3. У горадзе маецца каля 200 тыс. чала­век населення (у 1989 г. - 177 тысячау) . З iх 63% складаюць лiтоуцы, 28% - расейцы, 2,7% - беларусы, 0,5% - палякi. Праб­лема Клайпеды у тым, што порт амаль не падпарадкуецца гарадзкому Самакiраванню. Ягоная партовая паласа падзеленая памiж рознымi арганiзацыямi , якiя базуюцца збольшага у Вiльнi дый Коуна. Улетку Клайпедскае Самакiраванне ставiла пытанне аб перадачы пад ягоны кантроль хаця бы 30% партовых магутнасцяу. Перыядычна узнiкае дыскусыя аб стварэннi у Клайпедзе вольнай эканамiчнай зоны. Урад ЛДДП спрабуе правесцi акцыянаванне значнай часткi порта, каб гэткiм чынам вырашыць праблему шматлiкасцi ягоных уладальнiкау й выдзялiць клайпедзай элiце частку партовых даходау. Праблема развiцця Клайпеды з'яуляецца адной з галоуных праблемау сёняшняй Лiтвы:

1.рост Клайпеды рэзка павялiчыць даходы Лiтвы ад транзыту За­ходнiх таварау у краiны СНД i назад. Порт да гэтага рыука тэхнiчна у значнай меры гатовы. Тым больш,што улетку каля трэцi ягоных магутнасцяу прастойвалi з-за скарачэння транзыту у краiны СНД. Але такi варыянт развiцця дадзенага гораду пат­рабуе больш цёплых адносiнау Лiтвы з краiнамi СНД , перш за усё - з Беларуссю , праз якую праходзiць асноуная маса лiтоускага транзыту. А гэтае, у сваю чаргу, патрабуе ад правых дапусцiць сур'ёзныя саступкi iнтэрасам Беларусi й другiх краiнау СНД. Акрамя усяго iншага, яны непазбежна будуць тычыцца праблемы лiтуанiзацыi Вiленскага краю й палемiкi па гiстарычных пытаннях. Адкрыццё Клайпеды Усходу б'е па iнтэрасах Латвii:1. стварае канкурэнта ейным марскiм партам;

2. вядзе да непазбежнага больш актыунага выкарыстання Лiтвою беларускай транспартнай сэткi для транзыту сваiх таварау далей, што памяншае транзытныя даходы Латвii.

2. Рост  Клайпеды адцягне у гэты горад значную частку вясковай

мiграцыi у гарады .  Прычым гэтае будзе самы "лiтоускi" кампа-

нент мiгрантау - выхадцы са Жмудзi ,  якая знаходзiцца побач з

Клайпедай i дзе размешчаныя самыя значныя рэсурсы да урбанiза-

цыi у Лiтве: тут самая высокая у Рэспублiцы вага вясковага на­сельнiцтва . Сёння у Лiтве пражывае на вёсцы каля 30 % насе­лення (1.050 тыс. чал в 1989 г., а у гарадах тадыж - 2.170 тыс.чал): з iх 864 тыс.у 1989 г. складалi лiтоуцы, 78 тыс. - палякi. Да пачатку перабудовы тэмпы скарачэння долi вясковага насельнiцтва у Лiтве на працягу амаль 20 год складалi прыклад­на 1% у год . Сёння урбанiзацыя запаволiлася, але пасля эка­намiчнай стабiлiзацыi трэба чакаць новай ейнай хвалi. Прынамсi у развiтых краiнах Заходняй Еуропы доля вясковага насельнiцтва вагаецца ад 5% да 12%. Гэтае значыцца , што рэсурсы да натуральнай лiтуанiзацыi у Лiтве практычна падыйшлi да сваёй мяжы. Перанакiраванне такой важнай часткi лiтуанiзацыённага рэсурсу як жмудзкая моладзь з Вiленскага краю на Клайпеду ставiць крыж на марах пра этнiчна лiтоускую сталiцу. Таму правыя не могуць так проста пагадзiцца на рост вагi Клайпедзкай элiты. Таму мае мейсца арыентацыя гэтай элiты на левых.

Яшчэ адным важным рэгiянальным цэнтрам канцэнтрацыi улады з'яуляецца горад Шауляй. У гэтай нефармальнай сталiцы Жмудзi традыцыйна быу развiты прыватны дробнавытворчы сэктар. Сёння ён пераутварыуся у адзiн з найбольш уплывовых у Рэспублiцы цэнтрау дзелавой актыунасцi. Шауляйскiя прадпрыймальнiкi нап­расткi выходзяць на сувязi з фiнансавымi структурамi Расеi , Германii дый iншых краiнау. Яны маюць i свае лоббi на рэс­публiканскiм узроунi. У ягонай якасцi фактычна часта выступае лiдар Руху Цэнтру Р.Озалас. Выхадзец з гэтага гораду, латыш па бацьку,якi з шумам ужо у часы перабудовы змянiу пашпартны запiс аб нацыянальнай прыналежнасцi на лiтоуца, па некаторых звестках, мае значную фiнансавую падтрымку ад шауляйскай сiстэмы бiржау, а тая у сваю чаргу - моцна звязаная з некато­рымi фiнансавымi групамi у Маскве. Гэтым можна часткова раст­лумачыць ягонае прыхаванае супрацьстаянне у барацьбе за лiдэрства сярод правых з ковенскiм выдвiжэнцам - В.Ляндзбергiсам.

Апошнiм значным рэгiянальным палiтычным цэнтрам выступае нефармальная сталiца Аукштайтыi - горад Панявежыс.

Межы уплыву розных рэгiянальных груповак рухомыя, але лёгка зауважальныя. Спецыфiка узаемаадносiнау розных рэгiянальных элiтау Лiтвы - у адсутнасцi тэндэнцыялу да палiтычнага сепаратызму, акрамя вясковых раёнау Вiленскага краю (Салешнiцкага й Вiленскага), дзе моцны уплыу польскiх ар­ганiзацыяу, у першую чаргу Саюзу Палякау Лiтвы.Гэтае можна растлумачыць :

1.недадзеленасцю дзяржаунай маёмнасцi, якая зараз iнтэнсыуна прыватызуецца,прыватызацыя адцягвае увагу розных груповак ад супрацьстаяння адна адной;

2.грамадзтва Лiтвы знутры скансалiдаванае iдэяй лiтуанiзацыi Вiленскага краю й Клайпеды;

3.працягвае дзейнiчаць апасенне згубiць незалежнасць на ка­рысць Расеi.

Мiжрэгiянальныя узаемаадносiны сур'ёзна уплываюць на расстаноуку палiтычных сiлау унутры краiны й на акрэсленне ейнай знешняй i унутранай палiтыкi. Узаемаадносiны з рэгiянальнымi элiтамi магчыма будаваць толькi з мэтай уздзеяння на увесь лiтоускi палiтычны свет. Любыя варыянты гульнi звонку на па­тэнцыяльным сепаратызме - бесперспектыуныя. Выключэнне у гэтых меркаваннях можа быць зробленае толькi для "польскiх" раёнау Вiленскага краю. Але у гэтых раёнау занадта малы патэнцыял, каб самастойна рэалiзаваць нешта рашучае.

Акрамя "групау iнтэрасау" у палiтычным свеце Лiтвы нека­торую вагу маюць харызматычныя палiтычныя групоукi, мэтай якiх выступае не абарона iнтэрасау групы людзей, звязаных матэры­яльным iнтэрасам, а увасабленне у жыццё пэунага комплексу ду­хоуных поглядау.Такiя групоукi можна клясыфiкаваць наступным чынам:

1.свецкiя

1.1.нацыянальныя

1.2.агульнадэмакратычныя

2.рэлiгiйныя

2.1.традыцыйныя канфэсыi

2.2.нетрадыцыйныя цэрквы

Канфэсыйная праблематыка Лiтвы патрабуе асобнага разгля­ду. Гэтае даволi актуальная у дадзенай Рэспублiцы тэматыка, але усё ж па сваiм грамадзкiм значэннi саступае "свецкiм" пы­танням. Свецкiя харызматычныя групоукi падчас крызы 1992-1993 гадоу былi збольшага iнтэграваныя рознымi групамi iнтэрасау у свае структуры: iх, можна казаць, паставiлi на утрыманне праз розныя фонды, Iнстытуты , iльготныя умовы працы й т.п. Най­больш значнай харызматычнай групоукай, якая не стаiць пад жорсткiм кантролем "цвярозых" палiтыкау выступае "Маладая Лiтва" (галава - А.Бушкявiчус , мае 35 год, па адукацыi - гiсторык). Гэтае радыкальная нацыянальная арганiзацыя, якая налiчвае каля 1000 сяброу. Асноуная сфэра ейнага уплыву: горад Коуна . Нерэгулярна (па эканамiчных падставах) выдае газэту "Tautos valia" ("Воля нацыi"). Стаiць на жорсткiх нацыянальных пазыцыях па усiх пытаннях знешняй дый унутранай палiтыкi: анiякага грамадзянства "савецкiм каланiстам" (там, хто перасялiуся у Лiтву пасля ейнага прыяднання да СССР) i г.д. Але трэба адзначыць, што гэтая збольшага маладзёжная арганiзацыя не здзейснiвае гвалтоуных акцыяу , абмяжоуваючыся прапагандай. Пасля абрання А.Бразаускаса Прэзыдэнтам Лiтоускай Рэспублiкi у 1993 годзе галава дадзенае групоукi стауся Дарадцам Прэзыдэнта па пытаннях моладзi . У шчыльным хаурусе з гэтым палiтычным саюзам выступае Хрысцiянска-Дэмакратычны Саюз (ягоны лiдар - вядомы у Лiтве дысыдэнт Гедымiнас Пяткус,адседзеушы па савецкiх лагерох за антысавецкую дзейнасць агулам звыш 10 год, ён так сама зараз стауся адным з дарадцау Прэзыдэнта,у ягонай кампэтэнцыi нагляд за станам захавання правоу чалавека у дзяржаве). У ХДС збольшага уваходзяць людзi сталага узросту. Абедзве дад­зеныя арганiзацыi практычна не маюць сваех незалежных крынiцау iснавання, але й не ставяць мэтай iх завесцi, свядома арыенту­ючыся на самазахаванне у якасцi духоуных асяродкау, а не палiтычных партыяу,якiм патрэбная сапраудная улада.

Харызматычнымi можна лiчыць таксама Партыю Зялёных (аба­ронцы навакольнага асяроддзя , выступаюць , напрыклад , за закрыццё Iгналiнскай Атамнай Электрастанцыi , адказ ад пабудо­вы нафтатэрмiналу у Буцiнзе , пры урадзе В.Лянзбергiсу яны на­ват дабiлiся закрыцця буйной электрастанцыi у Кайшадорысе) , блiзкi да iх па арыентацыi Саюз Чарнобыль (ён , прауда , больш нагадвае палiтызаваны прафсаюз , якi аб'ядноувае людзей пацяр­пелых падчас лiвiдацыi Чарнобыльскай аварыi).

Усе харызматычныя арганiзацыi малауплывовыя , бедныя , дрэнна кансалiдаваныя , у палiтычных сiмпатыях звычайна даволi блiзка стаяць да правых.

Непасрэдны вонкавы уплыу на палiтычнае жыццё Лiтвы мае аб­межаванае значэнне, хаця узаемная падазронасць лiтоускiх палiтыкау у гэтым "граху" часам стварае уражанне паранойi . Прынамсi , пазыцыi уплывовых палiтычных арганiзацыяу звычайна лёгка тлумачацца унутранымi падставамi . Але , увогуле , трэба адзначыць,што пасля краху нацыянальнага духоунага уздыму 1988- 1991 гадоу амаральнасць, здрадлiчасць й прадажнасць сталiся адной з асноуных рысау псiхалягiчнай атмасфэры у лiтоускiм iстэблiшмэнце , асаблiва сярод правых. У iхнiм асяроддзi агульнае падзенне узаемнага даверу часта дапауняецца яшчэ й вялiзарнай асабiстай безадказнасцю за свае дзеяннi.

Апасрэдавана значны уплыу у Лiтве маюць лiтоускiя эмiгранты, якiя аселi на Захадзе.Але iхнi уплыу канцэнтруецца на правых структурах i ягоны патэнцыял яшчэ далёка не рэалiза­ваны . З другога боку анi правыя , анi левыя не зацiкауленыя у значным росце iхняга уплыву у Лiтве, не жадаючы дзялiцца ула­дай дый маёмнасцю . Так , дыскрымiнацыённым адносна эмiграцыi з'яуляецца прынятае правымi заканадауства адносна прыватызацыi дзяржаунай маёмнасцi. Такая парадаксальная пазыцыя лiтоускага палiтычнагша iстэблiшмэнту адносна сваёй эмiграцыi можа быць растлумачаная наступным чынам:

1. Па-за межамi Лiтвы пражывае каля 1 мiлiёну лiтоуцау, зболь­шага на Захадзе. У значнай меры гэтае людзi , чые сем'i збеглi з Лiтвы у 1944 годзе , сярод тых бежанцау было шмат прадста­унiкоу тагачаснай палiтычнай ээлiты , таму створаныя iмi у эмiграцыi палiтычныя структуры часта несумяшчальныя з левай палiтычнай элiтай сёняшняй Лiтвы , але й на правых яны таксама глядзяць з падозраннем. Многiя лiтоускiя эмiгранты дасягнулi добрых поспехау у бiзнэсе. Яны у стане за кароткi тэрмiн ства­рыць у Лiтве моцную новую самастойную карпаратыуную групу, што не у iнтэрасах правых эканамiчных структурау.

2. Значная частка лiтоускай эмiграцыi , асаблiва моладзь й людзi сярэдняга узросту, якiя духоуна сфармавалiся ужо на За­хадзе, не падтрымлiваюць сваiх сталых па узросце нацыянал - фундаменталiскiх лiдарау . Гэтая сацыяльная катэгорыя лiтоус­кай эмiграцыi найбольш шматлiкая па сваёй колькасцi i у адроз­неннi ад сваiх "дзядоу" не падзеленая на шматлiкiя варожыя ад­на адной групоукi,больш таго палiтычна досыць iндэфэрэнтная . Адкрыць дзверы у краiну сваёй эмiграцыi , азначае дапусцiць у Лiтву перш за усё гэтую прагматычную плынь, якая прывяжа Лiтву да ненацыяналiстычных палiтычных сiлау Захаду, што, зразумела, таксама не у iнтэрасах правых.

3.Палiтычныя партыi.

Усяго у Лiтве зарэгiстравана каля 40 палiтычных партыяу i рухау. Згодна iхняй сёняшняй палiтычнай самаiдэнтыфiкацыi яны падзяляюцца на левых, правых i цэнтрыстау . Дадзеная самаiдэн­тыфiкацыя адлюстроувае не толькi фракцыённы расклад у Cойме, якi утварыуся на працягу 1993 году, але й сацыяльную базу роз­ных палiтычных партыяу: левыя абапiраюцца на адпрацаваныя яшчэ у савецкiя часы сувязi й сацыяльныя кансэрватыуныя сацыяльныя слаi, што незацiкауленыя у хуткiх грамадзкiх пераменах; праыя

- на новыя "групы iнтэрасау" i сацыяльныя слаi , якiя пра­явiлiся толькi у апошнiя 9 год. Цэнтрысты з'яуляюцца той палiтычнай групоукай правых, якая шукае формы iнтэграцыi у больш стабiльныя й адладжаныя стуктуры правай палiтычнай элiты (Лiбералы), або па суб'ектыуных падставах адлучаная правымi й левымi ад магчымасцi сур'ёзнага уплыву на палiтычнае жыццё краiны (Рух Цэнтру , Сацыял - Дэмакратычная Партыя). Згодна сваёй сацыяльнай базе цэнтрысты з'яуляюцца правымi й ствараюць у Сойме фракцыi памяркоунай правай апазыi.

Асноунай левай палiтычнай партыяй з'яуляецца ЛДДП. Спробы стварыць больш левыя палiтычныя арганiзацыi кшталту забароне­най у Лiтве Камунiстычнай Партыi пакуль поспеху не мелi. ЛДДП утварылася на з'ездзе Лiтоускай Камунiстычнай Партыi у 1990 годзе. Згодна сваёй праграме ЛДДП з'яуляецца партыяй сацыял - дэмакратычнага кiрунку. ЛДДП па сваiм складзе не выступае пе­раемнiкам ЛКП: згодна заявам А.Бразаускаса у прэсе , каля 90% ейных сяброу уступiлi у яе пасля ейнага стварэння. Кадравая пераемнасць захоуваецца толькi на вышэйшым узроунi партыйнай кiруючай пiрамiды, дзе захавалi свой уплыу былы галава ЛКП

А.Бразаускас i ягоная старая каманда. ЛДДП падтрымлiвае пера­важная большасць буйнога бiзнэсы,у першую чаргу банкi й прамыславiкi . Пасля прыходу да улады ЛДДП у значнай меры адыйшла ад перадвыбарчых лёзунгау адносна правядзення больш сацыяльна вытрыманай палiтыкi й у пераарыентавалася на абслугоуванне патрэбау буйных эканамiчных структурау , з -за чога зараз мае iмiдж партыi "грашовых тузоу" i падзенне папулярнасцi у сваiм былым электараце. Партыя налiчвае каля 17 тысячау сяброу (са­мая шматлiкая партыя Лiтвы) , хаця мае мейсца сталае падзенне гэтай лiчбы . Асноуныя рэгiёны уплыву падчас выбарау 1992 го­ду: Вiленскi край з Вiльняй, Жмудзь, Клайпеда. Тагачасны элек­тарат: сяляне, нацыянальныя меншасцi, рабочыя прамысловых прадпрыемствау,чынавенства. Сёння адбываецца хуткая змена ЛДДП патэнцыяльнага электарату: ЛДДП набiрае падтрымку у аясяроддзi бiзэсмэнау усiх узроуняу, але губляе масы рабочых, сялянау й нацыянальныя меншасцi.Гэтае можна растлумачыць наступнымi фак­тарамi: 1.Па меры паглыблення эканамiчных рэформау й прываты­зацыi мяняецца сацыяльная структура грамадзтва: значная частка ролi апарату пераходзiць да дзелавых структурау, асаблiва фiнансавых, сялянства й працоуныя дробных прадпрыемствау пра­мысловасцi пераутвараюцца у дробных бiзнэсмэнау, мяняецца ха­рактар iхнягя палiтычнага iнтэрасу. Значная частка буйных прадпрыемствау прастойвае з-за разрыву сувязяу з краiнамi СНД , а iхнiя працоуныя iнтэгравалiся у iншыя сацыяльныя групы, звычайна у дробны бiзнэс.

2.ЛДДП па меры перацягвання да сабе электарату правых i пад iхнiм палiтычным дауленнем рэзка "паправела" iдэалягiчна .

Асаблiва гэтае датычыцца пытанняу знешняй палiтыкi й стану на­цыянальных меншасцяу. Так, менавiта пры урадзе ЛДДП беларускiя нацыянальна - культурнiцкiя арганiзацыi у Лiтве страцiлi боль­шую частку так цяжка дасягнутых пазыцыяу й атрымалi самую буй­ную антыбеларускую кампанiю у прэсе. Тое ж тычыцца й польскiх арганiзацыяу. У вынiку, рэйтынг ЛДДП сярод прадстаунiкоу нацы­янальных меншасцяу , агульнадэмакратычна арыентаванай iнэлiгенцыi й некаторых прагматычных дзелавых колау Лiтвы упау. 3. I фаза прыватызацыi падыходзiць да канца, настае фаза структурных пераменау у эканомiцы, напрыклад, неабходна пабу­даваць вялiкую колькасць прадпрыемствау па пераапрацоуцы пра­дукцыi сельскай гаспадаркi, каб пазбавiць сялянау ад манаполь­нага дыктату тымi закупачных цэнау. Яшчэ больш важнай праблемай з'яуляецца пабудова марскога нафтавага тэрмiналу й рэканструкцыя транспартнай сэткi краiны для развiцця Лiтвы у якасцi "гандлёвага мосту памiж Усходам i Захадам" ( аснова знешнеэканамiчнай дактрыны ЛДДП) . Для апошняга важнае таксама захаваць гарантыi таннага транзыту таварау праз Беларусь i Польшчу. Гэтыя праграмы патрабуюць замежных iнвэстыцыяу. Для iхняга прыцягвання Захад (МВФ, Прэзыдэнт Германii Р.Вайцзекер) выставiу жорсткiя умовы:адкрыццё Усходу, нармалiзацыя мiждзяр­жауных адносiнау з суседзямi . ЛДДП гэтага пакуль дабiцца не здолела. У вынiку пад пагрозай апынулася буйныя праекты , а з iмi i лёс лiтоускай эканомiкi. Адсюль дадатковая падстава ад­сутнасцi росту эканомiкi й падзенне папулярнасцi ЛДДП сярод патэнцыяльных выбаршчыкау. ЛДДП не мае палiтычных саюзнiкау i фармiруе урад краiны самастойна . Унутры партыi незауважальная адкрытая барацьба розных плыняу . Ствараецца уражанне ейнай добрай кiруемасцi з боку групоукi А.Бразаускаса. Сам лiдар па сваiм рэйтынгу стала займае мейсца у пяцёрцы найбольш папуляр­ных палiкау Лiтвы , але падчас недаунiх выбарау у сваёй акрузе на Жмудзi,дзе ён трыумфальна перамог у 1992 годзе ( выбары праводзiлiся у сувязi з пазнейшым абраннем А.Бразаускаса на пасаду Прэзыдэнта), правы кандыдат тут набрау 54% галасоу, а левы - каля 12%. Вынiкi дадзеных выбарау адлюстоуваюць падзен­не папулярнасцi ЛДДП у сваiм былым электараце. ЛДДП мае у сой­ме 72 дэпутаты. Гэта самая буйная партыйная фракцыя у лiто­ускiм Парляменце (51% ягонага складу).

Асаблiвае значэнне для функцыянавання механiзму улады ЛДДП мае апарат дарадцау Прэзыдэнта. Iхняя колькасць вагаецца , але звычайна складае каля 100 чалавек . Шэраг дарадцау маюць больш палiтычнага уплыву за адпаведных мiнiстрау. Асноуны друкаваны орган ЛДДП: штодзённая газэта "TIESA" ("ПРАУДА"). Галоуны iдэ­алягiчны пастулат: нацыянальны прагматызм. Пал кантролем ЛДДП дзейнiчае шэраг iншых левых арганiзацыяу.

Правая апазыцыя у Сойме: у першую чаргу - Саюз Кансэрва­тарау й Хрысцiянска-Дэмакратычная Партыя.

Асноуныя правыя палiтычныя партыi:

1. Саюз кансэрватарау

2. Лiтоуская Хрысцiянска-Дэмакратычная партыя

3. Лiтоускi Нацыяналiстычны Саюз ( Саюз Тауцiнiнкау - моуны нюанс , дакладны пераклад немагчымы)

4. Рух "Саюдзiс"

5. Лiтоускi нацыянальны маладзёжны саюз "Маладая Лiтва"

Саюз Кансэрватарау налiчвае да 10 тысячау сяброу i з'яу­ляецца найбольш уплывовай сiлай сярод лiтоускiх правых палiтычных арганiзацыяу. Узнiк у 1993 годзе. Старшыня Саюзу - Вiтаутас Ландзбергiс. Старшыня Праулення - Г.Вагнарус. В.Ланд­збергiс адначасова узначальвае фракцыю TEVINES SANTARA ( Саюз Бацькаушчыны , звычайна налiчвае 24 дэпутаты - другая фракцыя пасля ЛДДП па колькасцi ) у Сойме Лiтвы , якая практычна й з'яуляецца фракцыяй Саюзу Кансэрватарау,але карыстаецца iмём перадвыбарчага блёку,пад якiм яна увайшла у Сойм. Саюз кансэр­ватарау - свецкая арганiзацыя , у сваёй iдэалёгii апялюе да "проста" нацыянальных лёзунгау , пакiдаючы каталiцкi iдэа­лягiчны блёк Хрысцiянска-Дэмакратычнай Партыi. Асаблiва моцны уплыу дадзенай палiтычнай групоукi адчуваецца у Коуна , дзе звычайна знаходзiцца Г.Вагнарус. Першапачаткова гэты палiтык займауся у камандзе В.Ландзбергiса эканамiчнымi пытаннямi. непрацяглы час займау пасаду Прам'ер-мiнiстра , што суправад­жалася сэрыяй шумных скандалау на глебе маёмнасных злоужыван­няу ягоных падначаленых. На працягу 1993 году у асяроддзi пра­вых узрасла асабiстая палiтычная вага Г.Вагнаруса. Зараз ён можа разглядацца як чалавек N2 сярод правых увогуле й як рэ­альны кiраунiк Саюзу Кансэрватарау, пакуль В.Ландзбергiс кан­цэнтруецца на барацьбе у Сойме. Сiмптомау асабiстай барацьбы

Г.Вагнаруса й В.Ландзбергiса за уплыу у СК не назiраецца, хаця у прэсе не раз з'яулялiся матэрыялы, якiя можна разглядаць у якасцi спробау правакацыi такой барацьбы. У адрозненнi ад

В.Ландзбергiсу Г.Вагнарус карыстаецца нязначнай папулярнасцю сярод населення , не валодае дарам прамоуцы, не вызывае прыхiльнасцi пры асабiстых кантактах . Рэальнымi друкаванымi органамi Саюзу Кансэрватарау выступаюць газэтаы "LIETUVOS AIDAS" i "AMZIUS", хаця афiцыйна яны Саюзу не належаць.

Лiтоуская Хрысцiянска-Дэмакратычная Партыя (ЛКДП). - Зас­наваная у 1904 г. 27-28.01.1990 у Коуна адбылася I Канферэнцыя ЛКДП ,якая фактычна адрадзiла партыю,прыняла Статут i Праграм­ную Дэклярацыю. 28 грудня 1991 г. прайшла II Канферэнцыя ЛКДП, якая абмяркавала Праграму Партыi. Галавою ЛКДП быу абраны Повiлас Кацiлюс. 29.09.1992 г. у Коуна адбылася пазачарговая Канферэнцыя ЛКДП, на якой былi абмяркаваныя перадвыбарчыя пы­таннi, падцверджаны Статут i прынятая Праграма партыi. У ЛКДП

-  8000  сяброу  ,  40 адзелау,  у Сойме мае 11 прадстаунiкоу.

14.01.1993 прынятая у Еурапейскi Сацыял - Дэмакратычны Саюз, пасля гэтага аутаматычна сталася сябрам Хрысцiянска - Дэмакра­тычнага Iнтэрнацыяналу. Намеснiк галавы партыi: А.Саударгас. Блiзкая да каталiцкай царквы арганiзацыя. Займае рэзка нацыя­нальныя пазыцыi. Партыйная штабкватэра у Коуна. Партыйны дру­каваны орган: газэта "APZVALGA".

Лiтоускi Саюз Тауцiнiнкау(LТS) - Заснаваны у 1924 г. Ад­роджаны падчас канферэнцыi 29-30.09.1990 г. Тады жа прынятая Праграма Саюзу, падцверджаны Статут , абранае кiраунiцтва : Галавою стауся Рымантас Сметана . Партыйная штабкватэра у Вiльнi. Налiчвае каля 800 сяброу. Партыйны друкаваны орган: газэта "VILTIS".Займае скрайне правыя пазыцыi.

Рух "Саюдзiс" - усё,што засталося ад былога "Саюдзiсу" пасля выдзяленню з яго розных правых палiтычных партыяу.Поу­насцю залежны ад Партыi Кансэрватарау. Агульная колькасць сяб­роу неясная: напэуна, да 2 тысячау, але з-за рыхласцi структу­ры й наяунасцi моцных "сурьёзных" правых партыяу вага руху абумоулiваецца палiтычнай нiшай , якую яму выдзяляе кiра­унiцтва Партыi Кансэрватарау. Сёння - гэтае проста шыльда для стварэння уражання вялiкай колькасцi шматлюдных правых ар­ганiзацыяу. Мае значэнне й нежаданне групоукi В.Ладзбергiсу страцiць на карысць канкурэнтау такое громкае палiтычнае iмя.

Лiтоускi нацыянальны маладзёжны Саюз "Маладая Лiтва"- заснаваны у 1927 г. Адноулены у 1988 г. Афiцыйна зарэгiстрава­ны у 1990 г. Налiчвае да 1000 сяброу. Галава - Станiславас Бушкявiчус (35 год). Мае аддзяленнi практычна ва усiх гарадах Лiтвы. Друкаваны орган: газэта "TAUTOS VALIA". Асноуная база - г.Коуна . Самая шумная й радыкальная правая структура . Сёння палiтычна супрацоунiчае з ЛДДП . Практычна заужды выступае у шчыльным хаурусе з Хрысцiянска - Дэмакратычным Саюзам (галава

- Вiктарас Пяткус , друкаваны органы: газэта "NEPRYKLAUSOMA LIETUVA" й часопiс "LIETUVOS SARGAS" - выходзяць нярэгулярна , аб'ядноувае ХДС збольшага сталых па узросце былых дысыдэнтау й палiтзняволенных , нешматлiкi па колькасцi). З Саюзам Кансэр­ватарау вонкава знаходзiцца у напруджаных адносiнах.

Правыя палiтычныя партыi й саюзы звычайна дрэнна аг­ранiзаваныя й неэфектыуныя у паусядзённай палiтычнай барацьбе. Рэальна iмi кiруе палiтычная групоука В.Ляндзбергiса , але не напрасткi й не надта жорстка. Шэраг правых палiтычных ар­ганiзацыяу выйшау з-пад кантролю дадзенай палiтычнай групоукi й спрабуе дзейнiчаць самастойна . Звычайна за iмi стаiць пэунай самастойная эканамiчная структура. У Сойме такiя групоукi не прыядналiся да кансэрватыунай апазыцыi й утварыушы свае апазыцыйныя ЛДДП партыйныя фракцыi назвалiся "цэнтрыстамi". Такiмi "цэнтрыстамi" з'яуляюцца:

Лiтоуская  Сацыял - Дэмакратычная  Партыя   -   адноуленая

12.08.1989 г. Налiчвае каля 600 сяброу . Спрабавала абаперцiся на прафсаюзы й рабочы рух увогуле. Высунула шэраг вельмi яск­равых палiтычных дзеячоу: лiдар Рабочага Саюзу й былы Галоуны Кантралёр Лiтвы Казiмерас Уока (зараз адыйшоу на фактычна пра­выя пазыцыi), вельмi уплывовы эканамiст, старшыня Камiтэту Сойму па эканамiчных пытаннях прафесар Казiмерас Антанавiчус , даунi дысыдэнт В.Андрукайцiс, намеснiк Спiкера Сойму - А.Сака­лас. У сувязi з агульным крахам прамысловасцi у Лiтве знiк ра­бочы рух, а з iм i перспектыва ЛСДП стаць партыяй прафсаюзау, пасля сваюй перамогi на выбарах ЛДДП прапанавала сацыял-дэмак­ратам саюз , але занадта малую , як той здалося , частку улады

- i у вынiку дадзеная партыя засталася без сацыяльнай базы . У ёй на працягу 1992-1993 гадоу цягнулiся жорсткiя унутраныя спрэчкi i расколы. Сёння ЛСДП рэальна расколатая на 4 канкуры­руючыя групоукi, перыядычна iхняя барацьба выплёсквае на па­верхань у выглядзе рознага чыну скандалау. Гэтае адная з рэдкiх у Лiтве партыяу, якая звяртае увагу на пошук сувязяу на Усходзе. Але характар ейных кантактау з Беларускай Сацыял-Дэ­макратычнай Грамадой i iншымi замежнымi партыямi застаецца вельмi павярхоуным i увогуле эпiзадычным. Усе магчымыя выгоды ад пэунай iнфармаванасцi наконт падзей на Беларусi праглынаюц­ца слабай кiруемасцю партыi з-за унутранай барацьбы. Рэгуляр­ныя у апошнi час антыбеларускiя заявы ейных лiдарау могуць разглядацца не толькi як свпробы уторгнуцца у электарат правых кансэрватарау , але й як свайго кшталту перавод барацьбы са сваiмi кансэрватарамi й левымi у iншую тэрмiналёгiю: крытыкую­чы БНФ , СДРП часта на самой справе крытыкуе групоуку В.Лянд­збергiса i не задумваецца над мiжнароднымi наступствамi такой блiзказоркасцi.

Лiтоускi Рух Цэнтру - узнiк у 1992 г. 4.09.1992 г. у Шауляi была утвораная Часовая Рада , а 12.09.1992 г. на Кан­ферэнцыi у тым жа Шауляi было прагалошанае заснаванне дадзенай палiтычнай арганiзацыi. Ейным галавою з таго часу бяссменаа з'яуляецца Р.Озалас. Рух Цэнтру налiчвае каля 700 сяброу, сканцэнтраваных збольшага у Шауляi , Вiльнi , Панявежысе . Як i ЛСДП, iдэнтыфiкавау сабе у момант крызы ураду правых у якасцi прагматычнай альтэрнатывы яму. Але рэальна уяуляе з са­бе палiтычную групоуку , якая абслугоувае патрэбы двух лiдэрау (яны жа складаюць фракцыю Руху Цэнтру у Сойме): Р.Озаласа i Э. Бiчкаускаса. Друкаваных органау ня мае. Робiць стауку на рост асабiстага рэйтынгу двух сваiх не надта сябруючых лiдарау. Па сутнасцi, з цяжарам можа быць названы арганiзацыяй,бо амаль не мае первiчных структурау на практыцы. Шырма для двух палiты­кау. Лiтоускi Саюз Лiбералау. - адфармавауся са створанага iнтэлiгецыяй у 1990 годзе у Вiленскiм Унiвэрсытэце Клюбу Лiбе­ралау. 24-25.11.1990 г. у Вiльнi адбыуся I Кангрэс, дзе й было афiцыйна прагалошанае заснаванне Саюзу Лiбералау на чале з моцным прадпрыймальнiкам В.Раджвiласам. У Коуна, Паланзе, Плунге , Кедайняй узнiклi клюбы Лiбералау - - прамыславiкоу . Налiчвае 400 - 500 сяброу i аддзяленнi у галоуных лiтоускiх эканамiчных цэнтрах.Спрабавау пераутварыцца у партыю прамыс­лавiкоу, але неудала. Рэальна працяглы час з'яуляуся партыяй аднога прамыславiка: В.Раджвiласа . У апошнiя паугады унутры Саюзу Лiбералау iдзе жорсткая барацьба розных груповак , якая , падобна , апошнiмi тыднямi прывяла да выцяснення ня толькi самога В.Раджвiласа з кiруючых пасадау , але й ягонай каманды . За дадзенай барацьбой стаiць канкурэнцыя некаторых iншых прадпрыймальнiкау за уплыу на партыю . Прадстаунiкоу у Сойме не мае , але насычаны таленавiтымi палiтыкамi й бiзнэсмэнамi. Спрабуе рабiць стауку на iснаванне у якасцi арганiзацыi- пас­таушчыка кадрау для дзяржаунага апарату. Мае эпiзадычныя кан­такты з падобнымi групоукамi на Беларусi й групу квалiфiкава­ных экспэртау , якiя уважлiва сочаць за сiтуацыяй там. Свайго друкаванага органу не мае. Iдэнтыфiкуе сабе як скрайне правую арганiзацыю.

У цалым цэнтрыскiя групоукi з'яуляюцца групоукамi,якiя абслугоуваюць або невялiкую групу людзей або адную асобу. Са­мастойнай iстотнай вагi у палiтычным жыццi Лiтвы яны не маюць , але адрознiваюцца схiльнасцю да рэзкай рыторыкi й скандалау.

4. Палiтычная сiтуацыя.

Сёняшняя палiтычная сiтуацыя у Лiтве можа быць ахарактэ­рызаваная як напруджаная : правая апазыцыя адкрыта патрабуе адстаукi ураду (СДПЛ) й правядзення датэрмiновых выбарау Сойма Рэспублiкi (Партыя Кансэрватарау). Дадзены курс апазыцыi абу­моулены:

1. Нарастаннем адмоуных вынiкау эканамiчнай палiтыкi ЛДПР:рост не гледзячы на дасягнутую стабiльнасць лiта адкрытай i прыха­ванай iнфляцыi , падзенне прыкладна на 50% на працягу аднога году масы прададзенай прамысловай прадукцыi Лiтвы , замаруджа­насць структурных зменау у эканомiцы.

2.  Наблiжэннем вясеннiх выбарау у мясцовыя органы улады.

3.  Неабходнасцю супынiць шэраг знешнепалiтычных прарырау ЛДДП:

2.1.Нармалiзацыю адносiнау з Польшчай.

2.2.Нармалiзацыю адносiнау з Беларуссю. Знешнепалiтычны фактар становiцца адной з галоуных праблемау унутрылiтоускага палiтычнага супрацьстаяння. Гэтае абумоулена новай геапалiтычная сiтуацыяй , у якой апынулася Лiтва у вынiку:

1.Адмовы ёй ва уступленнi у НАТА й адсутнасцi звонку непасрэд­най пагрозы ейнай незалежнасцi й тэрытарыальнай недатыкаль­насцi.

2.Захавання Беларуссю сваёй палiтычнай незалежнасцi ад Расеi.

3.Недаунiх дамоуленасцяу Латвii з Польшчай i

4.з Беларуссю.

Сёння Лiтва знаходзiцца у сiтуацыi блiзкай да знешне­палiтычнай iзаляцыi:

1.Захад iстотнай эканамiчнай дапамогi не дае.

2.Спадзяванне на эканамiчны саюз трох Балтыйскiх краiнау пад пагрозай.Цяпер Латвiя не зацiкауленая у пабудове нафтатэрмiна­лу у Буцiнзе й можа не апасацца уздымаць плату за тразыт лiто­ускiх таварау праз сваю тэрыторыю.

3.Рэзка знiжаецца зацiкауленасць патэнцыяльных iнвэстарау у Клайпедзе й Буцiнзе.

4.Беларусь можа больш упэунена уздымаць кошты за лiтоускi транзыт i патрабаваць iншых саступак , не парушаючы нормау мiжнароднага права.

5.Ствараецца грунт для пэунага зблiжэння Беларусi й Польшчы з антылiтоускiм адценнем.

Адсутнасць прарывау лiтоускай дыпляматыi у такой сiтуацыi вядзе да паглыблення дадзеных тэндэнцыяу, а, значыцца, да кра­ху ЛДДП. Таму правым важна не дапусцiць такога прарыву мэта­дамi , якiя не прывядуць да падзення iхняй папулярнасцi у гра­мадзтве: праз патрыятычную прапагандыскую кампанiю й правакацыi. Такая абсурдная на першы погляд палiтыка правых грунтуецца на усведамленнi iмi адсутнасцi рэальнай пагрозы Лiтве звонку. Менавiта гэтым у значнай меры можна растлумачыць мэтанакiраваную цэнзуру паступаючай у Лiтву iнфармацыi аб палiтычнай сiтуацыi на Беларусi , якая мае мэтай стварыць ураджанне аб рэалiзацыi пляну уключэння дадзенай Рэспублiкi у склад Расеi, а, значыцца , i аб павялiчэннi пагрозы суве­рэнiтэту Лiтвы. Адначасова правымi сродкамi масавай iнфармацыi свядома ствараецца з БНФ выява супрацiунiка Лiтвы. Сёння гало­уны аб'ект для атакi правых: пагадненне з Польшчай. Далей трэ­ба чакаць новага абвострвання iмi сiтуацыi у адносiнах з Бела­руссю: праз праблему Гайдуцiшак, спробау разгарнуць iдэалягiчныя спрэчкi па пытаннях гiсторыi й праз дауленне на мясцовыя беларускiя органiзацыi. ЛДДП пастауленая перад неаб­ходнасцю рашучых палiтычных дзеянняу ва умовах праяулення хiбау ейнай эканамiчнай палiтыкi. Унутры Лiтвы назiраецца ста­лае падзенне рэйтынгу ЛДДП i павольны рост рэйтынгу правых , хаця у цалым пакуль, адыходзячы ад ЛДДП электарат схiляецца да палiтычнай iндэфэрэнтнасцi й апатыi. ЛДДП неабходная хуткая громкая палiтычная перамога. Такой перамогай могуць стаць пос­пехi у адносiнах з Польшчай i Беларуссю. Таму барацьба вакол пагадненняу з Польшчай i Беларуссю можа разглядацца як вера­годны пачатак фазы жорсткай адкрытай барацьбы за уладу у дзяр­жаве. Узнiклы у апошнiя днi канфлiкт вакол кантролю над газэ­тай "Сялянская газэта" ("Valsteciu laikrastis") ясна дэманструе , што ЛДДП прыймае вызау i пераходзiць да атакi на адзiн з базавых элементау структуры правай апазыцыi: сродкi масавай iнфармацыi. Апагея дадзенай фазы палiтычнай барацьбы трэба чакаць падчас выбарау у мясцовыя органы улады. Калi ЛДПР здолее вырваць кантроль над знешняй палiтыкай i прэсай з рукау правых, дык можна будзе быць упэуненымi у ейнай перамозе.

5.   Адносiны з Беларуссю.

У 1988 - 1992 гадах характар адносiнау Лiтвы да Беларусi акрэслiвауся правымi. Кiраунiцтва "Саюдзiсу" сыходзiла з пасы­лак:

1. Галоуным ворагам Лiтвы з'яуляецца Расея. Супраць яе шу­калiся саюзнiкi усюль: ад БНФ да Чачнi.

2. Беларускi нацыянальны рух занадта слабы , каб у блiжэйшай перспектыве уяуляць самастойную небязпеку Лiтве . Такая небяз­пека хавалася толькi у патэнцыяльнай магчымасцi нейкай формы ягонага узаемадзеяння з правячай на Беларусi палiтычнай элiтай. "Саюдзiс" быу зацiкаулены у стымуляцыi палiтычнга суп­рацьстаяння БНФ й правячай элiты.

3. Рэальную небязпеку для Лiтвы , перш за усё у пытаннi аб прыналежнасцi Вiленскага краю, уяуляла правячая элiта Бела­русi. "Саюдзiс" апасауся прыняцця ёю па узгадненнi з Масквою новай знешнепалiтычнай дактрыны аб перайманнi Беларуссю часткi геапалiтычных функцыяу Расеi у Рэгiёне (прыгадаем рашэнне Прэ­зыдыуму Вярхоунага Савету БССР ад 1989 году адносна Вiленскага краю). У такiм выпадку Лiтва адназначна уваходзiла у сфэру палiтычнага уплыву Беларусi. Для правых мела значэнне iдэ­алёгiя такой новай Беларусi: постсавецкая або беларускi нацыя­нал-фундаменталiзм. Першае дало бы Лiтве лепшыя пазыцыi на За­хадзе . Таму "Саюдзiс" бачыу дадатковы сэнс стымуляваць iдэалягiчнае супрацьстаянне БНФ й Ураду.

4. "Саюдзiс" быу скрайне зацiкаулены у перадухiленнi узнiкнен­ня у Вiленскiм краi палiтычнага саюзу памiж польскiмi й бела­рускiмi структурамi. Толькi такi саюз мог прывесцi да рэальна­га сепаратыскага працэсу на Вiленшчыне , бо ад'яднанне Вiльнi ад Лiтвы магло быць рэальным толькi у выглядзе прыяднання да Беларусi як часткi расейскай сфэру уплыву. БНФ лiчыу такi ва­рыянт шкодным для Беларусi, бо тады бы на пауночным захадзе Рэспублiкi утварыуся моцны кансалiдаваны польскi кулак коль­касцю як мiнiмум у 1 мiлiён чалавек пры нацыянальна iндэфэ­рэнтным урадзе у Менску. Гэты энэргетычны ачаг мог i не ставiць мэтай сваё ад'яднанне ад Беларусi да Польшчы. Рэаль­насцю магла стаць дактрына франтальнай палянiзацыi Беларусi знутры. Таму iснавала дадатковая глеба для сблiжэння "Саюдзiсу" й БНФ.

5. Iнтэрас звязанага з правымi капiталу грунтавауся на кансэр­вацыi запаволеных тэмпау эканамiчных рэформау на Беларусi й былым СССР увогуле. Пры такiм раскладзе ён меу прывялiгаванае становiшча у параунаннi з эканамiчнымi структурамi гэтых час­так былога СССР: Лiтва, Латвiя й Эстонiя, адкрыушы свае межы, на кароткi час пераутварылiся у вокны праз якiя пайшла на За­хад аграмадная плынь кантрабанднага экспарту сыравiны й асаблiва металау з Расеi. Частка гэтага спекулятыунага капiта­лу была лiтоускай й звязанай з пануючымi тады правымi палiтыч­нымi структурамi. Станауленне кансалiдаванай Беларускай дзяр­жавы вяло да узнiкнення iстотных перашкодау на шляху гэтага тыпу транзытнага гандлю й таму Лiтва была зацiкауленая у палiтычнай нестабiльнасцi на Беларусi.

У адрозненнi ад БНФ , якi шукау стабiльнай мадэлi новай Усходняй Еуропы, лiтоускiя правыя разглядалi палiтычнае парт­нерства з БНФ як тактычны парадокс. Так, iмi дасюль замоучва­юцца 4 Менскiя пагадненнi 1990 году памiж БНФ , Рухам, НФ Эс­тонii, НФ Латвii й "Саюдзiсам" аб Балтыйска - Чарнаморскай Садружнасцi. Згодна гэтым дамоуленасцям дадзеныя нацыянальныя рухi мелiся устрымлiвацца ад узаемнай варожасцi й iмкнуцца да пабудовы пасля сваёй перамогi унутры сваiх краiнау устойлiвай антырасейскай групоукi краiнау памiж двума марамi. У межах iдэi БЧС былi супыненыя усе памежныя канфлiкты, што было па­чалi узнiкаць памiж усiмi дадзенымi народамi, перапыненая уза­емная iдэалягiчная палемiка , стала праводзiлiся акцыi салiдарнасцi пры узнiкненнi такой неабходнасцi, стваралiся па магчымасцi iльготныя умовы для дзейнасцi нацыянальных куль­турнiцкiх суполак саюзнiкау на сваёй нацыянальнай тэрыторыi. Пасля правалу у Маскве спробы жнiвенскага путчу 1991 году й развалу СССР "Саюдзiс" практычна перапынiу супрацоунiцтва з БНФ i Рухам , iмкнучыся iнтэгравацца у Заходнiя палiтычныя й эканамiчныя структуры хучэй за Беларусь з Украiнай. Прыход да улады ЛДДП прывёу да рэзкай змены у адносiнах лiтоускiх правых да Беларусi. Не дапускаючы нармалiзацыi адносiнау памiж Лiтвой i Беларуссю, правыя iмкнуцца захаваць былыя тэмпы палiтычнай iнтэграцыi Лiтвы на Захадзе,а галоунае - не дазволiць ЛДДР рэ­алiзаваць у выглядзе рэгiянальнага супрацоунiцтва асноуныя элементы БЧСаускай геапалiтычнай канструкцыi , што поунасцю пакiне правых без палiтычнай будучынi . Па сутнасцi , правыя рызыкуюць пераутварыцца у маргiнальную групу гуманiтарнай iнтэлiгенцыi , чые рацыянальныi iдэi значна лепш увасабляе у жыццё старая прафесыянальная палiтычная элiта.

Правыя не гатовыя працаваць ва умовах неэкстрэмальнай палiтычнай сiтуацыi. Яны не гатовыя iдэалягiчна стаць на чале эканамiчна залежнай ад Беларусi невялiкай краiны , а , значыц­ца , рана цi позна пайсцi на вельмi iстотныя iдэалягiчныя сас­тупкi Беларусi. Правыя пасля узнiкнення Рэспублiкi Беларусь не маюць магчымасцi выкарыстоуваць у сваех iнтэрасах БНФ , што ясна прадэманстравала праблема Гайдуцiшак.

ЛДДП ставiцца да беларускага пытання вельмi прагматычна , але знаходзiцца пад iстотным дауленнем правых у галiне iдэ­алёгii й знешняй палiтыкi. Таму зараз любыя пагадненнi Бела­русi з Лiтвой могуць быць устойлiвымi толькi пасля кансульта­цыяу з лiтоускай правай апазыцыяй. Прынцыповыя пункты разыходжання памiж Беларуссю й Лiтвлй , якiя будуць эксплуата­ваць лiтоускiя правыя ужо выявiлiся:

1. Дамова 1920 году памiж Лiтвой й Савецкай Расеяй, згодна якой пауднёвая мяжа Лiтвы праходзiць значна далей на поудзень, чым зараз i уключае у склад Лiтвы Лiду й Горадню. Прыяднанне Вiльнi да Лiтвы у 1939 годзе згодна сакрэтным пагадненням памiж СССР i Германiяй трактуецца як вяртанне ёй акупаванай Польшчай у 1921 годзе законнай часткi сваёй тэрыторыi. Бела­русi у дадзенай дамове 1920 года як суб'екту не iснуе. Прыз­нанне гэтае дамовы у якасцi легытымнай з'яуляецца адной з га­лоуных тэзау лiтоускiх правых. Гэтае зробiць легiтымнымi тэрыятарыальныя прэтэнзыi Лiтвы да Беларусi. У выпадку непрыз­нання гэтай дамовы Беларуссю робiцца нелегiтымным факт знаход­жання Вiльнi у складзе Лiтвы як невыпрауленнае наступства II Сусветнай Вайны.

2. Праблема Гайдуцiшак,якая ужо пачынае шчыльна звязвацца з Дамовай 1920 году ("ATGIMYMAS" N10,1994).

3. Праблема гiстарычнай i iдэалягiчнай пераемнасцi традыцыi Вялiкага Княства Лiтоускага. Прыгадаем рэзкую рэакцыю В.Лянд­збергiса на адпаведную заяву Беларусi у ААН у 1993 годзе.Праб­лема этнiчнага характару ВКЛ увогуле. Характар паняцця Бела­русь i беларусы:новая нацыя або спадкаемца хаця бы часткi культуры ВКЛ.

4. Праблема правамернасцi этнаграфiчных дадзеных Усеагульнага Перапiсу Населення Расейкай Iмперыi 1898 году,дадзеных ака­дэмiка М.Карскага дый iншых згодна якiм насельнiцтва большай часткi Вiленскага краю прызнаецца на канец XIX стагоддзя бела­рускамоуным. Адсюль вынiкае праблема трактоукi беларускага на­сельнiцтва Краю як аутахтоннага або мiграцыйнага й праблема трактоукi культурнай лiтуанiзацыi у Краi: адраджэнне лiтоускай нацыi або асымiляцыя беларусау.

5. Можа прачнуцца праблема этнiчнай прыналежнасцi каталiцкага населення Заходняй Беларусi: беларусы цi беларусiзаваныя лiто­уцы. Нагадаем, што мяжа 1920 году адлюстроувала падыход да гэ­тай канфесыйнай групы з боку Лiтвы як да этнiчных лiтоуцау.

У сувязi з амаль поунай эканамiчнай залежнасцю Лiтвы ад умовау транзыту праз Беларусь таварау у Расею й назад праблема адносiнау з Беларуссю з'яуляецца галоунай знешнепалiтычнай праблемай Лiтоускай Рэспублiкi. I нават рэгулярныя невыплаты Беларуссю пазычак за электрычнасць , пастауляемую Iгналiнскай АЭС дазенай сiтуацыi не змяняюць. Дадае ёй складанасцi непад­рыхтаванасць лiтоускай нацыянальнай iдэалёгii да факту рэаль­нага iснавання побач больш моцнай за Лiтву Беларускай дзяржа­вы. Адсюль можна прагназаваць патэнцыяльных партнерау i апанентау Беларусi у палiтычным свеце Лiтвы (пры умове заха­вання сёняшняй геапалiтычнай раскладкi у Рэгiёне, што, падоб­на, так i застанецца):

1. ЛДДП - найбольш схiльная да супрацоунiцтва сур'ёзная палiтычная сiла. Але, у адрозненнi ад правых, ЛДДП мае моцныя самастойныя выхады на палiтычныя й дзелавыя структуры Расеi , таму яна здатная арганiзоуваць эфектыунае дауленне на Беларусь з боку Масквы й увогуле весцi больш актыуную палiтыку на Ус­ходзе. З другога боку, ЛДДП не мае патенцыялу стварыць сваё лоббi на Беларусi кшталту БНФ, на якi раней эфектыуна абапiралiся правыя. ЛДДП не мае патэнцыялу у блiжэйшыя часы стварыць i самастойную эфектыуную iдэалягiчную машыну,таму у блiжэйшыя часы будзе працягваць знаходзiцца пад сур'ёзным iдэ­алягiчным уплывам правых. Па гэтай прычыне супрацоунiцтва з ЛДДП не можа далёка выходзiць па-за межы эканамiчных праектау. Любая спроба iдэалягiчнай iнiцыятывы Беларусi й ЛДДП выклiча вельмi рэзкую й эфектыуную рэакцыю правых.

2. Правыя сёння з'яуляюцца сур'ёзнай палiтычнай сiлай , якая у стане паралiзаваць практычна любы буйны эканамiчны праект , прадпрыняты без iхняга удзелу: напрыклад , пакет дамоуленасцяу ад 30.09.1993 году памшж В.Кебiчам i Шлежавiчусам. Выйсце на iх можа быць дасягнутае праз гарантыю удзелу правых у буйных праектах i праз iдэалягiчныя iнiцыятывы, прыймальныя для iх, кшталту сумеснага шляху "у Еуропу", сумесных святкаванняу угодкау антырасейскiх паустанняу i г.д. Найлепшы iмiдж для Бе­ларусi у Лiтве быу бы iмiдж прагматычнай краiны , якая не за­бываецца аб сваёй гiсторыi, але й ня любiць з гiсторыi рабiць буйных праблемау, а у Лiтве яе цiкавiць - у першую чаргу эка­намiчная выгода.

3. Асаблiвую агрэсiунасць супраць Беларусi дэманструюць не­вялiкiя й неуплывовыя "цэнтрыскiя" партыi: Рух Цэнтру, СДПЛ, Партыя Лiбералау. Па меры станаулення незалежных Беларусi й Украiны у гэтай палiтычнай плынi з'яуляецца палiтычная нiша у выглядзе прарасейскага антыбеларускага й антыпольскага лоббi. Апеляцыя да Расейска - Лiтоускай Дамовы 1920 году дэманструе, што, прынамсi Рух Цэнтру свядома становiцца на гэты шлях. Гру­поука В.Ляндзбергiса робiць стауку на антырасейскi курс i iмкнецца у нейкай форме распаусюдзiць лiтоускi уплыу на тэры­торыю Калiнiнградзкай вобласцi Расеi. Таму трэба чакаць узмац­нення рознагалоссяу памiж двума плынямi правых i кансалiдацыi моцнага антыбеларускага лагеру, лiдары якога выйдуць, хучэй за усё, з кола сёняшнiх цэнтрыстау.

Беларусь не павiнна разлiчваць на нейкага аднога з палiтычных партнерау. Стабiльнымi будуць толькi тыя праекты, у якiх будуць прыймаць салiдны удзел абедзве асноуныя палiтычныя сiлы Лiтвы. Трэба ухiляцца ад iдэалягiчных дыскусыяу, якiя бу­дуць правакаваць правыя й рабiць стауку на рэалiзацыю буйных эканамiчных праектау. Трывалая улада у Лiтве можа належыць толькi тым сiлам, якiя будуць супрацоунiчаюць з Беларуссю. Буйныя эканамiчныя праекты сёння магчымыя толькi пры згодзе Беларусi. Па меры iхняй рэалiзацыi будзе расцi уплыу колау, непасрэдна звязаных з Беларуссю. Тады й можна будзе узнiмаць iдэалягiчныя пытаннi. Зараз важна элементарна не уцягнуцца у палiтычныя правакацыi , якiя непазбежна будуць арганiзаваныя правымi. Найбольшую небязпеку для Беларусi уяуляе прарасейская плынь правых , якая актыуна шукае сувязi й кропкi апiрышча у асяроддзi новай палiтычнай элiты Расеi. I увогуле, сёння рэ­альную небязпеку Беларусi з боку Лiтвы могуць уяуляць толькi сiлы, якiя маюць партнерау у Расеi цi у Польшчы. Таму асаблiвае значэнне для абароны iнтэрасау Беларусi у Лiтве мае захаванне Беларуссю больш шчыльных адносiнау з Расейяй, чым мае Лiтва, й адсячэнне, па магчымасцi, Лiтвы ад непасрэднага выхаду на расейскiя палiтычныя структуры. Пажадана, каб выхады Лiтвы на Расею, Украiну й СНД увогуле адбывалiся у як мага большай меры праз пасрэднiцтва Беларусi. Магчыма, яшчэ мае па­тэнцыял дактрына аб iнтэграцыi Лiтвы у СНД праз асаблiва шчыльныя двухбаковыя адносiны з Беларуссю.Яна магла бы ада­волiць i Расею. Прынамсi, правыя Лiтвы гэтаму супрацiулялiся бы значна менш за простае прыднанне да СНД , падрыхтаваныя да гэтага й левыя. У межах такой дактрыны лягчэй дабiцца санкцыi ад Расеi на рэалiзацыю й буйных эканамiчных праектау з Лiтвой.

Урэшце,не гледзячы на сёняшнюю кан'юнктуру, Беларусь мае магчымасць добра упiсацца у палiтычны свет Лiтвы. Такая магчы­масць захаваецца й пры змене тут пануючай элiты. На такi выпа­дак, ужо маюцца больш менш адпрацаваныя палiтычныя мадэлi. За­раз неабходная толькi прафесыянальная рэалiзацыя беларускай палiтыкi у Лiтве.

 



Нацыянальныя праблемы у Лiтве.

 

 

1. Характар i масштаб праблемы.

2. Асноуныя нацыянальныя меншасцi.

2.1. Расейцы.

2.2. Палякi.

2.3. Яурэi.

2.4. Украiнцы.

3. Беларускае пытанне.

 

Характар i масштаб праблемы.

 

Згодна дадзеных Дэпартаменту Статыстыкi на у Лiтве пра­жывала чалавек. З iх % або тысячау чалавек складалi лiтоуцы, % або

тысячау чалавек - расейцы, % або тысячау чалавек - па­лякi, тысячау чалавек - - беларусы, % або тысячау чалавек - украiнцы. Акрамя таго мелася невялiкая колькасць прадстаунiкоу iншых нацыянальнасцяу , агулам - тысячау чалавек або %. Нацыя­нальныя групы па - рознаму прадстауленыя у розных сацыяльных слаях насельнiцтва Рэспублiкi. Так,на той жа момант у вёсцы пражывала % жыхароу Лiтвы. Але пры гэтым доля вяскоуцау сярод лiтоуцау складала %, сярод расейцау - %, сярод палякау - , ся­род беларусау - %, сярод украiнцау - %. Анiводная нацыянальная група не адрознiваецца буйнымi тэмпамi натуральнага прыросту, каб чакаць змены ейнай удзельнай вагi у грамадзтве, анiводная група зараз iстотна не павялiчваецца за кошт мiграцыю сваех адзiнапляменнiкау у з-за межау Рэспублiкi, анiводная група iстотна не памяншаецца з-за мiграцыi па-за межы Лiтвы. Адносна моцна працэс мiграцыi закрануу за апошнiя 5 год толькi белару­сау i яурэяу: колькасць беларусау паменшылася на тысячау чала­век або %, а яурэяу - на тысячау чалавек або %. Беларусы выяз­джалi збольшага на Беларусь, а яурэi - у Iзраiль. За апошнiя 5 год адбылася пэуная змена прадстаунiцтва славянскага на­сельнiцтва у сацыяльнай структуры лiтоускага грамадзтва: рэзка паменшылася ягонае прысутнасць у ворганах улады i iдэалягiчных структурах (прэсе у першую чаргу),заняпад буйной прамысловасцi прывёу да ад'езду па-за межы Лiтвы часткi квалiфiкаваных кад­рау, але большая частка былога персаналу буйных прадпрыемствау сышла у сфэру дробнага прадпрыймальнiцтва. У дзелавых структу­рах Рэспублiкi прысутнасць славянскага элементу зауважальна пераважае долю славянскага насельнiцтва у агульнай колькасцi жыхароу Лiтвы. Асаблiва гэтае тычыцца буйнога прадпрый­мальнiцтва. Дадзеную акалiчнасць можна растлумачыць некалькiмi падставамi: 1.у буйны бiзнэс пайшлi у значнай меры былыя суп­рацоунiкi дзяржауных органау, якiх падчас знаходжання ва улад­зе правых актыуна выцяснялi з пасадау этнiчныя лiтоуцы; акрамя таго, славяне былi гэткiм чынам прымушаныя пайсцi у прадпрый­мальнiцтва раней за лiтоуцау i большага паспелi там дасягнуць;

2. самыя буйныя даходы на працягу перыяду панавання правых да­вау у Лiтве транзытны гандаль расейскай сыравiнай на Захад. Славяне,асаблiва усходнiя (не палякi), у меру свайго паходжан­ня, валодання расейскай мовай,старых апаратных i iншых нефар­мальных сувязяу хучэй за лiтоуцау дабiралiся да расейскай сы­равiны; 3. у структурах буйнога бiзнэсу, часта нелiтоускага, асела значная частка капiталу старой пануючай савецкай элiты, у тым лiку i лiтоускай, якую у 1989 годзе правыя ад улады адхiлiлi.

Таму можна канстатаваць, што негледзячы на памяншэнне прадстаунiцтва у ворганах дзяржаунай улады расейскамоунае (збольшага славянскае) насельнiцтва Лiтвы у цалым захавала сва ё "даперабудовашнае" мейсца у лiтоускiм грамадзтве, зменiушы толькi форму праявы свайго рэальна высокага сацыяльнага стату­су. Дадзены працэс з'яуляецца тым падмуркам, на якiм будуецца у Лiтве адносная мiжнацыянальная стабiльнасць. Па дадзеных шэ­рагу лiтоускiх газэтау прадстаунiкi расейскамоунага на­сельнiцтва прадстауленыя амаль ва усiх буйных карпарацыях, больш таго, яны або кантралююць iх або маюць вялiкi уплыу на iхнюю дзейнасць. Хаця, канешне, размова iдзе толькi пра заха­ванне расейскамоуным насельнiцтвам свайго былога сацыяльнага статусу у краiне, дзе пануючая элiта складаецца усёж збольшага з этнiчных лiтоуцау.

Спецыяфiкай асноуных нелiтоускiх этнiчных групау ( расей­цы, палякi, беларусы, украiнцы, яурэi) выступае iхнi падзел на две катэгорыi: даваеннае насельнiцтва, якое пражывала тут да прыяднання Лiтвы да СССР i пасляваенныя мiгранты з тэрыторыi Савецкага Саюзу. Так, сярод расейцау пасляваенныя мiгранты складаюць %, сярод палякау - (але з iх % - палякi,якiя прыбылi у Лiтву з тэрыторыi Заходняй Беларусi), сярод беларусау - , украiнцау - %,яурэяу - . Сацыяльны статус пасляваенных мiгран­тау падчас iснавання СССР быу у сярэднiм вышэйшы за сацыяльны статус iхнiх адняпляменнiкау, што жылi тут да вайны. Паслява­енныя мiгранты складалiся у значнай меры з былых супрацоунiкау дзяржауных органау, тэхнiчнай iнтэлiгенцыi, вайскоуцау.Даваен­ныя нацыянальныя меншасцi Лiтвы мелi падчас iснавання СССР аб­межаваны доступ да улады. Таму у асяроддзi сёняшнiх нацыяналь­ных меншасцяу назiраецца моцная унутраная напруджанасць памiж двумя дадзенымi плынямi нацыянальных групау. Звычайна паслява­енныя мiгранты шукаюць падтрымкi у асяроддзi левых палiтычных сiлау Лiтвы , а даваеннае жыхарства - сярод правых. Дадзеная акалiчнасць пабудовы структуры асноуных этнiчных меншасцяу Лiтвы таксама выступала адной з галоуных складаючых нацыяналь­най палiтыкi правых: яны стымулявалi рост уплыву у нацыяналь­ных групах выхадцау з даваеннага насельнiцтва дадзенай нацыя­нальнасцi, якое гэткiм чынам станавiлася лаяльным праваму рэжыму: расейскiя стараверы i белыя эмiгранты, даваенныя яу­рэi, свядомыя беларусы, украiнцы-заходнiкi (у дадзеным выпадку проста выхадцы з тэрыторыi, што да вайны не уваходзiла у склад СССР). Доля такога патэнцыяльна лаяльнага правым насельнiцтва у агульным складзе этнiчных меншасцяу была вялiкая, таму дад­зеная палiтыка мела сэнс , пакуль не адбывалася унутранай кан­салiдацыi сярод палiтычна актыуных прадстаунiкоу нацыянальнай меншасцi пад дамiнаваннем новай,хай сабе i пры СССР апазыцый­най, групы (новай палiтычнай элiты у мiнiятуры). Тады узнiкалi праблемы ужо уласна адносiнау лiтоуцау i усёй дадзенай этнiчнай групы. Найбольш хутка да гэтага даспелi у сёняшняй Лiтве палякi, яурэi, беларусы. Павольней гэты працэс iдзе ся­род расейцау i украiнцау.

Гэткiм чынам, для асноуных нацыянальных меншасцяу Лiтвы характэрны унутраны культурны i палiтычны раскол на даваенную i пасляванную часткi, у кожнай нацыянальнай групе падчас пана­вання правых адбывалася змена вядучай палiтычнай групы (свае правыя мянялi сваiх левых), якая адлюстроувала вырыванне на уладную паверхань у групе прадстаунiкоу даваеннай па паходжан­ню часткi групы. Дадзены раскол часта меу большае значэнне для нацыянальнай групы за ейныя адносiны з дамiнуючай нацыяй.Па меры кансалiдацыi уплыву сваёй "новай палiтычнай элiты" на усю этнiчную групу яна пераходзiла да апазыцыi лiтоускiм правым i да пошукау формы кансалiдацыi са сваiмi "левымi". Самыя нацыя­нальныя меншасцi Лiтвы складаюць адносна невялiкую колькасць насельнiцтва, толькi на невялiкай тэрыторыi Вiленскага краю пражываюць кампакта i таму будучы яшчэ i падзеленымi унутры на шэраг культурных i палiтычных груповак не ствараюць iстотнай пагрозы стабiльнасцi лiтоускай дзяржавы. Iхнi патэнцыял нес­табiльнасцi можа быць звязаны толькi з iхняй канцэнтрацыяй у некаторых асаблiва важных для усяго грамадзтва галiнах: бiзнэ­се i прамысловасцi, у дадзеным выпадку. Яшчэ большую патэнцы­яльную пагрозу лiтоускай дзяржаве можа складаць iхняя заанга­жаванасць у мiжнародную палiтыку, што сыходзiць з абшырнага вееру iхнiх сувязяу з правымi сiламi сваiх Рэспублiкау - мет­раполiяу (Расея, Польшча, Беларусь, Украiна, Iзраiль). Адсюль i скрайняя залежнасць нацыянальных меншасцяу Лiтвы ад мiждзяр­жауных адносiнау памiж Лiтвою i Рэспублiкай - метраполiяй. На­цыянальныя меншасцi Лiтвы будуць папросту змятыя канкурэнтамi, калi пазбавяцца падтрымкi сваёй Рэспублiкi - метраполii. Яшчэ адная асаблiвасць лiтоускiх нацыянальных меншасцяу - неясная нацыянальная прыналежнасць значнай часткi даваеннага па паход­жанню пласту iхнiх сяброу. Перш за усё тое тычыцца палякау. Так, пашпартны i статыстычны партрэт польскай нацыянальнай меншасцi зусiм не улiчвае дадзеных нацыянальных перапiсау кан­ца XIX стагоддзя i дадзеных перапiсау , праведзеных падчас знаходжання Вiленскага краю у складзе Польшчы. Згодна гэтым перапiсам вельмi зауважальная частка тутэйшага сялянства прыз­наецца беларускай па моунай i нацыянальнай прыналежнасцi. У сё няшняй Лiтве, згодна дадзеных Дэпартаменту Статыстыкi з тыся­чау зафiксаваных беларусау тысячау прыбылi у Лiтву з тэрыторыi БССР (гэтае значыцца ужо пасля вайны), прычым з Берасцейскай вобласцi - Вiцебскай вобласцi - Гарадзенскай вобласцi - Го­мельскай вобласцi - Магiлеускай вобласцi - Менскай вобласцi - Яшчэ тысячау бела русау прыбылi з тэрыторыi РСФСР (таксама пасля вайны), тысячау - з УССР. тысячау нарадзiлiся на тэрыто­рыi Лiтоускай ССР. Гэтае значыцца, што амаль усе наяуныя бела­русы Лiтвы або прыбылi у яе пасля вайны, або з'яуляюцца прос­тымi нашчадкамi такiх мiгрантау. Значыцца, беларусы - - сяляне Вiленскага краю, фiксуемыя ранейшымi перапiсамi, зараз маюць iншую нацыянальную iдэнтыфiкацыю.Змены насельнiцтва у Вiленскiм краi за пасляваенны час на вёсцы не адбывалася. Згодна дадзеных Дэпартаменту Статыстыкi i пасляваенных пе­рапiсау насельнiцтва Лiтоускай ССР там пражываюць збольшага палякi. Адсюль можна зрабiць выснову, што прынамсi значная частка сёняшнiх палякау зьяуляецца этнiчнымi беларусамi. Хаця трэба канстатаваць змену iмi у вялiкай колькасцi этнiчнай са­маiдэнтыфiкацыi на польскую.Дадзеную акалiчнасць адлюстроувае пашпартны склад беларускiх актывiстау у Лiтве , школьнiкау бе­ларускай паралелi у СШN17 г.Вiльнi i студэнтау беларускага ад­дзялення Педагагiчнага Унiвэрсытэту, паходжаннем з Вiленскага краю: вялiкi шэраг з iх у пашпарце запiсаны палякам. Белару­самi запiсвалiся пасля вайны як правiла толькi беларусы - пра­васлауныя па веравызнаннi. На тэрыторыi Вiленскага краю сяля­нау - праваслауных вельмi мала. Таму выпадкау, калi беларусам запiсаны этнiчны паляк практычна няма, прынамсi наогул няма звестак пра такiя выпадкi, значыцца памяншацца магла толькi статыстычная колькасцm беларусау за кошт у дадзеным выпадку палякау , а не наадварот. З другога боку , згодна дадзеных та­го жа Дэпартамэнту Статыстыкi , у годзе на тэрыторыi Лiтвы пражывала тысячау палякау - выхадцау з Беларусi, а менавiта з вабласцей: Берасцейскай - Вiцебскай - Гарадзенскай - Гомель­скай - Магiлеускай - Менскай - У самой Беларусi добра вядомая складанасць iдэнтыфiкацыi беларускiх пашпартных палякау. Ад­сюль i сумненнi у польскасцi прынамсi часткi "палякау"- - мiгрантау з Беларусi. Нажаль , сiтуацыя, калi канфэсыйная пры­належнасць да каталiцкага касцёлу адназначна трактавалася як прыналежнасць да польскай нацыi, была так распаусюджаная, што дасюль нават не робяцца сацыялягiчныя аналiзы аб сапраудным стане суадносiнау нацыянальнай беларускай самасвядомасцi з ка­талiцызмам на тэрыторыi пауночна - заходняй Беларусi i Вiленс­кага краю. Таму нельга спаслацца на канкрэтныя дадзеныя па са­маiдэнтэфiкацыi мясцовага польскага па пашпартным запiсы каталiцкага насельнiцтва. У любым выпадку адназначна, што колькасць палякау у Лiтве завышаная за кошт колькасцi белару­сау - каталiкоу. Пытанне можа стаяць толькi пра масштабы тако­га завышэння. Тутэйшыя беларускiя актывiсты, якiя пражываюць на вёсцы сцвярджаюць,што беларусамi па самаiдэнтыфiкацыi з'яу­ляецца прыкладна 20% такiх вясковы палякау.

Такая жа праблема, хаця i у меншай меры iснуе адносна ак­рэслення колькасцi расейскага насельнiцтва Лiтвы. Калi карыс­тацца прынятым у мiжнароднай юрыдычнай практыцы прынцыпам ак­рэслення этнiчнай прыналежнасцi чалавека або групы людзей у першую чаргу на падставе iхняй этнiчнай самiдэнтыфiкацыi, дык трэба прызнаць як наяунасць сярод расейскай меншасцi Лiтвы значнай колькасцi беларусау па паходжанню (праваслауных па ве­равызнаннi або атэiстау), так i неадпаведнасць пашпартнага запiсу аб расейскай нацыянальнасцi для пэунай колькасцi бела­рускага насельнiцтва.Прынамсi нават сярод беларускiх ак­тывiстау нямала расейцау па пашпарце. Хаця, канешне, трэба сы­ходзiць з тога, што пашпартных беларусау з расейскай самаiдэнтыфiкацыяй значна больш, чым наадварот. Русыфiкацыя ахоплiвае збольшага беларусау - мiгрантау з Усходу Беларусi, якiя па сваiм сацыяльным статусе у пасляваеннай Лiтве стаялi на адным узроунi з мiгрантамi - расейцамi. Праваслауныя бела­русы - мiгранты з Захаду Беларусi складаюць невялiкую коль­касць пашпартных беларусау Лiтвы. Яны , як правiла, захоуваюць нерускую самаiдэнтыфiкацыю, паралельна надаючы больш вагi кан­фэсыянальнай прыналежнасцi. Так, беларусы - праваслауныя рэзка кiдаюцца у вочы як цi не галоунае апiрышча праваслаунай царквы у Лiтве, бо расейцы - "усходнiкi" звычайна рэлiгiйна пасыуныя i iндэфэрэнтныя.

Лiтоуская культурная асымiляцыя беларусау або прадста­унiкоу iншых нацыянальных меншасцяу Лiтвы у пасляваенныя часы у сур'ёзных памерах не зауважальная. Таксама як i адваротны працэс славянiзацыi лiтоуцау.

Яшчэ адная спецыфiка мiжнацыянальных узаемаадносiнау у Лiтве - лёгкасць пераходу людзей з адной славянскай этнiчнай групы у другую i размытасць межау памiж асноунымi славянскiмi этнiчнымi групамi. Кожная такая група мае пэунае жорстка нацы­янальнае ядро актывiстау, якiя вельмi непрыхiльна ставяцца да усiх другiх нацыяу. Але у межах кожнай нацыянальнай групы iснуюць свае падгрупы, якiя лёгка масава мяняюць самаiдэн­тыфiкацыю: польскiя сяляне - каталiкi i беларусы - "ус­ходнiкi" у першую чаргу.Кожная нацыянальная група мае выпраца­ваны комплекс асымiляцыйных iдэалягiчных довадау, з якiмi яна падыходзiць да другiх групау цi супрацьстаiць iхняй прапаганд­зе. Так, лiтоуцы сыходзяць з тога, што усе аутахтонныя жыхары

- адпаведна асымiляваныя лiтоуцы, беларусы лiчаць, што яны ау­тахтоны, а астатнiя - збольшага людзi звонку цi свае адшчапэн­цы i г.д. Звычайна тутэйшыя людзi у той цi iншай меры валода­юць усiмi тутэйшымi мовамi. Размоуныя варыянты мовау усiх асноуных этнiчных групау Лiтвы вельмi адрозьнiваюцца ад iхнiх лiтаратурных прыкладау, утвараючы з сабе спецыфiчныя варыянты розных "трасянак" : "простая мова", крэсавая пальшчызна, лiто­уская вiленская мяшанка i iншыя.Таму пераход з адной нацыя­нальнай групы у другую здзейснiваецца вельмi лёгка. Асноуным матывам такой асымiляцыi з'яуляюцца iдэалягiчныя меркаваннi, а часта - нават, меркантыльныя. Таму асобнае значэнне для выжы­вання кожнай этнiчнай групы мае ейнага прапаганда цi контрпра­паганда.

Не меншую вагу за iдэалёгiю у мiжнацыянальных адносiнах у Лiтве адыграе карпаратыуная салiдарнасць i здатнасць да ар­ганiзаваных дзеянняу па дасягненнi дадзенай групай больш высо­кага сацыяльнага статусу. Iнiцыятарам такога варыянту развiцця грамадзтва сёння выступаюць этнiчныя лiтоуцы, якiя iнтэнсыуна лiтуанiзуюць асноунае мейсца канцэнтрацыi нацыянальных меншас­цяу Лiтвы - Вiленскi край i Вiльню. Кансалiдаванасць "расейс­камоунай", савецкай, "усходняй" па паходжанню ейных сяброу карпаратыуная групоука сёння у значнай меры паслабленая з"яу­леннем незалежных Беларусi,Украiны,узмацненнем уплыву у Рэгiёне Польшчы. Усе нацыянальныя меншасцi Лiтвы былi свед­камi, як на iхнiх вачах лiтоуцы здолелi перамагчы у карпараты­уна кланавай барацьбе не толькi палякау i расейцау але, калi улiчваць прыяднанне Клайпеды, - дык i немцау. Гэтае усiм ту­тэйшым iдэолягам нацыянальных меншасцяу сталася не столькi урокам , колькi прыкладам. Як i уселякае грамадзтва, Лiтва уяуляе з сабе грамадзтва, iерархiю карпатарыуных груповак, кожная этнiчная група з'яуляецца такой групоукай. Проста у Лiтве значэнне карпарацый пабудаваных на прынцыпе нацыянальнай салiдарнасцi большае, чым, скажам, на Беларусi. За кожнай на­цыянальнай меншасцю Лiтвы стаiць або наяуны капiтал , якi зай­мае нейкую стабiльную нiшу, як палякi цi яурэi, або патэнцыял да росту такога капiталу i здатныя да таго групоукi,як белару­сы цi украiнцы. Адсюль i апошняя рыса мiжнацыянальных ад­носiнау у Лiтве:мера асымiляцыi розных этнiчных груповак цi мера здатнасцi да асымiляцыi дыктуецца у Лiтве толькi сацыяль­ным статусам дадзенай групоукi, толькi ейнай рэальнай палiтыч­най вагой. Па меры зменау у суадносiнах розных нацыянальных кланау - груповак мяняецца у Лiтве (перш за усё у Вiленскiм краi) i колькасць насельнiцтва той цi iншай нацыянальнасцi за кошт масавых пераходау з адной этнiчнай групы у другую. Таму i на нацыянальна - культурную актыунасць у Лiтве глядзяць як на актыунасць палiтычную, якая спрыяе узмацненню дадзенай нацыя­нальна - карпаратыунай групоукi.Менавiта,такi страх перад пе­раутварэннем беларусау у такую моц вызывае атакi на iх з боку, скажам, лiтоуцау у апошнi час, а не iдэалягiчныя спрэчкi самi па сабе.

Дадзеная апошняя спецыфiка пабудовы мiжнацыянальных ад­носiнау у Лiтве нагадвае структуру пабудовы азыяцкiх кланавых грамадзтвау.Яна склалася пад уплывам лiтуанiзацыi,якая паспя­хова праводзiлася у Лiтве у пасляваенныя гады. Прыток вялiкай колькасцi расейскамоунага насельнiцтва звонку,як тое адбылося у Латвii i Эстонii, лiтоускiя камунiсты здолелi стрымаць. Маг­чыма, адной з падставай гэтага выступiу страх, што яуна знач­най часткай такiх мiгрантау выступяць беларусы з суседнiх тэ­рыторыяу БССР, а тады рана цi позна Вiльня магла быць перададзеная у межах СССР брацкай усходнеславянскай рэс­публiцы.

З другога боку , у Лiтве у 40-я годы была вынiшчаная або адправiлася у эмiграцыю большая частка даваеннай iнтэлiгенцыi i дзяржаунага апарату. Новую элiту пачалi фармаваць з вясковых перасяленцау на новым мейсцы,у Вiльнi перш за усё , каб рэзка паменшыць уплыу на яе старой ковенскай традыцыi i лiтоускага касцёлу. Прыяднанне Вiльнi да Лiтвы вырашала праблему падау­лення Польскай Армii Краёвай, асаблiва актыунай у гэты час на Вiленшчыне (амаль усё ацалелае падчас вайны польска-беларускае насельнiцтва у другой палове 40-х гадоу з'ехала з Вiльнi у Польшчу, а замест iх прыбылi маладыя лiтоускiя сяляне, частку якiх тым самым адарвалi ад партызанскай вайны супраць савецкай улады), перадухiлялася кансалiдацыя на антырасейскай Вiленскай гiстарычнай традыцыi беларусау, убiвауся моцны клiн памiж па­лякамi,лiтоуцамi, беларусамi, геапалiтычная стабiльнасць у Рэгiёне гэткiм чынам цяпер пасля лiквiдацыi Усходняй Прусыi цалкам абапiралася на Расейскi стабiлiзуючы фактар. Дадзеная геапалiтычная раскладка мае мейсца у значнай меры i зараз. У вынiку, лiтоускi нацыяналiзм па сутнасцi падчас iснавання СССР не падауляуся. Падаулялася ковенская генерацыя палiтычнай элiты як карпаратыуная групоука, канкурэнтная вiленскай лiто­ускай генерацыi, не больш. Мэтанакiраванай шырокай русыфiкацыi Лiтва не зведала. Савецкай Лiтве было выгодна стымуляваць рост польскай нацыянальнай свядомасцi сярод тутэйшага славянскага сялянства,бо лiтуанiзацыi яно не паддавалася, а ягоная магчы­мая беларуская самаiдэнтыфiкацыя магла бы рана цi позна пры­весцi да перадачы Вiльнi Масквою Беларусi. Вiленскi край быу прыяднаны да Лiтвы не на падставе масавага мяйсцовага руху за уз'яднанне. Этнiчныя лiтоуцы складалi нязначную частку на­сельнiцтва краю. Адначасова iшло гвалтоунае вынiшчэнне лiтоус­кай даваеннай традыцыi i элiты. Таму лiтуанiзацыя Вiленскага краю праходзiла не iдэалягiчным шляхам,а за кошт мiграцыi вяс­ковай моладзi з этнiчна лiтоускiх тэрыторыяу. Пры гэтым, збольшага у Вiльню ехалi выхадцы з Вiленскага краю i са Жмудзi. Апошняе можна растлумачыць тым, што Жмудзь даволi далё ка па лiтоускiх мерках ляжыць ад Коуна i, калi ужо маладыя людзi здымалiся з мейсца, дык iм не было асаблiвай рознiцы , куды ехаць: усёроуна ад дому далёка, а у Вiльнi мала таго,што сталiца, дык яшчэ i iльготы для перасяленцау iснавалi. Дарэчы, магчыма гэтым часткова тлумачацца асноуныя рэгiёны уплыву ЛДДП падчас апошнiх выбарау: Жмудзь, Вiленшчына, Клайпеда (Клайпеду таксама засялялi мiгранты збольшага з блiзкай ад яе Жмудзi), хаця, канешне, нельга такiя высновы абсалютызаваць. Мяйсцовае аутахтоннае славянскае насельнiцтва аказалася адштурхнутае на нiжэйшыя паверхi сацыяльнай структуры грамадзтва, тым больш, што польская i беларуская iнтэлiгенцыя былi вынiшчаныя або выгнаныя.Адбыуся хуткi рост уплыву польскай свядомасцi як iдэi i антысавецкай, i антылiтоускай.На польскай глебе адфармавала­ся вельмi моцная у Вiленскай вёсцы польская карпаратыуная салiдарнасць. Вясковыя органы улады, кiраунiцтва калгасау, школьнiцтва не было пад кантролям лiтоуцау. Рэальна iснавала сваеасаблiвая аутаномiя Рэгiёну. За што ён расплочвауся самымi нiзкiмi у Лiтве аб'ёмамi рэспублiканскiх капiталаукладанняу i самым нiзкiм у Лiтве узроунем жыцця. У адрозненнi ад Беларусi, дзе базай пальшчызны выступау касцёл, у Лiтве гэтай базай з'яулялiся нiзавыя партыйна - гаспадарчыя структуры. I сёння менавiта гэтыя палiтыкi рэальна кiруюць польскiм рухам.

Мiгранты - "усходнiкi" у Лiтве мелi высокi сацыяльны ста­тус, але яны не былi iнтэграваныя у тутэйшае польска - лiтоус­кае грамадзтва. Рэальна яны з'яулялiся расейскай калянiяльнай адмiнiстрацыяй цi калянiстамi. Сёння яны захоуваюць свой сацы­яльны статус толькi дзякуючы падпарадкаванню адной з лiтоускiх палiтычных элiтау. Звычайна яны блякуюцца з левымi (з Вiленскiмi лiтоуцамi). Iхнiя iнтэрасы несумяшчальныя з iнтэра­самi палякау.У пэуным сэнсе яны - тая сiла, што прывяла лiтоу­цау у Вiленскi край, i гэтае лiтоуска - расейскае партнёрства працягвае дзейнiчаць i зараз.

Раз лiтуанiзацыя збольшага развiвалася у Вiленскiм краi i Клайпедзе (там усё яшчэ прасцей: у ачышчаны ад немцау нямецкi горад проста уехалi новыя гараджане) праз калянiзацыю, дык до­сыць проста можна падлiчыць прыкладныя матэрыяльныя страты для Лiтвы на гэтую палiтыку. Тэрыторыя Вiленскага краю (частак Польшчы i БССР, прыяднаных да Лiтвы пасля 1939 году) складае

кв.км. або % тэрыторыi Лiтоускай Рэспублiкi.Клайпедскi край,якi адыйшоу да Лiтвы ад Германii пасля 1944 году займае кв. км. або % ейнай тэрыторыi. Агулам абодвы гэтыя краi займа­юць % Лiтоускай зямлi. Пасля iхняга прыяднання да Лiтвы адтуль розным шляхам былi вынiшчаныя або дэпартаваныя значныя часткi мясцовага насельнiцтва:з Вiленскага краю палякi - тыс.чалавек (звычайна пад шыльдай палякау разумелiся i беларусы) або % да­ваеннага насельнiцтва, з Клайпедзкага - немцы (каля тыс. чала­век або % даваеннага насельнiцтва). На мейсцы засталiся: 1. у Вiленскiм краi - каля тысячау славянскага насельнiцтва i каля тысячау - тутэйшых лiтоуцау. Ужо гэткiм чынам рэзка павысiлася вага доля лiтоуцау у этнiчным складзе насельнiцтва краю. 2. у Клайпедзкiм краi - каля тысячау мясцовых лiтоуцау - лютаранау па веравызнаннi.

Прыток мiгрантау у дадзеныя мяйсцовасцi з па-за межау Лiтвы быу даволi абмежаваны: на сёняшнi дзень такiя мiгранты склада­юць % насельнiцтва Вiльнi i % насельнiцтва Клайпеды. Прычым на вёсцы iхняя прысутнасць амаль незауваужальная. На сёняшнi дзень лiтоуцы - выхадцы з тэрыторыi мiжваеннай Лiтоускай Рэс­публiкi складаюць прыкладна чалавекау у Вiльнi , або % ейнага насельнiцтва, чалавекау - у Вiленскiм краi, або % ягонага на­сельнiцтва, чалавекау у Клайпедзе i Клайпедзкiм краi, або % насельнiцтва. Агулам - чалавек, або % насельнiцтва калянiзуе­мых тэрыторыяу. Этнiчныя лiтоуцы насельнiкi гэтых анклавау складаюць % усяго гарадзкога насельнiцтва Лiтвы. Пры гэтым вы­хадцы з тэрыторыi даваеннай Лiтвы, якiя пражываюць на гэтых землях,складаюць % усяго гарадзкога насельнiцтва Рэспублiкi. Мiграцыя этнiчных лiтоуцау - аутахтонных жыхароу Вiленскага i Клайпедзкага краёу па-за iхнiя межы была малазауважальнай. Пасля вайны Лiтва была таксама прымушаная засяляць i свае iншыя гарады, бо асноуная частка даваеннага гарадзкога на­сельнiцтва: яурэi i даваенная дзелавая i палiтычная элiта было вынiшчанае або дэпартаванае (часткова збегла разам з нямецкiм войскам на Захад). На новых тэрыторыях лiтоуцы - перасяленцы адразу атрымлiвалi iльготы (асаблiва адносна кватэрау), зболь­шага з iх фармавалася Рэспублiканская i рэгiянальная адмiнiстратыуная i культурная элiта. На дадзеных землях зна­ходзiцца сталiца Лiтвы, яна жа самы буйны горад дзяржаввы (ка­ля 600 тыс. насельнiцтва) i адзiны у Рэспублiцы марскi порт. Разглядаемы працэс быу вынiкам вельмi складанай геапалiтычнай камбiнацыi, якая зрабiла лiтоускi нацыяналiзм стратэгiчным партнерам Расеi на Захадзе СССР,убiушы клiн памiж лiтоуцамi i палякамi з беларусамi. Адсюль вынiкае, што калянiзацыя Вiленс­кага i Клайпедзкага краёу на падставе нацыянальных стратау i вырашаемых мэтау можа разглядацца як галоуная праблема развiцця лiтоускай нацыi у апошнiя 50 год ейнага iснавання, як мэта лiтоускай нацыi, кажучы больш жорстка. I левыя i правыя палiтычныя сiлы Лiтвы аднолькава арыентаваныя на правядзенне гэтай палiтыкi. Менавiта дадзеная мэта яднае лiтоускую нацыю i разглядаецца ёю як асноуная гiстарычная перспектыва на блiжэй­шую будучыню. Трэба адзначыць, што канчаткова гэтая мэта цяжка дасягальная,бо урбанiстычныя рэсурсы Лiтвы блiзкiя да канца, а вага нелiтоускага насельнiцтва на калянiзуемых тэрыторыях вельмi высокая. Акрамя таго, аслабленне уплыву у Рэгiёне Расеi актуалiзавала у Лiтве польскае i беларускае пытаннi. Цяпер анiводная група лiтоускай элiты не можа дазволiць сабе папя­рэднi шлях гвалтоунай лiтуанiзацыi. Па сутнасцi лiтоускi этнас стаiць напярэдаднi новай эпохi сваёй гiсторыi, калi трэба абiраць другiя арыентыры нацыянальнага развiцця. З другога бо­ку, такiя iдэалягiчныя перавароты рэч вельмi цяжкая i адбыва­юцца толькi праз рэзкiя крызысы. Адным з такiх крызасау можна лiчыць перамогу левых на выбарах 1992 году.Але палiтычная пе­рамога гэтых прагматыкау не дапоунiлася iдэалягiчнай рэвалюцы­яй, якая бы змянiла светапогляд лiтоуцау. Нездарма правыя да­сюль так моцна уплывалi на знешнюю палiтыку i прапаганду: iрацыянальны шлях у НАТА, iмкненне да самаiзаляцыi ад Польшчы i Беларусi i г.д. Больш таго, менавiта пры левым урадзе былi мацнейшым чынам паслабленыя пазыцыi культурнiцкiх арганiзацыяу усiх нацыянальных меншасцяу Лiтвы, упершыню разгарнулася анты­беларуская кампанiя у прэсе i абвострылася тэрытарыяльная праблема вакол Гайдуцiшак. Застаецца iдэалягiчная глеба для вяртання правых да улады. Яна палягае на захаваннi у лiтоускiм грамадзтве разумення Вiльнi i Клайпеды як тэрыторыяу, дзе яшчэ не даведзеная да канца лiтуанiзацыя, i iмкненне гэтае да­рабiць. Сярод нават лiберальнай лiтоускай iнтэлiгенцыi цырку­лююць iдэi аб дэпартацыях славянау як адзiнай магчымасцi да­сягнуць дадзенай мэты ва умовах памяншэння урбанiстычных рэсурсау.Такi курс магчымы толькi пры аднауленнi стратэгiчнага партнерства Лiтвы i Расеi. Менавiта гэтае маюць на увазе тыя, хто апялюе да дамовы памiж Лiтвой i Расеяй 1920 году. Сёння лiтоускiх правых ад франтальнага павароту да Расеi стрымлiвае у першую чаргу спадзяванне нейкiм чынам iнкарпараваць у склад Лiтвы Калiнiнградзкую вобласць Расеi.

Унутры самой лiтоускай нацыянальнай групы адбылiся пера­мены: калi у першай палове XX стагоддзя вялiкую вагу у справе лiтуанiзацыi адыгравала iдэалёгiя, апяляцыя да гiстарычнай прауды у першую чаргу (менавiта тады Бразоускiя маглi стацца Бразаускасамi), падобна таму, як гэтае адбываецца зараз на Бе­ларусi, дык у другой палове нашага стагоддзя лiтуанiзацыя здзейснiвалася у першую чаргу праз мiграцыю лiтоускамоунай вясковай моладзi у гарады i лiтоускую карпаратыуную салiдар­насць супраць усiх другiх этнiчных групау.

Наяунасць такой цяжкай,але пасiльнай нацыянальнай мэты, як калянiзацыя чвэрцi нацыянальнай тэрыторыi, прыводзiць да зглажвання унутрылiтоускiх рэгiянальных культурных адрознен­няу. Сярод лiтоуцау маюцца 5 асноуных рэгiянальных культурных групау (часта кажуць 4,неулiчваючы з-за нешматлiкасцi ма­лалiтоуцау): 1. аукштайты (Аукштайцiя), iхнi культурны арэал знаходзiцца вакол Панявежыса, на ускраiне ягонай тэрыторыi знаходзiцца г.Коуна,але населены Коуна у значнай меры выхад­цамi са Жмудзi, бо аукштайты былi падзеленыя старой лiтоуска - польскай мяжой, а пасля яны вайны мiгравалi часцей у Вiльню. Беларусы мяжуюць менавiта з аукштайтамi. Гэтая этнiчная група адносна лёгка падлягае беларусызацыi. Напрыклад,такiм белару­сызаваным аукштайтам можна лiчыць Адама Мальдзiса дый увогуле значную частку карэннага насельнiцтва пауночнай Беларусi. Значная частка Аукштайтыi не уваходзiла у склад даваеннай лiтоускай дзяржавы, таму выхадцам адсюль цяжка суiснаваць з ковенскiмi нацыянал - фундаменталiстамi кшталту В.Ляндзбергiсу i яны часцей падтрымлiваюць левых. Звычайна аукштайты скрайне рэзка настроеныя супраць палякау. Маюць свой спецыфiчны дыя­лект, якi дасюль жыве па вёсках,але рэгiянальная самасвядо­масць i рэгiянальная карпаратыунасць развiтыя слаба. Лiчацца стваральнiкамi лiтоускай дзяржаунасцi (Вялiкага Княства Лiто­ускага) i лiтоускай нацыi увогуле. Самая шматлiкая этнiчная група лiтоуцау - арыентыровашна налiчвае каля чалавек. 2. Дзукiйцы (Дзукiя) - культурны арэал вакол г.Друскiнiнкай. Лiчацца нашчадкамi яцвягау. Маюць вельмi выразны дыялект, най­больш блiзкi да беларускай мовы з усiх асноуных лiтоускiх дыя­лектау. Дзукiйцау няшмат - каля тысячау. Але яны кiдаюцца у вочы у Вiльнi. Пра iхнюю камерцыйную хватку i вясёлы норау iснуе шмат анягдотау i прымавак. Лiтоуцы успрыймаюць iх як найбольш пацярпелых ад славянскай асымiляцыi аднапляменнiкау. Пасля вайны антысавецкi партызанскi рух долей за усё трымауся менавiта тут. 3. Сувалкiйцы (Сувалкiя) - культурны арэал вакол г.Сувалкi у Польшчы. На тэрыторыi сёняшняй Лiтоускай Рэс­публiкi амаль ня пражываюць. Адзiная значная этнiчная група лiтоуцау, якая практычна цалкам апынулася па-за межамi краiны. АНалiчвае каля тысячау чалавек. Мае асаблiва важнае для лiтоу­цау значэнне як рэгiён, этнiчная група,якая найбольш пры­чынiлася да стварэння у XIX стагоддзi лiтаратурнай мовы i лiтоускага нацыянальнага руху: сувалкiйскi дыялект дасюль з'яуляецца асновай лiтоускай мовы, вельмi значная, нават дамiнуючая генерацыя лiтоускiх адраджэнскiх дзеячоу XIX cта­годдзя паходзiць менавiта з Сувалкii. Аб'ект вельмi самай вялiкай заклапочанасцi лiтоускага урады у галiне дапамогi этнiчным лiтоуцам, што пражываюць на тэрыторыi суседнiх краiнау. 4. Жмудзiны або жемайцiйцы цi жамойты (Жмудзь) - тэ­рыторыя у нiзоуях Нёману вакол гарадоу Плунге, Тельшай (лiчыц­ца нефармальнай сталiцай Жмудзi), Шауляй (рэальны рэгiянальны цэнтр). Другая па колькасцi лiтоуская этнiчная група. Налiчвае каля чалавек. У адрозненнi ад аукштайтау кампакта уваходзiла у склад мiжваеннай Лiтвы i мае адзiны гiстарычны лёс. Самы неур­банiзаваны культурны рэгiён Лiтвы. Галоуны ейны урбанiстычны рэсурс. На тэрыторыi уласна Жмудзi пражывае каля чалавек. Тут амаль няма iншанацыянальнага насельнiцтва. Выхадцы са Жмудзi складаюць вельмi значную частку насельнiцтва Вiльнi, Клайпеды, Коуна. Адзiная лiтоуская этнiчная група, якая паусюдна у мейс­цах сваёй мiграцыi стварае уласна жмудзкiя культурнiцкiя ар­ганiзацыi i iншыя структуры. Мае вельмi спецыфiчны дыялект,якi у сваю чаргу падзяляецца на тры дробныя,але таксама вельмi спецыфiчныя паддыялекты. На жмудзкiм дыялекце (робяцца спробы яго кадыфiкаваць у мову) выходзяць кнiгi, газэта, афiцыйна прагалошанае нават стварэнне Жмудзкай Акадэмii Навукау. Жмудзкiя таварыствы часам выпускаюць жмудзкiя грошы цi пашпар­ты i наконт гэтага у Лiтве iснуе багаты фальклёр. Але у цалым жмудзкi рух не з'яуляецца рухам сэпаратыстычным. Звычайна яго­ныя актывiсты - вялiкiя прыхiльнiкi агульнай Лiтвы. Гэта клясiчны рэгiяналiстычны рух. Хаця ствараецца уражанне, што пры пэуных абставiнах, напрыклад, у выпадку ускладнення працэ­су лiтуанiзацыi Вiленскага краю, ён мае патэнцыял пераутварыц­ца у нешта большае. Жмудзiны маюць вельмi жорсткае пачуццё карпаратыунай рэгiянальнай салiдарнасцi па-за межамi Жмудзi.

5. Малая Лiтва (малалiтоуцы) - аутахтоннае насельнiцтва Клай­педзкага краю. Нашчадкi часткi карэннага насельнiцтва былой Усходняй Прусыi, але не прусы па паходжаннi, а падобна, што другая лiтоуская этнiчная група. Але насялялi усходнюю частку Усходняй Прусыi вакол гарадоу Клайпеда i Цiльзыт (Советск). У XIX стагоддзi з'яулялiся найбольш нацыянальна актыунай лiтоус­кай групай. Мелi сваiм культурна - палiтычным цэнтрам г.Цiль­зыт (так, з iхняга паходзiць такi вядомы лiтоускi асветнiк як Данелайцiс). Але з-за тога, што з'яуляюцца дасюль лютэранамi па веравызнаннi iхняя роля у нацыянальным руху XIX стагоддзя звычайна прынiжаецца. Адначасова з'яулялiся найбольш хутка асымiлюемай этнiчнай групай лiтоуцау. Дабраахвотная звычайна германiзацыя малалiтоуцау набрала асаблiва хуткiя тэмпы у мiжваенным часе пад уплывам двух фактарау: 1. агульнага нямец­кага нацыянальнага уздыму пры нацыстах; 2. дыскрымiнацыённай палiтыкi лiтоускай адмiнiстрацыi у Клайпедзкiм краi, якi да 1938 году знаходзiуся пад панаваннем Лiтвы. Каталiцкая па ве­равызнаннi прысланая з Коуна адмiнiстрацыя ставiлася да ма­лалiтоуцау - лютаранау як да неблаганадзейных грамадзянау. Ак­рамя таго, незалежная Лiтва мела не лепшыя адносiны з Германiяй, што адлюстроувалася на мытнёвай палiтыцы апошняй, у вынiку чаго адбывалася разбурэнне традыцыйна арыентаванай на рынак Кёнiнгзбергу гаспадаркi Клайпедзкага краю. А з-за дрэн­ных адносiнау Лiтвы з Польшчай i Латвiяй тыя трымалi такiя мытнёвыя падаткi для лiтоускiх таварау, што Лiтва практычна знаходзiлася у стане гандлёвай блакады, што больш за усё бiла па насельнiцтву Клайпеды як марскога порту i узмацняла пране­мецкiя сымпатыi. Самая невялiкая этнiчная група лiтоуцау па колькасцi: каля чалавек. Нават у Клайпедзе, здаецца, саступае першынства жмудзiнам.

Дзяржауная палiтыка лiтуанiзацыi выяуляецца у:

1. стварэннi iльготных iдэалягiчных i моуных (праз Закон аб дзяржаунасцi лiтоускай мовы) умовау для прасоування у шэрагi пануючай элiты этнiчных лiтоуцау ; 2. стымуляваннi пераезду этнiчных лiтоуцау у Вiленскi i Клайпедзкi краi: матэрыяльныя iльготы для настаунiкау школау, супрацоунiкау адмiнiстрацыi, размяшчэнне на дадзеных тэрыторыях лiтоускiх культурных i аду­кацыйных установау, ВНУ у першую чаргу,выпускнiкi якiх iмкнуц­ца замацавацца на мейсцы; 3. асаблiва буйныя капiталаукладаннi у жыллёвае i прамысловае будаунiцтва менавiта на гэтых тэрыто­рыях,але у такiя праекты, якiя абавязкова разлiчаныя на выка­рыстанне мiгрантау з этнiчнай Лiтвы. Найбольш iдэалягiзаваны i буйны з такiх праектау - праект пабудовы Вялiкага Вiльнюса. Сё ння Вiльня займае плошчу прыкладна у 27.000 га. ,амаль як Па­рыж. Структура развiцця гораду прадугледжвае будаунiцтва рас­паложаных на немалой даужынi адзiн ад аднога мiкрараёнау i га­радоу - сатэлiтау (тыпу Нова Вiльнi). Пад горад гэткiм чынам забiраецца зямля у мясцовых сялянау - славянау (палякау зболь­шага), яны перасяляюцца у горад, iхнi традыцыйны лад жыцця i адпрацаваныя грамадзкiя структуры разбураюцца, а у горадзе ху­чэй павялiчваецца вага лiтоускага насельнiцтва. Вiленскi край па плошчы невялiкi i такi праект развiцця Вiльнi вельмi эфек­тыуна разбурае апiрышча аутахтоннага славянскага насельнiцтва. Згодна распрацаваным плянам далейшага развiцця Вiльнi, а усе пляны заснаваныя на iдэе Вялiкай Вiльнi, горад павiнен вырасцi яшчэ на 5 - 17 тысячау гектарау. У лютым бягучага году дадзены (максымальны, разлiчаны на прыяднанне 12.000 га зямлi ад Вiленскага раёну i 5.000 га зямлi ад Троцкага) праект стауся прадмэтам вельмi жорсткага супрацьстаяння у Вiленскiм га­радзкiм i раённым Самакiраваннях. Польскiя фракцыi прапануюць лепш выкарыстоуваць унутраныя зямельныя рэсурсы гораду, рабiць акцэнт не на катэджы,а на шматкватэныя дамы, даць урэшце маг­чымасць прыгарадным сялянам прыватызаваць сваю зямлю,каб рэзка узняць кошт за яе дзяржауны выкуп пад патрэбы гораду. Барацьба яшчэ цягнецца. 4. штучна ствараюцца перашкоды для развiцця на­цыянальных меншасцяу, але простае падауленне этнiчных групау (этнiчныя рэпрэсыi або этнiчныя чысткi) у якасцi галоунага сродку лiтуанiзацыi у Лiтве не практыкуецца; магчыма па прычы­не шчыльнай сувязi асноуных нацыянальных меншасцяу з правымi коламi сваех краiнау - метраполiяу; 5. вядзецца пастаянная прапагандыская кампанiя, якая закраная усе асноуныя нацыяналь­ныя меншасцi. Збольшага гэтае выступае у форме дыскусыi па гiстарычных пытаннях або па пытаннях акрэслення геапалiтычнай арыентацыi Лiтвы. Як ужо узгадвалася, адной са спецыфiкау функцыянавання нацыянальных групау у Лiтве з'яуляецца адносная лёгкасць пераходу з адной групы у другую пад уздзеяннем iдэа­лягiчных фактарау. Культурныя , моуныя, напрыклад, адрозненнi толькi запавольваюць гэты працэс у меру свайго засваення дад­зеным чалавекам цi групай. У гэтым сэнсе лiтоуская мова як мо­ва даволi складаная для славянау выхоувае функцыю такога асаблiва моцнага тормазу для пераходу славянау "у лiтоуцы" цi наадварот - этнiчных лiтоуцау пад уздзеяннем iнанацыянальнай прапаганды у якую - небудзь славянскую этнiчную групу.Адсюль асаблiвая важнасць у справе лiтуанiзацыi падтрымання пастаян­най iдэалягiчнай напруджанасцi у адносiнах памiж лiтоуцамi i славянскiмi нацыянальнымi групамi: гэтае стрымлiвае патэнцы­яльную славянiзацыю лiтоуцау i вельмi моцна аслабляе патэнцыял славянау да супрацiву лiтуанiзацыi. У гэтым, мусiць, адная з падставау лiтоускага iрацыяналiзму ва унутранай i знешняй палiтыцы. З другога боку i самi славянскiя этнiчныя групы пе­раманьваюць сваех новых сяброу з другiх этнiчных групау славя­нау таксама у першую чаргу праз прапагандыскiя сродкi, таму i самi нацыянальныя меншасцi практыкуюць iдэалягiчную палемiку не у меншай меры за лiтоуцау. 6. адсячэнне, па магчымасцi, на­цыянальных меншасцяу Лiтвы ад сувязяу з правячымi элiтамi ад­паведных краiнау, здатных эфектыуна уплываць на Лiтву: Расеi, Польшчы, Беларусi, Украiны, Iзраiля (ЗША). Падчас знаходжання правых у Лiтве ля улады гэтае выяулялася у курсе на стварэнне так званых нацыянальных грамадау: правячыя структуры iмкнулiся арганiзаваць з лаяльных сабе дзеячоу нацыянальных меншасцяу арганiзаваныя структуры, якiя бы непасрэдна прадстаулялi дад­зеныя меншасцi перад iмi. Адсюль стварэнне Дэпартамэнту па справах нацыянальных мешнасцяу, Савету прадстаунiкоу нацыя­нальных меншасцяу, фiнансаванне i iншае спрыянне дзейнасцi ла­яльных правым арганiзацыяу i асобау. Адначасова правыя праз кiруемыя такiм чынам арганiзаваныя структуры нацыянальных мен­шасцяу эфектыуна уплывалi на фармаванне выгоднага iм мiжнарод­нага iмiджу, так, напрыклад,беларусы замоучвалi праблему лiту­анiзацыi увогуле, выступалi больш супраць палянiзацыi ды русыфiкацыi. Такая палiтыка правых у галiне мiжнацыянальных адносiнау была магчымая толькi дзякуючы меушаму мейсца камп­рамiсу памiж правымi сiламi усiх заходнiх рэспублiкау былога СССР адносна стварэння Балтыйска - Чарнаморскай Садружнасцi. У межах дадзенай палiтыкi падрымлiвалася напруджанасць памiж на­цыянальнымi групамi, чые правыя прытрымлiвалiся гэтага курсу, i расейцамi ды палякамi.Сёння, пасля станаулення больш менш незалежных дзяржавау на захадзе былога СССР i пасля прыходу да трывалай улады у Лiтве левых сiтуацыя у дадзенай галiне карды­нальна змянiлася,патрабуе рэзкiх зменау i нацыянальная палiты­ка у Лiтве.

Дзяржауная палiтыка лiтуанiзацыi замiнае Лiтве развiць шчыльныя i нават проста нармальныя адносiны з суседнiмi Поль­шчай i Беларуссю.Адсюль вялiзарныя праблемы Лiтвы у выкарыс­таннi Клайпедзкага порту i пабудовы нафтатэрмiналу. Без шыро­кага Беларуска - Украiнскага транзыту iхняя праца не можа быць названая нармалёвай. Лiтва практычна адмовiлася ад развiцця буйной прамысловасцi, каб не быць iнтэграванай з суседнiмi Польшчай i Беларуссю. Не плануецца прамысловы рывок i зараз. На падставе штучных меркаванняу развiваецца горад Вiльнюс, ха­ця пры гэтым уласнымi рукамi ствараюцца праблемы для памежнага транзыту i iншага супрацоунiцтва з Беларуссю. Эканамiчна больш патэнцыялу у такiм разе мае Коуна,якi палягае на скрыжаваннi дарогау Клайпеда - Менск i Польская мяжа - Латвiйская мяжа. Але вось ужо 30 год сродкi укладаюцца у эстэнсыуны рост Вiльнi. Панаванне iдэалёгii ва унутранай i знешняй палiтыцы Лiтвы ужо рэзка затармазiла ейную iндустрыялiзацыю. Упершыню за апошнiя 600 год эканамiчны цэнтр Рэгiёну былога Вялiкага княства Лiтоускага змясцiуся з Панямоння ва Усходнюю Беларусь, негледзячы на ейнае разбурэнне падчас вайны i больш здатнае становiшча да прамысловага рыуку у пасляваенныя гады менавiта Лiтвы. Працяг лiтуанiзацыi у пэуным сэнсе выгодны ейным суп­рацiунiкам, бо кансэрвуе дадзеную тэндэнцыю, пакуль яны выбiраюцца з эканамiчнай крызы. I правыя Лiтвы i левыя выдатна разумеюць, што платай за нармалёвыя адносiны Лiтвы з Польшчай i Беларуссю павiнна стацца адмова ад працягу лiтуанiзацыi хаця бы у Вiленскiм краi i адступленне па некаторых накiрунках ад дасягнутых пазыцыяу, напрыклад, дапушчэнне iстотнай беларускай культурнай i эканамiчнай актыунасцi. Гэтае правым здаецца па­чаткам новай славянiзацыi лiтоуцау.Таму яны шукаюць любых ма­дэляу геапалiтычнай арыентацыi Лiтвы, абы толькi пазбегнуць "праглынання славянскiм морам". Левыя, магчыма, здатныя да больш радыкальных крокау,але за кароткi тэрмiн структуру пабу­довы эканомiкi Лiтвы цi рэалiзацыю праектау кшталту Вялiкага Вiльнюсу супынiць нельга, тым больш кардынальна мадэрнiзаваць нацыянальную iдэалёгiю. На сёняшнi дзень палiтычная групоука, якая спецыялiзаваная на мэтанакiраванай лiтуанiзацыi, прадста­уленая у Лiтве: 1. перш за усё органiзацыяй "Вiльнiя". Яна ку­рыруе усё: ад прапаганды да кантролю над дзейнасцю мясцовай адмiнiстрацыi у Вiленскiм краi па лiтуанiзацыi i якасцi выкла­дання настаунiкамi лiтоускай мовы у нелiтоускiх школах. Мае уплыу на падбор кадрау настаунiкау, iдэолягау, адмiнiстратарау у рэгiёне. 2. Разам з ёю звычайна выступае клюб "Гервячяй" - аб'ядноувае выхадцау з наваколляу вёскi Гервяты на Беларусi i заангажаваных у дадзеную праблему людзей. Яго рэальна узна­чальвау да прызначання на пасаду пасла у Беларусi Аугулiс. 3. У самой Вiльнi актыуны Клюб старых жыхароу гораду Вiльнi. Ма­юцца на увазе толькi лiтоуцы, каб аргументаваць, што лiтоуцы у Вiльнi у горадзе не прышлыя. 4. Рэдакцыя газэты "Ворута". Спе­цыялiзуецца на гiстарычна - краязнаучай тэматыцы.

Маюцца i iншыя арганiзацыi гэтага кiрунку. Часта яны ствараюць часовыя структуры кшталту камiтэтау па патрабаванню чаго - небудзь канкрэтнага. Кiраунiцтва усiмi дадзенымi струк­турамi звычайна здзейснiвае асабiста Р.Озалас. Уся ягоная палiтычная кар'ера у пасляперабудовашны час была пабудаваная на дадзенай дзейнасцi. На працягу 4 год ён узначальвау спецы­яльна створаную Камiсыю Парляманту Лiтвы па пытаннях нацыя­нальных меншасцяу (назоу камiсыi неаднаразова мяняуся), якая непасрэдна займалася арганiзацыяй i фiнансаваннем лiтуанiзацыё ннай дзейнасцi у Рэгiёне да падбору кадрау адмiнiстрацыi i настаунiкау уключна. Iснаваушы паралельна з ёю Дэпартамант па справах нацыянальных меншасцяу меу значна меншыя паунамоцтвы i магчымасцi. Фактычна ён прыкрывау жорстка лiтуанiзацыённую палiтыку Ураду. Камiсыя Р.Озалса рэальна кiравала Вiленскiм i Салешнiцкiм раёнамi Вiленскага краю i горадам Снечкус (зараз - Вiсагiнас), дзе былi падчас жнiвенскiх падзей 1991 году рас­пушчаныя мясцовыя органы улады i уведзенае простае кiраванне з цэнтру. Р.Озалс непасрэдна падбiрау кадры гэтай адмiнiстрацыi. Падабраныя iм за 5 год раскiданыя групамi i адзiнкамi практыч­на па усiх пасадах так цi iнакш звязаных з ажыццяуленнем дзяр­жаунай палiтыкi у Вiленскiм краi у галiне культуы i iдэалёгii. Нават Аугулiс быу прызначаны паслом на Беларусь не без ягонага актыунага удзелу.У 1993 годзе пры Вiленскай мэрыi створаная структура на чале са школьным сябрам Р.Озаласа С.Шведарауска­сам пад назовам Палац Лiтоускага Каралеуства, у Статуце якой маюцца пункты аб вядзеннi сваёй дзейнасцi на тэрыторыi другiх краiнау. Маецца на увазе стварэнне першасных структурау гэтай арганiзацыi на тэрыторыi памежных раёнау Беларусi. Нажаль, па­куль невядома цi перайшла яна да гэтага рэальна. Агулам патэн­цыял дадзенай палiтычнай групоукi можа быць ацэнены як вельмi значны. Гэтае - галоуная палiтычнае апiрышча Р.Озалса.Яно мае для яго непамерна больш важкае значэнне за Узначаляемы iм Рух Цэнтру. Але у адрозненне ад Руху Цэнтру - гэтае структура пры­хаваная, завязаная на асабiста Р.Озаласа. Таму нядаунюю лiквiдацыю ягонай Соймавай Камiсыi i тым больш ейнае аб'еднан­не з Дэпартаментам па справах нацыянальнасцяу Лiтвы у адзiную структуру на чале з былым намеснiкам былога галавы Дэпартаман­ту Галiны Кабецкайтэ Шведараускасам можна расцэньваць як вык­лючна моцны удар па пазыцыях жорсткiх лiтуанiзатарау з боку левых. Магчыма, у адным ключы з гэтым выступае адстаука уплы­вовага Дарадцы Прэзыдэнта па справах культуры, навукi i рэлiгii Гайжуцiса. Ствараецца уражанне, што левыя рыхтуюцца да сур'ёзных зменау у галiне мiжнацыянальнай палiтыкi.

Дадзеныя змены могуць быць магчымымi у першую чаргу дзя­куючы узмацненню увагi групоукi В.Ландзбергiсу да Калiнiшнградзкага пытання. Накiраванне у гэтым кiрунку лiтоус­кай этнiчнай энэргii здаецца рэальным. Да гэтага трэба пас­тавiцца вельмi уважлiва, маючы на увазе хаця бы тое, што нацы­янальная фiлязофiя лiтоуцау насычаная адчуваннем перамогi, калi яны здолелi не толькi заснаваць i захаваць у мiжваенныя часы сваю дзяржаунасць ва умовах даволi варожага акружэння, але нават нават пакт Молатава - Рыбентропу павярнуць сабе на выгоду i атрымаць ад СССР Клайпеду, Вiльню, надзею на Калiнiнград, перадухiлiць прыезд на тэрыторыю Лiтвы славян - мiгрантау,як тое адбылося з Латвiяй i Эстонiяй, у значнай меры лiтуанiзаваць атрыманыя тэрыторыi, дабiцца ад беларускiх пра­вых фактычнай санкцыi на захаванне дадзенага статусу у межах пагадненняу па БЧС i стварыць у Калiнiнградзкай вобласцi лiто­ускую абшчыну колькасцю прыкладна у 30 тысячау чалавек. Нават, калi iмкненне у Малую Лiтву (Калiнiнградзкую вобласць) не за­вяршыцца ейным прыяднаннем у нейкай форме да Лiтвы або рэзкiм узмацненнем пазыцыяу Лiтвы у дадзеным рэгiёне, адной мары i мiфа пра гэтае дастаткова, каб даць новы iмпульс да iснавання лiтоускiм правым. У дадзеным выпадку яны здатныя у абмен на лаяльнасць Беларусi i Польшчы да iх у гэтым пытаннi пайсцi на пэуныя саступкi у Вiленскiм краi.Калi яны не атрымаюць такiх гарантыяу лаяльнасцi, iхняя энэргiя пераключыцца на Вiленскi край i Беларусь з Польшчай. У першую чаргу на Беларусь. Акрэс­ленне пазыцыi Беларусi у дадзеным пытаннi павiнна быць прыня­тае з улiкам больш масштабных iнтэрасау за iнтэрасы Беларусi у Лiтве цi iнтэрасы беларускай нацыянальнай меншасцi у Лiтве. Але прапрацоука гэтага пытання павiнна рабiцца ужо сёння, бо у Лiтве гэтая праблема ставiцца прынамсi правымi усур'ёз.

Гэткiм чынам, падкрэслiм:

1. усе нацыянальныя меншасцi Лiтвы знаходзяцца пад моцным мэ­танакiраваным цiскам лiтоускай этнiчнай большасцi; 2. форма цiску такава, што не пакiдае магчымасцяу да масавай iдэа­лягiчнай асымiляцыi; 3. спецыфiка iснавання асноуных нацыя­нальных групау Лiтвы у лё гкасцi узаемапераходау з групы у групу пад уплывам iдэалягiчна - карпаратыуных фактарау, толькi лiтоуцы амаль не прыймаюць да сабе другiх, не пакiдаючы iм ча­су на адаптацыю. Але сярод славянскiх нацыянальных групау дад­зеная заканамэрнасць праяуляецца вельмi шырока; 4. моц i бес­кампрамiснасць лiтоускага этнiчнага даулення прымушае прадстаунiкоу нацыянальных меншасцяу да кансалiдацыi менавiта на нацыянальнай глебе. Прыход да улады левых гэты працэс па­куль iстотна не запаволiу. 5. галоуныя нацыянальныя меншасцi Лiтвы у стане вытрымаць лiтоускае этнiчнае дауленне толькi абапiраючыся на вонкавы фактар: свае дзяржавы - метраполii цi у будучым на нейкiя мiжнародныя механiзмы. Адсюль патэнцыяльна выбуховасць iхнiх узаемаадносiнау. Цi не галоуная падстава вы­буховасцi у патэнцыяльнай магчымасцi да нечаканага iмклiвага росту адной з буйных этнiчных групау ва умовах, што буйнымi з'яуляюцца толькi тыя групы, якiя маюць моцныя краiны - метра­полii.

Асноуныя нацыянальныя меншасцi.

Расейцы.

У Лiтве налiчваецца прыкладна тысячау пашпартных расей­цау. Згодна самаiдэнтыфiкацыi сваеасаблiвай групай расейцау можа лiчыцца частка пасляваенных расейскамоуных мiгрантау, запiсаных у пашпартах iнакш. У першую чаргу тае уходнiх бела­русау i украiнцау. У такiм разе агульная колькасць расейцау павялiчваецца прыкладна да тысячау чалавек. Сярод расейцау рэзка выдзяляюцца стараверы. Iхняя агульная колькасць ацэньва­ецца да 100 тысячау чалавек. Яны канцэнтруюцца кампактнымi групамi у раёне Коуна, Шауляй, Вiленскiм краi. З'явiлiся на тэрыторыi Лiтвы у XVIII стагоддзi. Дадзеная этнiчная група да­сюль iмкнецца трымацца даволi замкнена. Звычайна не уступае анiу якiя кантакты з iншымi расейскiмi структурамi, якiя аб\ядноуваюць традыцыйна праваслаунае насельнiцтва. Стараверы добра зарганiзаваныя дзякуючы сваем рэлiгiйным структурам. Яны з'яуляюцца адзiнай значнай этнiчнай групай у Лiтве, якая не вядзе iдэалягiчнай экспасыi на iншыя групы. Традыцыйна анты­маскоускi настроеныя стараверы добра iнтэграваныя у лiтоускае нацыянальнае грамадзтва, тым больш , што збольшага яны пражы­ваюць сярод этнiчных лiтоуцау, звычайна добра валодаюць лiто­ускай мовай i не iмкнуцца да высокага сацыяльнага статусу. Палiтычна яны выгодныя прыхiльнiкам франтальнай лiтуанiзацыi, бо разбураюць у зародышы перспектыву стварэння адзiнага руху расейскамоунага цi проста расейскага насельнiцтва. Палiтычных груповак не ствараюць, карыстаючыся пры неабходнасцi традыцый­на - кланавымi i царкоунымi сувязямi. Анiякiм асымiляцыям звы­чайна не паддаюцца. Пасляваенныя расейскiя мiгранты ясна пад­зяляюцца на две асноуныя групы згодна iхняму сацыяльнаму статусу: прамысловыя рабочыя i былая партыйна - адмiнiстратыу­ная дый ваенная элiта. У часы "перабудовы" дадзены падзел за­хавауся. Проста былая палiтычная элiта сышла у буйное прадп­рыймальнiцтва, а прамысловыя рабочыя - так бы мовiць , у дробны бiзнэс. Спробы утварыць палiтычнае адзiнства гэтых роз­ных сацыяльных груповак у межах антылiтоускага руху "Единс­тво" не удалiся: з аднога боку былая элiта i пры правых збольшага захавала сваю грамадзкую нiшу толькi у новай форме, дый i раней яна у Лiтве рэальна була падпарадкаваная лiтоускай савецкай "наменклатуры",таму нi на што большае не разлiчвала. З другога боку лiтоускiя правыя далi правы грамадзянства усiм сталым жыхарам Лiтвы на момант прыняцця Закону аб грамадзянс­тве(1989 год), а потым згодна Дамовы Ландзбергiсу - Ельцына ад 1991 году i усiм тым , хто прыбыу у Лiтву пасля 1989 году i мае правы на грамадзянства Расеi. Гэтым Лiтва атрымлiвала доб­ры iмiдж у свеце, а лiтоускiм правым гэтае нiяк не замiнала весцi лiтуанiзацыю Вiльнi i Клайпеды сваiмi звычайнымi срод­камi.

Кансалiдацыя палiтычнага ядра расейскай грамады рэзка тармозiцца умацаваннем уплыву беларускай, яурэйскай i ук­раiнскай грамадау, якiя папауняюць свае шэрагi у першую чаргу за кошт былых памяркоуных прыхiльнiкау расейскага цi расейска­моунага адзiнства.

Немагчымая кансалiдацыя расейцау i вакол праваслаунай царквы, бо расейскiя пасляваенныя мiгранты як правiла рэлiгiйна iндэфэрэнтныя i нават царкоуных святау звычайна не ведаюць, цэрквы стаяць напоупустыя. Сярод iхнiх наведвальнiкау i клiру кiдаюцца у вочы беларусы - заходнiкi.

Правыя iмкнулiся узняць сацыяльны статус лаяльных iм расейцау.Звычайна iмi былi тутэйшыя расейцы, а не пасляваенныя мiгранты. Гэтая блiзкае да правых расейскае кола шматнацыя­нальнае па свайму рэальнаму складу:сярод гэтых людзей шмат блiзкiх да яурэяу (найбольш вядомая такая дзеячка - жур­налiстка Люба Чорная, былы рэдактар раней шырока вядомай ра­сейскамоунай правай газэты "Согласие"), беларусау, украiнцау. Адсюль дадатковы узаемны недавер розных групау расейцау. Уск­ладняе расейскую праблематыку наяунасць двух рэгiёнау канцэнт­рацыi расейцау: Вiльня i Клайпеда. Апошнiм часам iзноу ажывiлiся спробы кансалiдаваць расейскую грамаду. Летам 1993 году у Вiльнi быу праголашаны так званы КРОЛ - Ягонымi сябрамi былi абвешчаныя 19 расейскiх арганiзацыяу. Лаяльныя яму матэ­рыялы пачалi рэгулярна друкавацца у газэце "Эхо Литвы". Але праз некалькi месяцау правая лiтоуская прэса абвiнавацiла яго­ных арганiзатарау у супрацоунiцтве з КДБ i расейскiмi спецс­лужбамi. Складаецца уражанне, што КРОЛ быу iдэяй колау, звяза­ных з Расейскiм Пасольствам у Лiтве i з правымi сiламi у Расеi. На сёняшнi дзень , падобна, дадзеная спроба кансалiда­цыi расейцау правалiлася, як i усе папярэднiя.

У цалым, трэба адзначыць, што шматлiкiя расейскiя ар­ганiзацыя у Лiтве настроеныя у сваёй аснове рэзка антылiто­ускi, але вельмi запуганыя пастаяннай увагай да iх дзейнасцi лiтоускiх правых. Расейскiя структуры у Лiтве звычайна ставяц­ца адна да адной вельмi непрыхiльна, iхнiя спрэчкi рэгулярна выносяцца у прэсу. Здатных да кансалiдацыi расейскай грамады лiдарау i iдэяу пакуль не праявiлася. Вельмi малаверагоднай выглядае магчымасць да пераадолення дадзенага стану у блiжэй­шай будучынi,бо на вельмi ужо розныя культуныя групы падзяля­ецца у Лiтве расейская нацыянальная меншасць. Хаця можна разлiчваць на узмацненне нейкай адной расейскай групоукi, асаблiва шчыльна звязанай з Расейскiм Пасольствам.Беларуская нацыянальная грамада у Лiтве павялiчваецца у вельмi значнай меры за кошт змены этнiчнай самаiдэнтыфiкацыi часткi расейцау, таму малаверагодныя нейкiя зблiжэнн i памiж гэтымi нацыяналь­нымi меншасцямi.

Палякi.

Спецыфiкай структуры польскай нацыянальнай меншасцi у Лiтве з'яуляецца самаусведамеленне палякамi сабе як аутахтон­нага насельнiцтву. Гэтае мае пад сабою пэуныя падставы. Так, з сёняшняга пашпартнага польскага насельнiцтва Лiтвы (усяго iх - тысячау): 1. тысячау прыбылi з тэрыторыi БССР (з iх тысячау з памежных з Лiтвою раёнау), нейкi працэнт складаюць дзецi, якiя нарадзiлiся у iхнiх семьях. 2. тысячау складаюць людзi, якiя прыбылi у Лiтву пасля вайны з другiх рэспублiкау былога СССР.

3. значыцца астатнiя амаль тысячау - тутэйшыя палякi, бо пры­току сюды польскага насельнiцтва пасля вайны з-за межау СССР не было.

Адзначым,што перасяленцы з Беларусi ды iншых Рэспублiкау аселi збольшага у гарадах, у асноуным у Вiльнi. Усяго гараджа­не - палякi складаюць тысячау чалавек або % польскай грамады. Атрымлiваецца, што сярод палякау - гараджанау выхадцы з Бела­русi складаюць каля %.

Мiгранты з Беларусi па светаусведамленнi ад тутэйшых паля­кау прынцыпова не адрознiваюцца,але за кошт сталых сувязяу з Беларуссю больш схiльныя за тых да прыймання беларускай са­маiдэнтыфiкацыi. Пэуныя прабеларуская сымпатыi сярод палякау Лiтвы увогуле грунтуюцца у першую чаргу на пошуку палiтычнага саюзнiка супраць лiтоуцау, бо у адрозненнi, скажам, ад расей­цау, палякi адчываюць сабе пакрыуджанымi лiтоуцамi на сваёй уласнай тэрыторыi. Сапрауды лiтуанiзацыя з'яуляецца перш за ус ё антыпольскай палiтыкай i палякi супрацьстаяць ёй зацята i гнутка.

Палiтычныя структуры польскай нацыянальнай меншасцi у Лiтве з'яуляюцца найбольш моцнымi з адпаведных структурау усiх астатнiх нацыянальных меншасцяу Рэспублiкi. Дамiнуючай ар­ганiзацыяй выступае Саюз Палякау у Лiтве. У iм налiчваецца згодна афiцыйных дадзеных звыш трох тысячау сяброу. Частка ягонага складу засакрэчэна з-за страху перад магчымымi лiто­ускiмi рэпрэсыямi. СПЛ ахоплiвае сваiм уплывам перш за усё вясковыя раёны з кампактна пражываючым польскiм насельнiцтвам. Гэтае не зусiм палiтычная партыя, хучэй СПЛ нагадвае па мэтах i формах дзеянняу Нацыянальныя Рухi кшталту БНФ цi РУХа, але у адрозненнi ад апошнiх у дадзеным руху маецца шмат былых кiрую­чых супрацоунiкау, асаблiва нiзавога узроуню кiравання. У 1989

- 1991 гадах СПЛ рэальна вёу працу па стварэнню на частцы тэ­рыторыi Вiленскага краю польскага аутаномнага раёну са сталiцай у Нова Вiльнi. Узначальвалi гэты рух тагачасныя кiра­унiкi тутэйшых органау мясцовага самакiравання. Яны былi шчыльным чынам звязаныя з кiраунiцтвам расейскамоунага руху "Единство".Менавiта тады пад час другога туру з'езду СПЛ у Эй­шышках напрыканцы 1990 году дэлегаты - беларусы атрымалi пра­панову разам з палякамi уключыцца у барацьбу супраць Саюдзiсу, за далучэнне Вiленскага краю у перспектыве да Беларусi. Бела­русам было абяцанае спрыянне станауленню сэткi нiзавых струк­турау створанага дзеля такой мэты Саюзу Беларусау Вiленскага краю. Без такога спрыяння стварэнне беларускiх структурау у Вiленскай вёсцы з-за моцы польскага уплыву практычна немагчы­мае нават зараз. Але мясцовыя беларускiя культурнiцкiя тава­рыствы, шчыльна звязаныя з БНФ, на гэтае не пагадзiлiся, арын­туючыся на антыпольскi саюз з Саюдзiсам. Прапановы сумеснай антылiтоускай дзейнасцi па розных каналах перыядычна паступа­юць беларусам ад палякау дасюль. Частка беларускiх структурау, незадаволеных курсам БНФ або проста прагнучых лiдарства у на­цыянальнай грамадзе часам iдуць на супрацоунiцтва з СПЛ. Так, падчас Парляменскiх выбарау 1992 году у хаурусе з СПЛ выс­тупiла Таварыства Беларускай Мовы (рэальны лiдар М.Гiль). Кан­дыдатка гэтага Таварыства М.Матусевiч атрымала нават 7 мейсца з 13 у партыйным спiсе СПЛ. Прауда, СПЛ правёу у Сойм толькi 4 дэпутаты, таму М.Матусевiч у Сойм не патрапiла. Унутры СПЛ назiраецца сталая фракцыённая барацьба. Спрошчана кажучы, бо­руцца радыкалы - антылiтоуцы з больш памяркоунымi "соглашате­лями". У бягучы момант размежаванне праходзiць згодна ацэнцы Дамовы памiж Польшчай i Лiтвой. Кiраунiцтва СПЛ на чале з не надта задаволенае Дамовай, прагнучы больш жорсткай пазыцыi Польшчы адносна Лiтвы. Польская групоука на чале з Ч.Акiнчыцам лiчыць, што трэба больш рабiць стауку не на дауленне на Лiтву праз Польшчу, а на пабудову у Лiтве сапрауды дэмакратычнай дзяржавы. Таму яны асуджаюць жорсткую пастаноуку пытанняу з боку лiдэрау СПЛ. Напрыканцы 1993 году СПЛ выступiу з шэрагам заявау, асуджаючых палiтыку ЛДДП. Хаця у цалым,да левых палякi ставяцца значна лепей, чым да правых, а падчас выбарау 1992 году большасць палякау галасавала за ЛДДП.

Акрамя СПЛ, iснуе вялiкi шэраг iншых польскiх арганiзацы­яу пераважна культурнiцкага кшталту. Большасць з iх кантралю­ецца СПЛ, але некаторые перыядычна уздымаюць шумныя кампанii супраць яго. У цалым польская грамада арганiзаваная вельмi добра i у стане прадпрыймаць акцыi кшталту стварэння Польскага Унiвэрсытэту у Вiльнi.Негледзячы на афiцыйную забарону ён дзейнiчае ужо другi год, хаця узровень адукацыi там, канешне, нiзкi. Палякi у стане iстотна уплываць на знешнюю палiтыку Лiтвы i Польшчы. Не адмовiлiся яны i ад плянау стварэння сваёй аутаномii на тэрыторыi пераважна Салешнiцкага i Вiленскага раё нау. Сёння - гэтае адзiная сiла у Лiтве, якая у стане эфектыу­на супрацьстаяць лiтуанiзацыi. Так, скажам, за апошнiя 5 год рэзка павялiчылася колькасць i напауняльнасць польскiх школау пры памяншэннi напауняльнасцi расейскiх, скуль дзецi пайшлi у польскiя i лiтоускiя навучальныя установы. Прауда, нельга дад­зеную моц i перабольшваць:i з польскiх школау частка вучняу у лiтоускiя сыходзiць.

Палiтыка лiтоускiх правых адносна палякау базавалася на:

1. Бесперапыннай i вельмi жорсткай антыпольскай iдэалягiчнай кампанii. 2. Спробах гвалтоуным чынам разбурыць старую струк­туру пабудовы польскай грамады, дзе вядучую ролю гралi былыя наменклатурныя работнiкi сярэдняга узроуню. Падставай такога курсу лiчылася барацьба супраць iдэi польскай аутаномii цi прыяднання Вiленскага краю да Беларусi (прыгадаем Заяву Прэзы­дыюму Вярхоунага Савету Беларусi ад 1989 году на гэты конт).

3. Стварэннi пэуных iльготау для дзейнасцi лаяльных правым бе­ларускiх арганiзацыяу, звязаных з БНФ, каб не дапусцiць сумес­нага выступлення палякау i беларусау пад лёзунгам прыяднання да Беларусi. 4. Iмкненнi вывесцi польскую грамаду па-за межы уплыву тых расейскiх структурау у Лiтве, якiя жорстка аруента­валiся на Маскву ("Единство").Лепшай выглядала арыентацыя польскай грамады на Польшчу, ад якой простых гвалтоуных лiто­ускiя правыя супраць Лiтвы не чакалi.

Урэшце польская палiтыка правых удалася, як i уся iхняя нацыянальная палiтыка увогуле.Левыя жа да самага апошняга часу не мянялi нацыянальную палiтыку. Наадварот, на працягу апошня­га году лiтуанiзацыя рэзка узмацнiлася, што акрамя усяго iнша­га прывяло да рэзкага падзення рэйтынгу левых сярод нацыяналь­ных меншасцяу, асаблiва палякау. Толькi лiтаральна у апошнiя тыдня пасля скасавання камiсыi Р.Озаласа i заключэння Польска

- лiтоускай Дамовы, здаецца, левыя пачалi рэалiзацыю уласна сваёй нацыянальнай палiтыкi. Малаверагодна,што яна будзе iстотна адрознiвацца ад палiтыкi правых, хiба што паменшыцца на нейкi час моц лiтоускага цiску на нацыянальныя меншасцi. Сё ння польскiя структуры Лiтвы не здатныя самастойна эфектыуна перапынiць лiтуанiзацыю у Вiленскiм краi (напрыклад, праз iдэю польскай аутаномii цi прыяднання да Беларусi) i самi па сабе могуць толькi устойлiва абараняцца, кансалiдуючыся у замкненую грамаду кшталту стараверау. Але такому варыянту развiцця пад­зей замiнае беларускi фактар. Ен праяуляецца па двух парамет­рах: 1. беларуская грамада у Лiтве расце даволi хуткiмi тэм­памi. Крынiцамi ейнага росту з'яуляюцца як русыфiкаваныя беларусы - мiгранты, так i некаторыя польскiя культурныя гру­пы: мiгранты з Беларусi, сяляне з нiзкiм сацыяльным статусам, частка iнтэлiгенцыi i прадпрыймальнiкау, якiх пануючая групоу­ка адсекла ад патэнцыяльнага лiдэрства.Асновай росту Беларус­кага уплыву выступае непазбежнае паступовае узмацненне у Лiтве уплыву Беларускай дзяржавы.Беларусы зараз усур'ёз пераутвара­юцца у другую пасля лiтоуцау антыпольскую сiлу.Прычым культур­ны асымiляцыйны патэнцыял беларусау базуецца не на простым гвалце, як лiтоуцау, да чаго палякi прыстасаваныя, а на iдэа­лягiчнай экспасыi нечаканага для палякау тыпу. 2. на Беларусi адбываецца вельмi хуткi рост польскай патэнцыялу. Да таго ж, пасля адступлення лiтоускiх правых ад iдэi БЧС набрау размах працэс зблiжэння польскiх i беларускiх нацыянальных структурау у прылягаючых да Лiтвы раёнах Беларусi. Так, амаль знiкла уза­емная адкрытая палемiка. Неясна,як павернецца далей лёс паль­шчызны на Беларусi, але вiдавочна, што сёння адбываецца толькi ейны вельмi хуткi рост. Чаго не назiраецца у Лiтве. Ужо сёння можна рабiць выснову, што у выпадку аслаблення цэнтральнай улады на Беларусi, рэальная улада у каталiцкiх раёнах Заходняй Беларусi пяройдзе да арганiзаванага польскага руху. А гэтыя ра ёны цягнуцца шырокай паласой уздоуж беларуска - лiтоускай мя­жы. Польскi патэнцыял у гэтых раёнах значна мацнейшы за патэн­цыял палякау Лiтвы: нават статыстычна на Беларусi палякау - тысячау; яны пражываюць кампактна, збольшага на вёсцы, а не у сталiцы, як у Лiтве; iм супрацьстаiць не наладжаная машына бе­ларусiзацыi, а сыходзячая у мiнулае русыфiкацыя савецкага кшталту. Але у адрозненнi ад беларускiх палякау, палякi Лiтвы маюць лепш арганiзаваныя палiтычныя структуры i маюць большы вопыт палiтычнай барацьбы ва умовах шматпартыйнасцi. У любым выпадку, патэнцыял палякау Лiтвы да росту сёння знаходзiцца на Беларусi. А там ягоны рост абумоулены мерай кансалiдаванасцi i моцы правячай элiты. Таму польскiя радыкалы у Лiтве зараз зацiкауленыя у палiтычнай дэстабiлiзацыi на Беларусi.

На гэтай глебе магчымае узнiкненне розных новых палiтыч­ных камбiнацыяу. Напрыклад, зблiжэнне часткi палякау з часткай лiтоускiх правых, арыентаванай на антыбеларускасць. Такой лiтоускай фракцыяй можа выступiць групоука Р.Озалса. Дадзены кiрунак часткi польскiх лiдэрау можа быць падтрыманы часткай расейскiх арганiзацыяу. Урэшце польска - лiтоускае зблiжэнне на антыбеларускай глебе i за кошт Беларусi па меры узмацнення Беларусi можа пераутварыцца у сур'ёзную пагрозу палiтычнай стабiльнасцi у масштабе усяе Рэспублiкi Беларусь. Яно з'явiля­ся бы натуральным стадыяй развiцця польскага нацыянальнага ру­ху у Рэгiёне, бо толькi гэтае можа сёння выратаваць польскую нацыянальную меншасць у Лiтве (iна Беларусi) ад далейшага пас­лаблення за кошт лiтоуска - беларускага наступу. Лiтоускiя правыя у дадзеным выпадку нiчога не губляюць: невялiкi ур­банiзацыйны рэсурс для лiтуанiзацыi Вiленскага краю старым шляхам калянiзацыi у iх яшчэ маецца.Адцягванне увагi палякау Лiтвы на Беларусь дазволiць нават фарсыраваць гэтую палiтыку. Перадухiлiць дадзены канфлiктны сцэнар развiцця падзей можна актывiзуючы Калiнiнградзкi накiрунак лiтоускай этнiчнай экс­пансыi.Але даугатэрмiнова праблема беларуска-польска - - лiто­ускiх узаемаадносiнау у Рэгiёне на рэгiянальным цi трохбаковым узроунi - невырашальная. Стабiлiзаваць дадзены вузел можа толькi узнiкненне хаця бы у масштабе Усходняй Еуропы новай ус­тойлiвай сiстэмы геапалiтычных сувязяу.Такой сiстэмай ва умо­вах франтальнай крызы у Расеi магла бы стацца Балтыйска - Чар­наморская Садружнасць. А ва умовах хаця бы сёняшнага узроуню палiтычнай стабiльнасцi Расеi - нейкая форма Вялiкай Еуропы, заснаванай на зблiжэннi Заходнееурапейскага Саюзу i Расеi. Жорсткая iнтэграцыя Беларусi у сферы уплыву Расеi зробiць польска - лiтоускае зблiжэнне непазбежным.

У цалым стан польскай нацыянальнай меншасцi у Лiтве можа разглядацца як устойлiвы. Польская нацыянальная меншасць з'яу­ляецца галоуным супрацiунiкам дзяржаунай палiтыцы лiтуанiза­цыi. Па меры узмацнення польскага руху на Беларусi i па меры зблiжэння Беларусi i Расеi узмацняецца магчымасць стварэння устойлiвай каалiцыi часткi лiтоускiх правых i польскай нацыя­нальнай грамады у Лiтве, скiраванай супраць Беларусi. Палякi з'яуляюцца адной з галоуных крынiцау папаунення беларускай на­цыянальнай грамады у Лiтве i галоунай асымiляцыйнай мэтай бе­ларусау (i у Лiтве i на Беларусi).Таму польска - беларускiя супярэчлiвасцi носяць вельмi жорсткi характар, якi можа дапус­каць толькi кароткатэрмiновыя кампрамiсы на падставе жорсткiх гвалтоуных дзеянняу супраць лiтоуцау.

Яурэi.

У Лiтве пражывае тысячау яурэяу. З улiкам маючых у пашпар­це iншы нацыянальны запiс - да . Вельмi значны працэнт лiто­ускiх яурэяу - паслваенныя мiгранты. Але значная частка з iх з'яуляецца яурэяу, якiя у XIX стагоддзi пераехалi у Расею з Вiленшчыны цi гiстарычнай Лiтвы увогуле i таму не рэзка мiгрантамi - усходнiкамi сабе не адчуваюць. Яурэйская грамада Лiтвы мае выключна важнае палiтычнае значэнне, што рэзка ад­рознiвае яе ад яурэйскай грамады Беларусi цi Украiны. Адносна малую вагу у грамадзе мае Сiнагога i блiзкiя да рабiну ак­тывiсты. Хаця усе значныя акцыi, звязаныя з дауленнем на урад Лiтвы, здзейснiваюцца так цi iнакш праз яе. Лiтоускае яурэйс­тва вельмi актыунае у дзелавым свеце Лiтвы. Нават, найбольш моцную мафiёзную групоуку Рэспублiкi - так званую "Вiленскую брыгаду" узначальваюць яурэi: Барыс Дэканiдзе, Каплан i iншыя. Яны жа - прадпрыймальнiкi вялiкага узроуню. Шырока вядомыя мiжнародныя сувязi лiтоускага яурэйства са сваiмi аднапля­меннiкамi у ЗША , Iзраiлi i iншых заходнiх краiнах. У Сойме iхнiя iнтэрасы прадстауляе такi уплывовы дэпутат як Зiнгярыс. Унутры яурэйскай грамады перыядычна успыхваюць усобiцы, але у цалым звычайна яурэi дзейнiчаюць скаардынавана. Яны iмкнуцца знаходзiцца у органах масавай iнфармацыi (адсюль iхнi адкрыты канфлiкт з газэтай "Рэспублiка") , прадпрыймальнiцтве, палiтычных структурах, блiхкiх да акрэслення лiтоускай знешняй палiтыкi на Захадзе. Iхнiя адносiны з правымi неясныя, але глыбокiя. Падобна, што за сваю падтрымку правых на Захадзе, яны атрымалi ад "Саюдзicу" пэуныя пазыцыi у грамадзтве. Усе яурэйскiя арганiзацыi маюць культурнiцка - асветнiцкi або рэлiгiйны характар. Перыядычна у прэсе успыхвае кампанiя, якую дадзеныя арганiзацыi трактуюць як антысэмiцкую i на якую вельмi жорстка рэагуюць праз мiжнародныя каналы. Сур'ёзная палiтыка у Лiтве патрабуе яснага вядомага яурэям акрэслення сваёй пазыцыi у яурэйскiм пытаннi.

Украiнцы.

Дадзеная этнiчная група налiчвае каля чалавек. Практычна усе украiнцы з'яуляюцца пасляваеннымi мiгрантамi. Пры гэтым яны прыбылi з: вобласцi - вобласцi - вобласцi -

Тая частка украiнскай грамады, якая праяуляе сабе актыу, падзяляецца на некалькi груповак. Найбольш зауважальныя сярод iх: 1. Украiнскае культурнае Таварыства. Налiчвае некалькi дзесяткау сяброу. Збольшага праваслауныя. Маюць выдатныя су­вязi сярод лiтоускiх i украiнскiх правых. 2. Вунiяцкая грама­да.Фактычна аб'ядноувае каля 10 чалавек. Базуецца пры Свята - Траецкай царкве. Займае рэзка варожую пазыцыю адносна белару­сау i Украiнскага культурнага таварыства. Амаль усе ягоныя уд­зельнiкi паходзяць з Галiцыi.

На працягу апошняга году рэзка узрасла колькасць сумесных лiтоуска - украiнскiх прадпрыемствау, дасягнуушы , што пас­тавiла iх на мейсца сярод адпаведных прадпрыемствау Рэс­публiкi. Можна быць упэуненым,што дадзены працэс - вынiк у першую чаргу працы Украiнскага пасольства. Трэба чакаць адпа­ведных зменау у структуры i патэнцыялы украiнскай грамады. Прауда, унутраныя падзелы у ёй такiя моцныя, што вельмi вера­годная магчымасць нездаьнасцi дадзенага кола да разумнага вы­карыстання узнiкшых новых магчымасцяу. Дарэчы, трэба адзна­чыць, што такой вялiкай ступенi унутранай кансалiдацыi, якую мае, негледзячы на усе праблемы, беларуская грамада, у Лiтве не мае больш анiводная буйная нацыянальная меншасць.

Беларускае пытанне.

Беларускае пытанне у Лiтве патрабуе асаблiвага уважлiвага разгляду. Адзначым толькi,што беларуская грамада у Лiтве узнiкла не пад уплывам падзей на Беларусi. Яна мае уласныя ка­ранi у тутэйшым грамадзтве i хучэй самая вядзе складаную палiтычную дзейнасць па-за межамi Лiтвы, уплываючы, скажам, на БНФ, чым ад кагосцi залежыць. Таму палiтыка Беларускай дзяржа­вы у Лiтве павiнна сыходзiць у першую чаргу з iнтэрасау дадзе­най дзяржавы, а не дадзенай беларускай грамады. Часам , гэтыя iнтэрасы могуць моцна не супадаць. Iншая справа, што Беларус­кая дзяржава павiнна улiчваць наяунасць у Лiтве Беларускай грамады, апякавацца ёю i выкарыстоуваць патэнцыял гэтага свай­го натуральнага саюзнiка у сваiх мэтах. Сыходзячы з такой па­сылкi, можна акрэслiць магчымую пазыцыю Беларусi адносна нацы­янальных праблемау Лiтвы: Беларусь не у стане пакуль самастойна перапынiц ь у Лiтве курс на лiтуанiзацыю, якi з'яу­ляецца вынiкам дауняга лiтоуска - расейскага стратэгiчнага партнерства. Больш таго павялiчэнне дыстанцыi у беларуска - расейскiх адносiнах выводзiць дадзены фактар на больш значны узровень актуальнасцi.Ужо таму Беларусь павiнна захаваць больш шчыльныя адносiны з Расеяй, чым мае Лiтва. Iстотнае дыстынцыя­наванне Беларусi ад Расеi у прынцыпе магчымае толькi пасля стабiльнага вывядзення са сфэры уплыву Расеi Лiтвы i пасля ад­мовы Лiтвы ад старой палiтыкi лiтуанiзацыi, якая дэстабiлiзуе увесь Рэгiён. Дзеля гэтага мае сэнс улiчваючы дамiнаванне ся­род лiтоускiх правых антырасейскай групоукi В.Ляндзбергiсу дабiвацца пераарыентацыi на Беларусь як мост у Расею лiтоускiх левых. Адначасова за кошт масштабных сумесных эканамiчных пра­ектау iмкнуцца да пераарыентацыi эканомiкi Лiтвы на транзытны лад. Гэтае паступова адцягне апошнiя урбанiзацыйныя рэсурсы дзяржавы у бок Клайпеды i Коуна i прымусiць Лiтву пайсцi на iдэалягiчныя i палiтычныя саступкi Беларусi.

Сёння Лiтва у стане стварыць моцныя знешнiя i унутраныя праблемы для Беларусi, абапiраючыся на розныя камбiнацыi узае­маадносiнау з ейнымi нацыянальнымi меншасцямi. Найбольш небяс­печнай для Беларусi рэальнай камбiнацыяй магло бы стацца лiто­уска - польскае партнерства. Перспектыву аднауленне лiтоуска - расейскага палiтычнага партнерства пакуль можна да увагi не браць,бо яуна у блiжэйшы час адносiны Беларусi i Расеi будуць значна лепшымi за адносiны Лiтвы i Расеi. Тым больш, што увага часткi правых Лiтвы пакуль прыцягнутая да Калiнiнграду. Але Беларусь павiнна весцi актыуную папяраджальную дзейнасць на тэрыторыi Лiтвы, бо падмурак (магчымасць этна - палiтычных камбiнацый) для верагоднага умяшальнiцтва Лiтвы у справы Бела­русi знаходзiцца у Лiтве. Адсюль мэтамi беларускай палiтыкi у Лiтве у галiне мiжнацыянальных адносiнау павiнны быць:

2.1.Стварэнне свайго уласнага лоббi у асяроддзi этнiчных лiто­уцау пажадана прагматычнага па сваёй iдэалягiчнай афарбоуцы.

2.2.Узмацненне беларускай нацыянальнай грамады у Лiтве да ста­ну, калi яна здолее эфектыуна уплываць на палiтыку лiтоускай дзяржавы i весцi актыуную асымiляцыйную дзейнасць сярод этнiчных лiтоуцау (што даволi рэальна). Пакуль жа накiраваць актыунасць гэтай грамады у бок палякау i расейцау, забяспечыушы ейны рост пераважана за кошт асымiляцыi прадстаунiкоу дадзеных нацыянальных грамадау. Беларуская грамада павiнна у блiжэйшы час быць у стане самастойна стрымаць накiраваную у бок Беларусi актыунасць польскай нацыянальнай грамады у Лiтве нават у выпадку польскага партнерства з часткаю лiтоускiх правых. Гэтае асаблiва важна напярэдаднi набягаючай фазы палiтычнай нес­табiльнасцi на Беларусi i непазбежнай актывiзацыi там палякау.

2.3.Ухiленне ад франтальнай iдэалягiчнай дыскусыi з лiтоускiмi правымi. Дадзеная дыскусыя толькi паслабiць пазыцыi у Лiтве як Беларусi так i беларускай грамады. Хай лепш цягнецца спрэчка з палякамi ды расейцамi. 2.4.Перадухiлiць асобнае ад Беларусi зблiжэнне Польшчы i Лiтвы, а унутры Лiтвы - зблiжэнне нават часткi арганiзаваных польскiх структурау з часткай лiтоускiх уплывовых палiтычных колау любога iдэалягiчнага колеру, (асаблiва небязпечнае такое зблiжэнне з групоукай Р.Озалсу).

Па вялiкiм рахунку Беларусь у Рэгiёне мае значна больш моцную пазыцыю за Лiтву як за кошт свайго патэнцыялу, так i за кошт лепшых адносiнау з Расеяй i Польшчай, а асаблiва - свайго геаграфiчнага палажэння на шляху асноунай плынi лiтоускага гандлю. У выпадку захавання палiтычнай стабiльнасцi на Бела­русi i паступовага станаулення новай сiстэмы геапалiтычных су­вязяу у Рэгiёне Лiтва пераутвараецца у адзiную сапрауды залеж­ную ад Беларусi дзяржаву. Што адкрывае шлях i да iмклiвага росту у Лiтве беларускай нацыянальнай грамады. У цалым стан мiжнацыянальных адносiнау у Лiтве можа быць ахарактарэзаваны як скрайне складаны i здатны вызваць глыбокую рэгiянальную палiтычную крызу. Галоуная падстава патэнцыяльнай нестабiль­насцi - глыбокая заангажаванасць правых колау суседнiх краiнау ва унутраных праблемах Лiтвы праз сувязi з адпаведнымi нацыя­нальнымi меншасцямi Рэспублiкi ва умовах жорсткага даулення на iх сбоку лiтоускай нацыянальнай большасцi. На сёняшнi момант няма падставау для хуткага перапынення у Лiтве мiжабшчыннага супрацьстаяння, а, значыцца, Лiтва з'яуляецца адным з галоуных iмпульсатарау мiжнацыянальнай напруджанасцi ва усiм Рэгiёне Сярэдне - Усходняй Еуропы.

 

 

 

Беларуская праблема у Лiтве.

 

1. Беларусь - Лiтва
2. Беларусы - литоуцы
3. Беларуская нацыянальная меншасць у Лiтве

 

 

Беларуская праблема у Лiтве можа быць разгледжаная па трох параметрах:

1. адносiны Беларусi i Лiтвы;

2. адносiны беларусау i лiтоуцау увогуле;

3. стан беларускай нацыянальнай меншасцi у Лiтве. Улiчваючы агульны нiзкi узровень кансалiдаванасцi беларусау i структуру супольнiцтва Рэспублiкi Беларусь, якая характэрызуецца высокай ступенню кансалiдацыi улады вакол прамысловага ачага на Усход­зе Беларусi i слабасцю сэпаратыскiх тэндэнцыяу, моц Беларускай дзяржавы у параунаннi з Лiтвою можна адразу зрабiць выснову, што мiждзяржауныя адносiны з'яуляюцца вядучай часткай беларус­кай праблематыцы у Лiтве. Менавiта эвалюцыя мiждзяржауных ад­носiнау павiнна адыграваць i адыграе асноуную ролю у адносiнах беларусау i лiтоуцау увогуле i у стане беларускай нацыянальнай меншасцi у Лiтве. З лiтоускага боку дадзенай тэндэнцыi спрыяе сёняшнi стан лiтоускай нацыi,якая ва уяуленнi ейных iдэолягау, пераважна з лiку правых, не у стане весцi паспяховую этнiчную экспансыю па-за межамi Лiтвы, бо яшчэ не скончыла лiтуанiзацыi Вiленскага i Клайпедзкага краёу.

1. БЕЛАРУСЬ - ЛIТВА.

Геапалiтычныя iнтэрасы Беларусi у Лiтве, гэткiм чынам, можна абумовiць амаль выключна рацыянальнымi падставамi. З гэ­тага пункту гледжання вонкава лёгкая магчымасць перамогi Бела­русi у выпадку франтальнай канфрантацыi з Лiтвою вакол пытання Вiленскага краю у духу Заявы Прэзыдыюму Вярхоунага Савету БССР ад 1989 году не выглядае перспектыунай, бо нават у выпадку ма­савага перасялення у Вiленскi край насельнiцтва з забруджаных раёнау Чарнобыльскай зоны, каб хутка узмацнiць сацыяльную базу беларускага панавання супраць пальшчызны i лiтоускага суп­рацiву, гэтае не прывядзе да вырашэння глыбiнных праблемау рэ­фармавання беларускай эканомiкi. Такая акцыя узкладнiла бы доступ беларускiх таварау на Заходнiя рынкi, моцна прывязала бы беларускую прамысловасць да Усходняга эканамiчнага абшару, увяла бы Беларусь у жорсткае супрацьстаянне з Польшчай, бо у межах аднога беларускага рэгiёну апынууся бы кампактны масыу польскага насельнiцтва колькасцю прыкладна у 1 мiлiён чалавек. Тым больш, што падобная акцыя наурадзьцi магчымая без папярэд­няга iстотнага зблiжэння з Польшчай на грунце беларускiх сас­тупак пальшчызне на Захадзе Рэспублiкi.Прыяднанне Вiльнi да Беларусi гвалтоуным шляхам сталася бы адной з найбольш моцных прагназуемых перашкодау да распаусюджвання Маастрыхскага пра­цэсу на рэгiён Сярэдне - Усходняй Еуропы i паспрыяла бы узнiкненню новага падзелу Еуропы на два блёкi, дзе Беларусь сталася бы перадавым рубяжом Расейскага блёку.

Больш перспектыунай выглядае iдэя стварэння устойлiвай рэгiянальнай супольнасцi дзяржавау кшталту БЧС. Але такая гру­поука павiнна адразу быць вельмi экспасыянiскай па характары, бо:

1. эканомiка краiнау рэгiёну трымаецца на расейскай сыравiне i расейскiм рынку. Рэгiянальная садружнасць павiнна забяспечыць або захаванне дадзенага эканамiчна невыгоднага Расеi стану сiлай, або знайсцi за кароткi час iншую адэкватную замену Ра­сеi за кошт, скажам, Пярсiдзкага залiву, што магчымае толькi пры разгортваннi агрэсыунай знешняй палiтыцы блёку пры апiрыш­чы на Украiнскую нуклеарную зброю i не можа не вызваць суп­рацiву краiнау Захаду;

2. Расея не можа без супрацiву дапусцiць стварэння на сваiх заходнiх межах i сваiх асноуных знешнеэканамiчных камунiкацыях адпачатку варожага ёй утварэння з такiм аграмаднаым эка­намiчным i вайсковым патэнцыялам. Такая групоука магла бы ут­варыцца пры наяунасцi унутрана устойлiвай Украiны у якасцi Ук­раiнскага блёку, але такой унутранай устойлiвасцi мы на Украiне не зауважаем.Таму трэба чакаць, што дадзеная iдэя можа мець патэнцыял да рэалiзацыi толькi як iдэя правых сiлау Рэгiё ну, як iдэя iрацыянальная. Рэальна яна здатная стацца рэ­чаiснасцю толькi у выпадку такога аслаблення Расеi знутры, калi палiтычныя элiты Рэгiёну здолеюць прэтэндаваць на замаца­ванне свайго доступу да расейкай сыравiны, чым супакояць Еура­пейскi Саюз.Iншымi словамi, БЧС магчымы толькi ва умовах моц­най унутранай крызы у Расеi. Пры сёняшняй ступенi палiтычнай стабiльнасцi у Расеi iдэя БЧС можа выступаць толькi у якасцi стрымлiваючага фактару ад вядзення узаемнай барацьбы памiж правымi сiламi Рэгiёну. Таму рэальна трэба сыходзiць з тога, што у даугатэрмiновай перспектыве анi гвалтоуная палiтыка ад­носна Лiтвы з апорай на Расею, анi стварэнне устойлiвай моцнай рэгiянальнай групоукi з удзелам Беларусi i Лiтвы не з'яуляюцца перспектыунымi дактрынамi. Беларусь павiнна шукаць формулу узаемаадносiнау з Лiтвою сыходзячы з апрыорнай пасылкi невы­годнасцi Беларусi канфлiкту i немагчымасцi на сёняшнi дзень пабудовы устойлiвай сiстэмы рэгiянальных узаемаадносiнау. Ад­носiны з Лiтвою трэба будаваць на двухбаковым грунце, не рабiць ёй саступак дзеля стварэння устойлiвых буйнамасштабных садружнасцяу, iмкнуцца да распаусюджвання у Лiтве менавiта свайго уплыву,а не уцягвання яе у нейкiя рэгiянальныя iнтэгра­цыйныя працэсы. Трэба мець на увазе,што Лiтва не знаходзiцаа ва устойлiвай сферы уплыву Еурапейскага Саюзу, не мае рэсурсау да самастойнага забяспячэння сваёй геапалiтычнай устойлiвасцi, не уваходзiць анi у водную устойлiвую рэгiянальную групоуку патэнцыяльна варожую Беларусi. У гэтых умовах, так бы мовiць, сам на сам, Беларусь з'яуляецца больш устойлiвым i моцным геа­палiтычным арганiзмам за Лiтву. I таму стратэгiчнай мэтай Бе­ларусi адносна Лiтвы павiнна з'яуляцца перашкаджэнне уваход­жання Лiтвы у склад Еурапейскага Саюзу цi iншай моцнай рэгiянальнай групоукi без Беларусi.Сыходзячы з такой пасылкi Беларусь павiнна уплываць на рэалiзацыю буйных праектау на тэ­рыторыi Лiтвы кшталту Буцiнгi, трасау Вiа-Ганза, Вiа-Балцiка, рэканструкцыi Клайпедзкага порту. Усе праекты павiнны быць уз­годненыя з Беларуссю i увязаныя з ейнымi буйнымi праектамi. Пажадана, каб Лiтва не развiвала сваю транспартную сэтку у накiрунку Захад-Усход, не мадэрнiзавала радыяэлектронную пра­мысловасць, а рабiла стауку на транзыт па камунiкацыях, завя­заных на Клайпеду-Менск, iхняе абслугоуванне, развiццё Клай­педзкага рэгiёну (у тым лiку,каб запаволiць рост лiтоускага насельнiцтва у Вiленскiм краi). Лiтва павiнна спрыяць iнтэгра­цыi Беларусi у мiжнародных структурах на Захадзе, дзе у Лiтвы часта пазыцыi мацнейшыя за Беларусь;стварэнню больш прывабнага iдэалягiчнага iмiджу Беларусi на Захадзе. Беларусь павiнна пе­радухiлiць тэарытычна магчымае антыбеларускае зблiжэнне Лiтвы i Польшчы. Падобная канцэпцыя узаемаадносiнау Беларусi i Лiтвы можа атрымаць санкцыю з боку Расеi, у выпадку захавання Бела­руссю саюзу з Расеяй. Бо тым самым Беларусь проста пераймае на сабе частку геапалiтычных функцыяу Расеi у Рэгiёне, выйграючы пры гэтым час для вырошчвання беларусiзаванага пакалення сёняшнiх школьнiкау i час для структурнай перабудовы i пераа­рыентацыi сваёй прамысловасцi ва умовах хай i абмежаванага доступу да Расейскага рынку i сыравiны. Дадзеная дактрына у Лiтве можа быць названая канцэпцыяй асаблiва шчыльных двухба­ковых сувязяй Лiтвы i Беларусi, карыстаючыся якiмi Лiтва:

1. атрымлiвае вакно на Расейскi рынак без уступлення у СНД i парушэння свайго Кастытуцыйнага акту, якi забараняе Лiтве уд­зел у постсавецкiх саюзах, дзе прысутнiчае Расея;

2. атрымлiвае гарантыi сваёй тэрытарыяльнай цэласнасцi i геа­палiтычнай устойлiвасцi увогуле ва умовах яунага нежадання За­хаду гэтае рабiць, напрыклад, праз прыняцце Лiтвы у НАТА;

3. ЛДДП вышыбае з рукау правых перспектыву вярнуцца да улады, бо пасля рэалiзацыi шэрагу буйных эканамiчных праектау, магчы­мых толькi пры падобнай геапалiтычнай арыентацыi Лiтвы(Буцiнга,рэканструкцыя Клайпеды, рост Клайпеды увогуле), асновай эканомiкi Лiтвы стануць гэтыя праекты, а яны будуць у руках левай элiты.

Дадзеная дактрына аб перайманнi Беларуссю часткi геа­палiтычных функцыяу Расеi у Рэгiёне Сярэдне - Усходняй Еуропы пры захаваннi няжорсткага саюзу Беларусi i Расеi магла бы быць дапрацаваная адносна кожнай краiны Рэгiёну. Што тычыцца Лiтвы, дык двухбаковае зблiжэнне магло бы забяспечыць стабiльнасць у дадзеным кутку нашага Рэгiёну на працягу усяго перыяду струк­турнай перабудовы эканомiкi краiнау Рэгiёну i Расеi i станау­лення Еурапейскага Саюзу. Тэарытычна такi перыяд можа цягнуцца гадоу 15. Як раз, пакуль на Беларусi увойдзе у жыццё больш - менш беларусызаванае новае пакаленне.

2. БЕЛАРУСЫ - ЛIТОУЦЫ.

Сёняшнiя лiтоуская i беларуская нацыянальныя iдэалёгii акрэслiваюцца у першую чаргу iхнiмi правымi сiламi. Правыя у абодвух краiнах прадстауляюць свайго кшталту новую палiтычную элiту. Структурная перабудова эканомiкi у гэтых краiнах, якая тэарытычна магла бы прывесцi iх да устойлiвай улады, з аднога боку праходзiць павольна, з другога - пры палiтычным панаваннi старой элiты. Ужо таму прыход да улады у абодвух краiнах пра­вых малаверагодны. Таму малаверагоднай з'яуляецца магчымасць правакацыi правымi абодвух краiнау буйнога мiжнацыянальнага канфлiкту па iдэалягiчных меркаваннях. Беларуская i лiтоуская iдэалягiчныя схемы з'яуляюцца маластыкуемымi i непадогнанымi адна да адной. Але структурна яны аднолькавыя. Для абодвух ха­рактэрныя:

1. Апеляцыя да мовы i iншых этнаграфiчных рысау як адной з ба­завых нацыянальных каштоунасцяу.

2. Адносна малая вага у нацыянальным пачуццi дзяржаунай свядо­масцi i хрысцiянскага пачатку. Паслядоуныя нацыяналiсты, асаблiва iдэолягi, часта спачуваюць так званым "паганцам": РО­МУВА у Лiтве, Крыускiя семiнары на Беларусi. У Лiтве нават прэзыдэнскую iнаугурацыю А.Бразаускас прайшоу спачатку па па­ганскiм, а толькi потым - па каталiцкiм абрадзе. Адсюль жа асаблiвая вага у iдэалёгii лiтоуцау плямённай дадзяржаунай традыцыi балтау.

3. Апалягетыка традыцыi Вялiкага княства Лiтоускага у адпавед­най iнтэрпрэтацыi. Кожны цягне коудру на сабе. Гiстарычна мiфалёгiя увогуле ствараецца звычайна свядома невялiкiм колам iдэолягау i не мае анiчога агульнага з навукай, але з'яуляецца вельмi значнай часткай нацыянальнай iдэалёгii.

4.  Культываванне сваёй еурапейскасцi супраць "азыяцкай" Расеi.

5. Супрацьпастауленне польскаму iнтэгралiзму з ягонай iдэяй вунii мясцовага "лiтоускага" патрыятызму.

6. Усе на словах за дэмакратыю i за уступленне у Еурапейскi Саюз.

7. Дзяржава разумееца як найвышэйшая форма увасаблення нацыi у жыццё,а не як форма арганiзацыi супольнiцтва,якое складаюць сталыя насельнiкi дадзенай краiны незалежна ад iхняй нацыя­нальнай прыналежнасцi.

Такая iдэалёгiя пакiдае магчымасць iснавання у абодвух на­родау iнтэграцыйных iдэй i адпаведных палiтычных плыняу.  Най­больш вядомымi iдэямi гэтага кшталту выступаюць:

1. Беларусы i лiтоуцы з'яуляюцца часткамi аднога народу - бал­тамi, якiя толькi парознаму развiвалiся паутары тысячы гадоу. Лiтоуцы, мауляу, больш - менш захавалi сваю балцкую тоеснасць, а вось с ёняшнiя беларусы - гэта прадукт асымiляцыi прышлымi славянамi тутэйшых балатау, або вынiк змяшання абодвух наро­дау. Адсюль, дарэчы, i лiтоускi назоу беларусау - baltarusai - балтарусы, балтаславяне. Добра кладзецца у гэты падыход i яц­вяжская iдэя М.Шэляговiча. Найбольш актыуна праводзяць гэтую канцэпцыю у жыццё ужо узгаданыя паганскiя асяродкi.Нездарма i менавiта у Коуна В.Ластоускi развiу канцэпцыю Беларусi як Крывii.

2. Беларусы i лiтоуцы з'яуляюцца нашчадкамi сумеснай дзяржавы i сумеснай культуры: Вялiкага княства Лiтоускага, а ,можа, на­ват i па-рознаму развiтымi часткамi аднога народу гэтае дзяр­жавы. Найбольш аутарытэтна гэтая iдэя прагучала у сумесных за­явах гiсторыкау правага кiрунку , спецыялiзаваных на iдэалягiчных распрацоуках, па вынiках сумесных навуковых кан­ферэнцыяу у Гервятах i Вiльне у 1992 г. Яна палягае у аснове гiстарычна - iдэалягiчнага абгрунтавання iдэi БЧС.

У любым выпадку маецца на увазе саюз супраць расейцау i палякау i сумесны рух у Еурапейскi Саюз.

Патэнцыял iнтэграцыйных iдэалёгiяу абумоулены палiтычнай кан'юнктурай. Звычайна сёння дэзiнтэграцыйныя варыянты нацыя­нальных iдэалёгiяу у асяроддзi правых пераважаюць. Левыя жа абодвух краiнау сваiх распрацаваных iдэалягiчных схемау пакуль не стварылi.

Дэзiнтэграцыйныя, канфлiктныя моманты беларускай i лiто­ускай дамiнуючых нацыянальных iдэалягiчных схемау у першую чаргу ахоплiваюць:

1. напауненне тэрмiнау беларусы i лiтоуцы. Нам шырока вядомая дыскусыя аб "летувiсах" - толькi паверхань айсбергу у гэтым сэнсе;

2. спрэчка аб нацыянальным характары ВКЛ i аб тым, хто з'яуля­ецца асноуным спадкаемцам ягонай культурнай i нават юрыдычнай спадчыны. Так, у Канстытуцыi Лiтвы маецца пастулат аб тым, што Лiтоуская Рэспублiка - юрыдычны спадкаемца ВКЛ.

3. пытанне аб зменах беларуска - лiтоускай этнiчнай мяжы. Асаблiва значным пунктам з'яуляецца у гэтым кантэксце акрэс­ленне паняцця асымiляцыi, а адсюль - кiм лiчыць сёняшняе ка­талiцкае насельнiцтва беларускамоунае насельнiцтва Панёмання: беларусызаванымi па-мове лiтоуцамi (па паходжаннi), палякамi (па самаiдэнтыфiкацыi), цi беларусамi (па мове). Лiтоуска - расейская Дамова 1920 году базавалася на лiтоускiм пункце гледжання.

Патэнцыял iнтэграцыйных iдэяу дадзенага тыпу не можа быць ацэнены як вялiкi, бо нават такiя iнтэгралiскiя схемы застаюц­ца схемамi састарэлымi,прынамсi для сёняшняй Еуропы, дзе:

1. пануе прынцып грамадзкага,  а не этнiчнага супольнiцтва.  У

дадзеным жа выпадку iдэалягiчная схема усёроуна апялюе да  ра-

зумення  дзяржавы не як формы арганiзацыi жыцця грамадзянау, а

як формы свядомага увасаблення у жыццё нейкага комплексу  тра-

дыцый i iдэй. Еуропа прыйшла да Маастрыхту праз жорсткую iдэа­лягiчную мадэрнiзацыю, якая прывяла да масавага галасавання падчас рэферэндумау па ратыфiкацыi Маастрыхскiх дамоуленасцяу за iх, г.зн. за адмову ад прынцыпу не толькi этнiчнай дзяржау­насцi, але i нават ад суверэнiтэту свайго грамадзкага су­польнiцтва у сваёй дзяржаве. Калi не адбудзецца станаулення БЧС, тады будзе адбывацца паступовая iнтэграцыя краiнау Сярэд­не - Усходняй Еуропы у такую неэтнiчную Еуропу i, зразумела, устойлiвымi будуць толькi iдэалягiчныя схемы такiх палiтычных сiлау, якiя упiсваюцца у новую еурапейскую iдэалёгiю. Сёняшнiя правыя схемы упiсваюцца слаба. Таму дадзеныя iхнiя iнтэг­ралiскiя варыянты нельга разглядаць як перспектыуныя Рэгiянальныя iдэалёгii. Толькi як другарадныя i страховачныя на выпадак узнiкнення БЧС. Беларусь сёння сутыкаецца не толькi з неабходнасцю нацыянальнай кансалiдацыi народу, каб забяспе­чыць сваю геапалiтычную устойлiвасць ва умовах распаду СССР, не толькi з новай Расеяй, але i з новай Еуропай, у якой, нег­ледзячы на усе праблемы антынацыяналiстычныя тэндэнцыi перама­гаюць (Маастрыхскi працэс).

Трэба адзначыць, што сам факт з'яулення Беларускай дзяр­жавы, ад якой Лiтва трапляе у залежнасць, хаця i пралiчвауся лiтоускiмi iдэолягамi, але усё ж вызвау у iхнiм асяроддзi iдэ­алягiчны хаас. Яны не чакалi, што Беларусь ухiлiцца ад iдэа­лягiчнай палемiкi i простай канфрантацыi. Лiтоуская iдэалёгiя непрыстасаваная да рэальнай Беларусi. Яна аказалася не у стане супрацьстаяць культурным iмпульсам, якiя прыходзяць адсюль. Напрыклад, сёння у Лiтве назiраецца вельмi хуткi рост нэапра­тэстанскiх цэрквау, у першую чаргу пяцiдзесятнiцкiх i харызма­тычных. Найбуйнейшая з iх - "TIKEJIMO ZODIS" - утвораная з двух каранёу: часткай радыкальнай каталiцкай моладзi, якую ад­штурхнуу кансэрватыуны каталiцкi клер i лiтоускай групоукай, якая прайшла праз радыкальную пяцiдзесятнiцкую грамаду Вiльнi, якая прыкладна на 80% складаецца з беларусау. I дасюль дадзе­ная грамада мае такi уплыу на новую царкву,што не саромеецца называць у вузкiм коле ейных лiдарау сваiмi вучнямi. Трэба ад­значыць, што i у Саюзе пяцiдзесятнiцкiх цэрквау Лiтвы каля 40% сяброу i значную частку кiраунiцтва складаюць беларусы. Аб тым жа сведчыць i iстэрычная, амаль неабгрунтаваная рэакцыя лiто­ускiх правых iдэолягау у прэсе на рост беларускай свядомасцi як на Беларусi, так i у Лiтве. Але болей усяго аб тым гаворыць тая культурная самаiзаляцыя Лiтвы ад Беларусi, якую мы бачым тут на кожным кроку i правакацыя канфлiктау. Нацыянальная iдэ­алягiчная лiтоуская схема не у стане забяспечыць геапалiтычнай стабiльнасцi дзяржавы,бо уводзiць яе у канфлiкты з усiмi без выключэння суседзямi, а рэсурсау для перамогi нават над адным з iх Лiтва не мае. Ужо таму дадзеная схема патрабуе перагляду. А найбольш разбуральным для яе iмпульсам з'яуляецца неабход­насць ейнай падгонкi пад беларускую нацыянальную iдэалёгiю. Беларуская радыкальная нацыянальная iдэалёгiя менш распрацава­ная за лiтоускую, менш засвоеная палiтычнай элiтай i на­сельнiцтвам, абсалютова непрыстасаваная да патрэбау моцнага iндустрыяльнага грамадзтва i таму ейная непазбежная мадэрнiза­цыя у духу новай iнтэграванай Еуропы - рэч больш лёгкая за ма­дэрнiзацыю лiтоускай. Лiтве трэба падганяць сабе пад абодвы тыпы беларускай iдэалёгii, але у першую чаргу - пад ейны ма­дэрнiзаваны варыянт. Чаго тут зусiм не чакалi. Больш таго, Бе­ларусь увогуле можа захаваць сваю геапалiтычную стабiльнасць толькi у выпадку мадэрнiзацыi сваёй грамадзкай iдэалёгii. Адзiн з ейных новых галоуных элементау - пошук не велiчы на­цыi, а формы iнтэграцыi у больш буйныя геапалiтычныя арганiзмы i перагляд нацыянальнай гiсторыi у адпаведным духу. Сёняшнi курс на прагматызм стварае iдэальныя умовы для распрацоукi та­кой iдэалёгii на падставе рацыянальных падыходау i самых апошнiх дасягненняу Еурапейскай культуры. Беларускi прагматызм

- нармалёвы на Захадзе - для нацыянальнай Лiтвы з'уляецца смя­ротным ударам, бо прымушае да перагляду усёй сваёй гiстарычнай мiфалёгii з пазыцыяу прауды,а па вялiкiм рахунку - вядзе да змены базавых прынцыпау пабудовы грамадзкай iдэалёгii: да ад­мовы ад прынцыпу прымата прынцыпа этнiчнасцi над прынцыпам свабоды асобы. У гэтым сэнсе Беларусi перспектыуна зрабiць ак­цэнт пры вядзеннi дыскусыi з лiтоускiмi iдэолягамi па спрэчных момантах не на беларуска - фундаменталiскую аргументацыю, а на распаусюджванне прынцыпу рацыянальнага прагматызму у духу iду­чай да iнтэграцыi Еуропы на сфэру трактовак гiстарычных падзе­яу. Беларускiх правых iдэолягау увогуле лепей iмкнуцца не да­пускаць да дыскусыi з правымi iдэолягамi Лiтвы, бо iхнiя устойлiвыя пагадненнi немагчымыя у прынцыпе.У блiжэйшыя гады таксама трэба кантраляваць паток iнфармацыi аб iдэалягiчных рухах i кампанiях у Лiтве, якi трапляе на Беларусь, каб не да­пусцiць разгортвання беларускiмi правымi франтальнай дыскусыi з лiтоуцамi, якая прывяла бы да запавольвання росту беларуска­га уплыву у Лiтве i кансалiдацыi прагматычнай iдэалёгii на Бе­ларусi. Указаныя раней канфлiктныя моманты у выпадку iдэа­лягiчных саступак Беларусi з боку Лiтвы адкрываюць шлях да працэсу засваення у гэтай краiне менавiта беларускай iдэ­алёгii, бо тычацца глыбiнных асновау лiтоускай самасвядомасцi. Рэалiзацыя сфармуляванай дыпляматычнай дактрыны Беларусi ад­носна Лiтвы непазбежна вядзе да гэтага, бо Лiтве супрацьстаяць гэтаму няма чым.

Гэткiм чынам, падкрэслiм: нацыянальныя iдэалягiчныя схемы лiтоуцау i беларусау цяжка стыкуемыя, беларуская схема у сiлу сваёй адносна малай распаусюджанасцi лягчэй можа быць ма­дэрнiзаваная у духу новай Еуропы, моц беларускай дзяржавы нас­толькi вялiка, што у выпадку захавання палiтычнай стабiльнасцi у Рэгiёне i разгортвання тут працэсу Еурапейскай iнтэграцыi лiтоуская iдэалёгiя будзе павiнна мадэрнiзавацца пад моцным уплывам Беларусi, што адчыняе шлях да будучай сваеасаблiвай беларусызацыi лiтоуцау. Сёння важна стрымаць ад адкрытага канфлiкту i нават палемiкi правых iдэолягау абодвух народау, якiя могуць справакаваць часовыя палiтычныя складанасцi у ад­носiнах двух краiнау i затармазiць iнтэграцыйныя працэсы. У новай Еуропе перамагае той, хто хучэй прыстасоуваецца да выжы­вання ва умовах вялiкай геапалiтычнай прасторы. Той, хто замы­каеццца - прайграе. Будучыня Беларусi - - у стымуляваннi iнтэграцыi у масштабе усяе Еуропы, а у адносiнах да Лiтвы моц Беларусi - у апяраджэннi па магчымасцi яе у тэмпах iнтэграцыi у шырокую Еурапейскую супольнасць i у захаваннi Беларуссю пры­ярытэту у параунi з Лiтвою у адносiнах з Расеяй.

У iдэалягiчным сэнсе таксама сёння важна дабiцца ад лiтоускiх уладау афiцыйнага прызнання беларусау у якасцi адно­га з аутахтонных народау Вiленскага краю або Лiтвы. Але увогу­ле iдэалягiчныя пытаннi сёння падымаць не варта. Толькi - пас­ля пачатку рэалiзацыi шэрагу буйных сумесных эканамiчных праектау.

Як асобная праграма павiнна быць разпрацаваная сiстэма самастойнага уздзеяння Беларусi на лiтоускае грамадзтва:

1. лаяльная Беларусi лiтоускамоуная газэта;

2. тэле -радыёперадатчык, здатны у выпадку неабходнасцi пакры­ваць сваiм вяшчаннем хаця бы Вiленскi край i Вiльню. Магчы­ма,гэтае магло бы стацца адной з падставау для будаунiцтва у Ашмянах моцнага рэтрансляцыйнага цэнтру. Пры iм павiнна iсна­ваць рэгiянальная беларускамоуная рэдакцыя для беларусау Лiтвы i лiтоускамоуная рэдакцыя, спачатку, можа, слабенькая. Такая прапагандыская структура неабходная Беларусi на выпадак неуда­чы прапанаванай знешнепалiтычнай дактрыны у адносiнах Беларусi i Лiтвы.

3. беларускае лоббi у лiтоускiх сродках масавай iнфармацыi i iдэалягiчных структурах увогуле.

3. БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МЕНШАСЦЬ.

У сувязi з выкладзенай трактоукай беларускiх дзяржауных i нацыянальных iнтэрасау у Лiтве крыху па-новаму выглядае сiтуа­цыя беларускай нацыянальнай меншасцi у гэтай краiне i магчымая палiтыка Беларусi адносна яе. Згодна дадзеных Дэпартамэнту Статыстыкi Лiтоускай Рэспублiкi у Лiтве пражывае каля 58 тыся­чау беларусау (у 1989 г. - 63 тысячы) яны сканцэтраваныя пера­важна у г. Вiльнi (каля паловы). З дадзенай колькасцi каля 40 тысячау з'яуляюцца мiгрантамi з тэрыторыi Беларусi. Каля 10 тысячау - iхнiя дзецi. Беларусы-каталiкi i карэннае славянамо­унае славянскае насельнiцтва Вiленскага краю нават пры наяу­насцi беларускай самаiдэнтыфiкацыi звычайна улiчваецца у якасцi польскага. Маючы на увазе дадзеную акалiчнасць, ацэнкi тутэйшых беларускiх актывiстау на вёсцы, склад беларускiх культурнiцкiх арганiзацыяу у Лiтве i склад навучэнцау бела­рускiх адукацыйных установау у Лiтве можна зрабiць выснову, што колькасць беларусау у дадзенай краiне можа быць ацэненая у прыкладна 100 тысячау чалавек. Пры гэтым для беларусау Лiтвы характэрныя моцныя падзелы на культурныя групы: пасляваенныя мiгранты, збольшага атэiсты або праваслауныя i мясцовыя бела­русы - каталiкi, у першую чаргу. Адпаведна, беларусы - мiгран­ты адносна лёгка трапляюць пад уплыу русыфiкацыi, а беларусы - каталiкi - палянiзацыi. Агульны узровень нацыянальнай свядо­масцi беларусау Лiтвы невысокi. Ягоны рост правакуецца у пер­шую чаргу амаль безкампрамiсным лiтоускiм этнiчным дауленнем. Дамiнуючая тэндэнцыя развiцця беларусау Лiтвы - трансфармацыя у кансалiдаваную нацыянальную грамаду. Пытанне мовы i iншых вонкавых рысау культуры у абуджэннi нацыянальных пачуццяу ту­тэйшых беларусау мае нязначны павярхоуны характар. Значна большае значэнне адыграе iмкненне атрымаць падтрымку свайму iснаванню ад Беларускай дзяржавы цi iншых структурау Беларусi.

З другога боку, межы памiж асноунымi этнiчнымi групамi у Лiтве размытыя, асаблiва памiж славянамi, i значная частка прадстаунiкоу розных этнiчных групау можа даволi лёгка мяняць сваю этнiчную самаiдэнтыфiкацыю пад уплывам iдэаялягiчных або карпаратыуных, нават меркантыльных, падставау. Па вялiкiм ра­хунку тая з суседнiх краiнау, якая будзе мець у Лiтве найболь­шы уплыу,будзе мець i найбольшую адпаведную нацыянальную гра­маду. Сёняшнi стан беларускiх арганiзацыяу у Лiтве можна ахарактэрызаваць як устойлiвы. Асноуныя асяродкi: 1. Таварыст­ва Беларускай Культуры (ТБК), 2. Таварыства Беларускай Школы (уласна ТБШ, Катэдра Беларусазнауства 3. Педагагiчнага Унiвэр­сытэту, педагагiчны калектыу беларускiх клясау - далей проста ТБШ), 4. Клюб Аматарау Беларускай народнай творчасцi "Сябры­на", 5. Беларускi культурны Цэнтр у Салешнiках (i звязаныя з iм людзi па усёй Вiленшчыне на вёсцы), 6. "Наша Нiва", 7. Та­варыства Беларускай Мовы (ТБМ) - маюць добра адфармаваныя ядры актывiстау, немалы вопыт дзейнасцi у самых складаных палiтыч­ных умовах, устойлiвыя грамадзкiя нiшы i сувязi у самых розных лiтоускiх палiтычных структурах, кола бiзнэсмэнау, стала звя­заных з адпаведнымi арганiзацыямi, вялiзарныя кантакты у палiтычных структурах (як правiла,правых) i прэсе на Беларусi i у беларускай дыяспары.Iхняй асаблiвасцю выступае высокая ступень унутранай кансалiдацыi,негледзячы на сталыя спрэчкi памiж iмi. Яны: 1. як правiла, не выносяць уласных спрэчак па­за межы свайго кола, у прэсу,

напрыклад;

2. падчас усiх крызау, што мелi мейсца у Лiтве з 1988 году выступалi разам на баку Лiтвы, хаця i з рознай ступенню энту­зыязму; 3. стала падтрымлiваюць БНФ; 4. выступаюць супраць зблiжэння з палякамi цi расейцамi; 5. падчас крызау цi крызыс­ных момантау заужды дзейнiчаюць разам.

Асобную пазыцыю - прапольскую i жорстка антылiтоускую - займае толькi Таварыства Беларускай Мовы, таксама асобную - жорстка антылiтоускую i пракамунiстычную - займау раней Бела­рускi культурны цэнтр у Салешнiках. Але ТБМ сур'ёзнай вагi цi на Беларусi у Лiтве не мае, а БКЦ у Салешнiках - абмежаваны лiтоускiмi уладамi i адсечаны на Беларусi БНФ ад уплыву на практычна усе заангажаваныя у Вiленскiя праблемы структуры. Кожная з пералiчаных арганiзацыяу мае ядро актывiстау колькас­цю да 10 чалавек i каля 100 чалавек больш - менш рэгулярна прыймаючых удзел у дзейнасцi арганiзацыi. Выключэннямi з'яуля­юцца ТБМ i ТБШ. ТБМ уяуляе з сабе невячкую групку агульгай колькасцю да 10 чалавекау. Беларускай дзейнасцю яна займаецца спарадычна, збольшага на палiтызаваным, нават скандальным уз­роунi: часта ад ейнага iмя на Беларусi робяцца спробы надрука­ваць рэзка антылiтоускiя матэрыялы, або выплеснуць бруд на iншыя беларускiя арганiзацыi Лiтвы.

ТБШ, наадварот, з'яуляецца найбольш дынамiчнай, буйной i арганiзаванай (праз аплачваемыя дзяржавай пасады калектывау катэдры i школы) беларускай культурнiцкай структурай у Рэс­публiцы. Яна мае магчымасць даугатэрмiновага рознабаковага уз­дзеяння на студэнтау, вучняу i iхнiх бацькоу.Агулам у сiстэме беларускай адукацыi у Лiтве (ТБШ) на сёняшнi дзень заангажава­на каля 200 вучняу i студэнтау i да 500 чалавек iхнiх сваякоу, якiя вельмi зацiкаулена ставяцца да дзейнасцi дадзенай струк­туры. У адрозненнi ад астатнiх беларускiх арганiзацыяу ТБШ расце не на грунце iдэалягiчнага уплыву, а на цвёрдай ар­ганiзацыйнай базе i моцнай асабiстай зацiкауленасцi ейных сяб­роу у станауленнi лаяльнай Лiтве i Беларусi беларускай куль­турнiкай дзейнасцi. Ейны рост гарантаваны пры умове неканфрантацыйнага развiцця беларуска - лiтоускiх узаемадачы­ненняу. У iншым выпадку бацькi па-просту пазабiраюць сваех дзяцей назад. Гэтай акалiчнасцю ,прауда, праграмуецца i нацяг­нутасць адносiнау ТБШ з iншымi пералiчанымi беларускiмi ася­родкамi, якiя развiваюцца пераважна у якасцi iдэалягiчных, на­ват, часам, харызматычных групау i нярэдка схiльныя балансаваць на мяжы канфлiкту з уладамi.

На сёняшнi дзень дадзеныя беларускiя структуры займаюць ясныя грамадзкiя нiшы: ТБШ займаецца адукацыяй, ТБК - палiтыка

- прапагандыскiмi мерапрыемствамi, БКЦ у Салешнiках - працай на вёсцы i у раёнах, "Сябрына" - - культурнiцкiмi iмпрэзамi, ТБМ - прапольская апазыцыя арыентаваным на БНФ беларускiм ася­родкам, "Наша Нiва" у справы беларускай дзейнасцi у Лiтве свя­дома малазаангажаваная. Агулам, трэба адзначыць, растуць сярод беларускiх арганiзацыяу толькi тыя , хто робiць стауку не на iдэалёгiю у якасцi свайго грунту, а на матэрыяльны iнтэрас, звязаны з Беларуссю (ТБШ). З другога боку, дадзеныя арганiза­цыi маюць значную вагу на Беларусi i з'яуляюцца разам вельмi моцным цэнтрам, дзе ствараецца беларуская нацыянальная iдэ­алёгiя. Iхнiя актывiсты маюць дастатковую квалiфiкацыю, каб пры добрым фiнансаваннi i арганiзацыi за кароткi час здзейснiць цалы шэраг масштабных праектау кшталту Гiмназыi, серыi школак, газэты, радыё - тэлестанцыi, палiтычнай партыi, музэю, буйных бiзнэсовых аб'еднанняу. Да самога апошняга часу амаль усе беларускiя арганiзацыi забяспечвалi сваю грамадзка - палiтычную устойлiвасць у Лiтве за кошт шчыльнага супрацо­унiцтва з БНФ i лiтоускiмi правымi у межах дактрыны аб БЧС. Сё няшнi яуны крах гэтай дактрыны,а з другога боку наблiжэнне iдэалёгii Беларускай дзяржавы да iдэалёгii гэтых асяродкау ро­бяць патрэбнай паступовую змену iхняй палiтычнай арыентацыi.

Беларускiя культурнiцкiя арганiзацыi у Лiтве зараз гато­выя да супрацоунiцтва з Беларускай дзяржавай, больш таго, без такога супрацоунiцтва у iх няма перспектывау да росту. Калi такога супрацоунiцтва не адбудзецца,яны здатныя пераутварыцца у галоунае апiрышча беларускай апазыцыi па - за межамi Бела­русi, у канал па рознабаковай падтрымцы гэтай апазыцыi вонка­вымi сiламi, на якiх тая, безумоуна, паспрабуе зрабiць стауку у сваiм шляху да улады. Беларуская дзяржава можа разглядаць гэтыя асяродкi у якасцi надзейнага апiрышча у правядзеннi сваё й палiтыкi у Лiтве. Яны маглi бы: 1. эфектыуна уплываць на стварэннне у Лiтве спрыяльнай Беларусi iдэалягiчнай атмасфэры праз грамадзкiя акцыi i сродкi масавай iнфармацыi у першую чаргу; 2. напоунiць надзейнымi тэхнiчнымi кадрамi буйныя лiто­уска - беларускiя праекты; 3. стварыць беларускае iнфармыцыйна

- прабiуное лоббi у лiтоускiх дзяржауных i грамадзкiх структу­рах; 4. уплываць на знешнепалiтычную арыентацыю Лiтвы, стрымлiваючы патэнцыяльна магчымую прапольскую палiтыку; 5. спрыяць беларускiм эканамiчным структурам у iхняй дзелавой ак­тыунасцi у Лiтве: кадры, iнфармацыя, сувязi.

З другога боку беларускiя асяродкi Лiтвы у выпадку такога сталага супрацоунiцтва у стане уплываць i на самую Беларусь:

1. паменшыць патэнцыял да уцягвання Беларусi без волi ураду у канфлiкт з Лiтвою; 2. рэзка паслабiць накал крытыкi ураду з боку беларускiх правых сiлау; 3. нанесцi "удар" у спiну па­лянiзацыi на Беларусi праз стварэнне буйнога беларускага масы­ву на Вiленшчыне пераважна за кошт мясцовага аутахтоннага ка­талiцкага сялянства;

У перспектыве iхнi рост здатны прывесцi да перакiдвання працэсу беларусызацыi i на частку лiтоускага насельнiцтва, асаблiва паходжаннем з памежных з Беларуссю раёнау.

Адпаведна палiтыка Беларускай дзяржавы адносна беларускай нацыянальнай меншасцi у Лiтве павiнна уключаць у сабе: 1. сты­муляванне у першую чаргу беларускага бiзнэсу. Самастойны бела­рускi бiзнэс у Лiтве не можа быць вялiкага масштабу: яго пада­уляюць лiтоуцы, расейцы, часткова палякi. Першаснае накапленне капiталу тут ужо прайшло i беларусы адсталi. Таму мае сэнс не вырошчваць амаль з нуля гэтыя структуры,а iнтэграваць iх з буйнымi беларускiмi фiрмамi цi падобнымi эканамiчнымi ар­ганiзацыямi, даючы iм функцыi абслугоування дзейнасцi гэтых карпарацыяу. Напрыклад, мясцовыя беларусы маглi бы брацца за прадстаунiцтва iнтэрасау беларускiх фiрмау у Лiтве i г.д. Важ­на, каб Беларускае Пасольства цi Беларускiя арганiзацыi мелi магчымасць уплыву на развiццё такога супрацоунiцтва, скажам, праз сiстэму iхнiх рэкамэндацый цi гарантый надзейнасцi парт­нерау.

У гэтым сэнсе добра было бы утварыць у Лiтве пад непрос­тым кантролем Беларускага Пасольства арганiзаваную структуру кшталту Асацыяцыi, дзе улiчвалiся бы такiя бiзнэсмэны i фiрмы. Такая Асацыяцыя магла бы мець функцыi:

1. выдачы рэкамендацыяу урадам абодвух краiнау адносна эканамiчных праблемау;

2. сумесную рэалiзацыю вялiкiх праектау кшталту ма­дэрнiзацыi транспартных магiстраляу на Клайпеду, банку, ма­дэрнiзацыi Клайпедзкага порту i т.п.

3. фiнансаванне дзейнасцi беларускiх культурнiцкiх ар­ганiзацыяу.

4. заснаванне сваiх сродкау масавай iнфармацыi. Такая структура магла бы аб'яднаць не толькi беларусау па нацыяналь­насцi,але i любых бiзнэсмэнау сярэдняга узроуню, пажадана,у першую чаргу удзельнiкау сумесных прадпрыествау. Для буйнога бiзнэсу патрэбныя iншыя формы.Было бы добра,каб Беларускае Па­сольства не брала на сябе простае кiраванне дадзенай структу­рай, а рабiла гэтае праз тутэйшых беларусау, напрыклад, праз фiрмы "Гуда" цi "Вiльненсыя". 2. стымуляванне беларускай аду­кацыi.Акцэнт трэба рабiць не на школу увогуле, хаця i гэтае вельмi важна,а на падрыхтоуку на Беларусi у ВНУ спецыялiстау тых профiляу, якiх у Лiтве не рыхтуюць.З тым, каб вярнуушыся яны бы мелi сталую працу. Пажадана, каб гэтыя людзi атрымалi магчымасць вучыцца на Беларусi праз сiстэму Беларускай адука­цыi у Лiтве, або праз рэкамэндацыю ТБШ.Пры гэты трэба патраба­ваць iхняга паступлення на Беларусi на агульных падставах,а, значыцца, пры абавязковай здачы уступнага iспыту па беларускай мове i лiтаратуры.Гэтае патрабаванне узмоцнiць пазыцыi бела­рускага школьнiцтва у Лiтве i дазволiць прыгледзецца да тых людзей, што будуць прымушаныя праходзiць адпаведна створаныя ТБШ курсы па беларускай мове,калi яны у беларускай школе не вучылiся. Таксама вельмi важна распачаць фармаванне гэткiм чы­нам часткi корпусу спецыялiстау для працы у межах буйных бела­руска - лiтоускiх праектау. Гэтае бы дадаткова гарантавала iхнюю устойлiвасць у Лiтве. Спiс канкрэтных спецыяльнасцяу i ВНУ можна без асаблiвай цяжкасцi падрыхтаваць асобна.Вялiкую увагу трэба будзе звяртаць на адаптацыю дадзеных спецыялiстау у Лiтве. Выдаткау такая праца патрабуе не шмат, але вынiк яе можа быць iстотны: беларускiя арганiзацыi у Лiтве, а паступова i уся беларуская нацыянальная меншасць тут, трансфармуюцца у групу людзей кроуна зацiкауленых у беларуска - лiтоускiм суп­рацоунiцтве i функцыянаваннi буйных "праектау". Гэтае стварае гарантыю iхняй лаяльнасцi любому накiраванаму на мiр у Рэгiёне Беларускаму ураду, а ужо сё ння паспрыяла бы нейтралiзацыi магчымасцяу выхаду зауважальнай часткi беларускiх арганiзацыяу Лiтвы з - пад уплыву ураду Беларусi.

Акрамя таго,варта накiроуваць плынь такiх абiтурыентау для навучання i на шэраг iншых важных для Беларусi спецыяль­насцяу: на юрыдычныя факультэты, эканамiчныя,асаблiва звязаныя з функцыянаваннем буйным эканамiчных аб'ектау i буйнога бiзнэ­су, спецыяльнасцi, звязаныя з транспартам, сувяззю, функцыяна­ваннем народнай гаспадаркi увогуле. Беларусi не трэба ствараць у Лiтве замкнутую нацыянальную грамаду,трэба павышаць сацыяль­ны статус тутэйшых беларусау, накiроуваючы iх у тыя сфэры гра­мадзкага жыцця, якiя будуць развiвацца па меры узмацнення iнтэграцыйных працэсау у нашым рэгiёне Еуропы. Тады з цягам часу,як раз ,калi нашыя абiтурыенты увайдуць у прафесыйную моц, яны акажуцца скрайне неабходнымi лiтоускаму грамадзтву. Увогуле, ужо зараз можна прыцягваць для рэалiзацыi беларуска - лiтоускiх праектау тутэйшых беларусау, што у прынцыпе i робiцца. 3. Стрымаць палiтычную актыунасць тутэйшых беларускiх асяродкау. Няма нiчога прасцей, чым уцягвацца ва унутрылiто­ускiя свары з дапамогай беларускай дзяржавы. Адказ лiтоуцау выявiцца не у паразе такой палiтычнай групоукi,а у пагаршэннi беларуска - лiтоускiх дзяржауных адносiнау. Беларусы у Лiтве не маюць моцы у блiжэйшыя часы, каб самастойна рабiць тут вялiкую палiтыку.Яны усёроуна будуць да кагосьцi прымыкаць. Калi да левых - дык гэтае усё роуна, што палiтыкай i не зай­мацца, бо левыя пры дадзенай раскладцы сiлау ёсьць галоуныя абаронцы беларусау i надоуга, пакуль захоуваюцца у добрым ста­не мiждзяржауныя адносiны. Ля левых патрэбныя некалькi чыно­унiкау па беларускiх справах, не болей. Калi да правых, дык гэтае значыцца звязвацца з бесперспектыунай сiлай i iйсцi суп­раць сабе жа. Можна, канешне, стварыць фiктыуную палiтычную партыю кшталту аб'еднання ТБК i Беларускага Культурнага Цэнтру у Салешнiках,але тады энэргiя ейных лiдэрау сыйдзе у сфэру Бе­ларусi асаблiва непатрэбную. Лепей рабiць стауку на утварэнне арганiзаваных асяродкау вакол канкрэтных справау: 1. адукацыя (ТБШ); 2. газэта; 3. магчыма, тэле -радыёстанцыя; 4. Дом куль­туры (Беларускi культурны цэнтр у Вiльнi); 5. магчыма, музэй.

6. рознага роду бiзнэсовыя арганiзацыi.

Для кiраунiцтва iмi неблага падыходзiць Каардынацыйная Рада Беларускiх Суполак у Лiтве. Канешне,у Пасольстве бела­рускiмi праблемамi павiнны займацца спецыялiзаваныя на гэтым супрацоунiкi.Будучыня беларусау у Лiтве палягае не у iдэе стварэння сваёй аутаномii цi нават у мары аб аддзяленнi ад Лiтвы, як у палякау, а у спрыяннi максымальнага шчыльнаму зблiжэнню Беларусi i Лiтвы,i увогуле - усяе Еуропы. Таму бела­русам патрэбна не адстойваць свае iнтэрасы палiтычным шляхам, а iнтэгравацца у лiтоускае супольнiцтва у якасцi скрайне вы­годнага яму поясу, сувязi памiж Лiтвою i Беларуссю.Пры такiм разуменнi беларускай грамадзкай нiшы няма неабходнасцi у ства­рэннi свайго палiтычнага лоббi. А для самазахавання дастаткова культурнiцкiх i адукацыйных арганiзацыяу. Хаця, канешне, узнiкненне групау энтузыястау пустой палiтыкi у беларускiм асяроддзi унiкнуць не удасца, тым больш,што ужо маецца з такiмi функцыямi ТБМ. Важна не дапусцiць iхняга росту i уходу у сфэру палiтычнага уплыву лiтоускiх палякау, бо лiтоускiя правыя самi па сабе да улады вярнуцца патэнцыялу не маюць. Адзiны праглядаемы на сёння такi тэарытычны сродак - гэтае iхняе зблiжэнне з палякамi i Польшчай супраць Беларусi. Таму небяспеку Беларусi у Лiтве утварае зараз усё болей Польшча, з якою Беларусь у дадзенай краiне з'яуляюцца канкурэнтамi. I та­му трэба асаблiва шчыльна прыглядацца да палёнафiльскiх наст­рояу у беларускiм асяроддзi.

Гэткiм чынам, падкрэслiм:

1. беларускiя культурнiцкiя арганiзацыi у Лiтве сёння падрых­таваныя да сталага супрацоунiцтва з беларускiм урадам; 2. толькi гэтае дае iм зараз перспектыву да росту; 3. зблiжэнне Беларусi i Лiтвы спрыяе iхняму росту; 4. Беларусь можа дадат­кова узмацнiць свой уплыу у Лiтве, узмацняючы тутэйшых бела­рускiя структуры i даючы iм выгодны ёй накiрунак,а менавiта падтрымаць развiццё у Лiтве: беларускага бiзнэсу, адука­цыi,iнтэграцыю беларусау у сiстэму буйных лiтоуска - бела­рускiх праектау.У адваротным выпадку, тутэйшыя беларускiя ар­ганiзацыi у стане стварыць сур'ёзныя перашкоды беларуска - лiтоускiм адносiнам i самой Беларусi з-нутры. 5. Беларусь не павiнна стымуляваць у Лiтве самастойнай беларускай палiтычнай дзейнасцi.

Падводзячы агульны вынiк, зауважым, што Беларусь мае рэ­альны патэнцыял захаваушы саюзныя адносiны з Расеяй, зблiзiцца з Лiтвой i рэалiзаваушы тут шэраг узаемавыгодных эканамiчных праектау у iхняй ценi: 1. рэзка павялiчыць свой палiтычны i культурны уплыу у Лiтве; 2. рэзка паменшыць канфлiктны патэн­цыял Вiленскай праблемы, чым спрыяць паскарэнню працэсу Еура­пейскай iнтэграцыi i перашкодзiць сыходу Лiтвы i Беларусi у розныя сфэры палiтычнага уплыву; 3. палепшыць стан беларускай нацыянальнай меншасцi у гэтай краiне,стварыушы ёй выдатныя перспектывы на будучыню; 4. паскорыць i узмацнiць сваю уласную iдэалягiчную мадэрнiзацыю да умовау новай Еуропы за кошт ста­наулення нефундаменталiскай беларушчыны.


Юрыдычныя аспэкты iснавання лiтоускай дзяржавы

 

 
1. "Литовский народ" 
2. Адносiны Лiтвы з Польшчай
3. Адносiны Лiтвы з СССР
4. Адносiны Лiтвы з Германiяй
5. Адносiны Лiтвы з Латвiяй

 

 

Базавым дакумэнтам, на якiм заснаванае iснаванне юры­дычнай сiстэмы Лiтоускай Рэспублiкi выступае ейная Канстытуцыя. Сёння дзейнiчае Канстытуцыя, прынятая 25.10.1992 года. Гэтае VI па лiку Канстытуцыя Лiтвы. 11 сакавiка 1989 года у Лiтве было практычна адноуленае дзеянне папярэдняй Канстыту­цыi, прынятай у 1938 годзе. Канстытуцыя ЛССР была прызнаная акупацыйным заканадауствам, уведзеным уладамi СССР пасля гвал­тоунага прыяднання Лiтвы да Савецкага Саюзу, што, у сваю чаргу, сталася следствам Пакта Молатава - - Рыбентропа. Гэткiм чынам, сёняшняя Канстытуцыя з'яуляецца юрыдычным спадкаемцам Лiтоускiх Канстытуцыйных актау мiжваенных часоу.

Канстытуцыя 1992 года вонкава адпавядае агульнапрынятым у Еуропе дэмакратычным норам. Не утрымлiвае у сваiм складзе артыкулау, якiя могуць быць трактаваныя як простыя тэрытарыяльныя прэтэнзыi да суседзяу, як было у папярэднiх Канстытуцыях Лiтвы. Там мелася палажэнне аб Вiльнi як сталiцы Лiтвы, нег­ледзячы на тое, што Лiга Нацыяу прызнала законнасць уключэння Вiленскага краю у склад Польшчы. Але такое уражанне ад Кансты­туцыi 1992 года звычайна утвараецца з - за ейнага ненюансава­нага перакладу на iншыя еурапейскiя мовы. Так, у лiтоускамоу­ным арыгiнале у якасцi тэрмiну, перакладаемага на iншыя мовы як "лiтоускi народ", выкарыстаны выраз "lietuvos tauta". У лiтоускай мове слава tauta азначае народ у этнiчным сэнсе, групу людзей з пэунымi прызнакамi уласнай культуры, мовай, са­масвядомасцю. Таму "lietuvos tauta" ёсць не народ Лiтвы, а ме­навiта лiтоуцы. Больш таго у якасцi прэамбулы Канстытуцыi ут­рымлiваецца разгорнутая характэрыстыка таго, што жа маецца на увазе пад дадзеным тэрмiнам (тэкст Канстытуцыi падаецца згодна афiцыйна санкцыянаванаму перакладу на расейскую мову, надрука­ванаму ва урадавай газэце "Эхо Литвы"):

ЛИТОВСКИЙ НАРОД

- создавший много веков тому  назад Литовское государство,

- основавший его правовой фундамент на Литовских Статутах и Конституциях Литовской Республiкi,

- веками решительно защищавший свою свободу и  независимость,

- сохранивший свой дух, родной язык, письменность и обычаи,

- воплощая естесственное право человека и Народа свободно жить и творить на земле своих отцов и предков - в независимом Ли­товском государстве,

- радея о  национальном согласии на земле Литвы,

- стремясь к открытому, справедливому, гармоничному гражданс­кому обществу и правовому государству,

- по воле граждан возрождённого Литовского государства прини­мает провозглашает настоящую

КОНСТИТУЦИЮ.

I далей:

Артыкул 2.: "Литовское государство созидается Народом. Сувере­нитет принадлежит Народу". У лiтоускамоуным арыгiнале усюль замест слова "Народ" выкарыстанае слова "tauta".

Гэткiм чынам, Лiтва з'яуляецца дзяржавай, у якой кансты­туцыйна замацаванае панаванне адной этнiчнай групы на­сельнiцтва над iншымi. З другога боку, гэткiм чынам лiтоускае грамадзтва трактуецца як этнiчнае, заснаванае на iдэалягiчным грунце, а не на агульнапрынятых у пасляваеннай Заходняй Еуропе прынцыпах самакаштоунасцi чалавечай асобы i правоу чалавека. Адпаведна, Лiтоуская дзяржава згодна Канстытуцыi выяуляе сабою не волю роуных у сваех правох грамадзянау, а творчы iмпульс лiтоускiх нацыянальных iдэолягау, трактуемы iмi на законных падставах як воля нацыi.Падобная трактоука дзяржавы i грамадз­тва была тыповай для Еуропы мiжваенных часоу. Уласна кажучы, гэтае i было юрыдычным увасабленнем iдэалёгii фашызму. Таму Канстытуцыя Лiтвы 1992 году утрымлiвае палажэннi, супярэчлiвыя базавым пастулатам пабудовы заканадауства краiнау Еурапейскага Саюзу. Юрыдычная сiстэма Лiтоускай Рэспублiкi не прывядзеная у адпаведнасць прынцыпам пасляваеннай дэнацыфiкацыi. Таксама яна супярэчыць базавым прынцыпам Канстытуцыi Беларусi, Украiны, Польшчы, Канстытуцыi якiх прыведзеныя у адпаведнасць з прынцы­памi дэнацыфiкацыi. Улiчваючы, што дадзеная Канстытуцыя Лiтвы была прынятая зусiм нядауна, можна рабiць выснову пра скрайнюю уязвiмасць iдэалягiчных пазыцыяу Лiтвы на Еурапейскiм узроунi у выпадку разгортвання супраць яе прапагандыскай кампанii з акцэнтацыяй недэнацыфiкаванага характару лiтоускага грамадзтва i дзяржавы, патрабаваннем выправiць у дадзеным рэгiёне нас­тупствы II сусветнай вайны i прывесцi дадзеную краiну у адпа­веднасць з сучаснымi еурапейскiмi нормамi.

Напауненне складам паняцця "lietuvos tauta", негледзячы на пэуную акрэсленасць у Прэамбуле Канстытуцыi, мае эластычныя межы i залежыць ад палiтычнай кан'юнктуры, у якой дзейнiчаюць лiтоускiя нацыянальныя iдэолягi. Больш дакладна яно можа быць вызначанае на падставе навучальных праграмау i падручнiкау па гуманiтарных дысцыплiнах для навучальных установау Лiтвы, дзе прадугледжаны адпаведны дзяржауны iспыт. На сёняшнi дзень яно уключае у сабе палажэннi: 1. лiтоуцы з'яуляюцца адным з балцкiх народау,якiя на працягу шмат стагоддзяу засялялi тэры­торыi Усходняй Еуропы ад Вiслы да вярхоуяу Волгi i ад Балтыйс­кага мора да сярэдняга цячэння Дняпра, пакуль у VI стагоддзi на нiх не распачауся нацiск славянау. 2. лiтоуцы сфармавалiся у асобны народ на мяжы XII-XIII стагоддзяу прыкладна у раёне гораду Кернава, г.зн. на тэрыторыi сёняшняй Вiленшчыны; 3. у XIII стагоддзi узнiкла першая лiтоуская дзяржава, якая у II палове XIII стагоддзя перайшла да шырокай тэрытарыяльнай экс­пансыi i урэшце падпарадкавала сабе значную частку рускiх княствау; 4. у гэтым Вялiкiм княстве Лiтоускiм (ВКЛ) лiтоуцы з'яулялiся пануючым саслоуем i народам, але частка лiтоуцау растварылася сярод славянскай большасцi краiны, забыушыся пра сваю мову але тым ня менш захаваушы сваю лiтоускую свядомасць;

5. пасля утварэння Рэчы Паспалiтай працэс культурнай сла­вянiзацыi (цяпер ужо у выглядзе палянiзацыi) лiтоуцау паскоры­уся; 6. пасля падзелау Рэчы Паспалiтай да палянiзацыi дадалiся русыфiкацыя i беларусызацыя (як адная з формау русыфiкацыi);

7. толькi у пачатку XX стагоддзя лiтоуцы здолелi зноу утварыць сваю незалежную дзяржаву, якая гэткiм чынам з'яуляецца нату­ральным пераемнiкам Вялiкага княства Лiтоускага, бо таксама утвораная лiтоуцамi,тым больш што ВКЛ было злiквiдаванае у вынiку знешняй акупацыi. Таму жа Лiтоуская Рэспублiка ёсць не больш як адроджанае у новай форме ВКЛ; 8. толькi дзякуючы ад­раджэнню сваёй дзяржаунасцi лiтоускi народ здолеу у XX ста­годдзi пазбегнуць канчатковай асымiляцыi, кансалiдавацца i ад­радзiцца. Навокал па усiм перыметры лiтоускай дзяржаунай мяжы тамашняе аутахтоннае насельнiцтва з'яуляецца лiтоускiм, але адпаведна асымiляваным новымi гаспадарамi.Абапiраючыся на сваю дзяржаву лiтоускi народ павiнен несцi прауду сваiм аслепленым суродзiчам пра iхнюю тоеснасць i адраджаць iх. Дадзенае сама­усведамленне як комплекс iдэалягiчных пастулатау само па сабе уводзiць Лiтву у складаныя адносiны з усiмi сваiмi суседзямi, а у вынiку пазначанай сваеасаблiвасцi Лiтоускай Канстытуцыi уся юрыдычная сiстэма дзяржавы аказваецца скiраванай на забяс­пячэнне экспансыi дадзенай iдэалёгii навокал. Шмат у чым ме­навiта адсюль вынiк лiтоуска - польскi канфлiкт у мiжваенныя часы. Тады Лiтва патрабуючы Вiльню i Вiленскi край адмаулялася усталяваць з Польшчай любыя формы адносiнау i толькi пасля Польскага ультыматуму 1938 года пайшла на устаналяванне дыпля­матычных адносiнау з ёю.На гэтым грунтуецца лiтоуская аргумэн­тацыя сваех iнтэрасау у Калiнiнградзкай вобласцi - "Малай Лiтве". На гэтым жа грунтуецца i празмерна вострая рэакцыя у Лiтве на дыскусыю па гiстарычных пытаннях, якая адбываецца на Беларусi. Распаусюджванне на мiжнародным узроунi, перш за усё у краiнах Еурапейскага Саюзу,нелiтоускага пункту гледжання на ВКЛ вядзе да трансфармацыi разумення у лiтоускiм грамадзтве паняцця "lietuvos tauta", што стварае у дадзенай рэспублiцы юрыдычныя праблемы на узроунi ейнай Канстытуцыi. У гэтым сэнсе умацаванне дзяржаунасцi нават нацыяналiстычнай, недэнацыфiка­ванай Беларусi, яуна больш значнай геапалiтычнай адзiнкi за Лiтву, падрубае карэнь лiтоускай юрыдычнай сiстэмы i патрабуе ад Лiтвы або прабеларускай iдэалягiчнай трансфармацыi разумен­ня тэрмiну "lietuvos tauta",або безагляднай варожасцi да Бела­русi. Згодна Канстытуцыi, Лiтва з'яуляецца, так бы мовiць, тэ­акратычным грамадзтвам, грамадзтвам назкрозь iдэалягiзаваным, падпарадкаваным вузкаму колу iдэолягау, якiя трымаюць яго то на кароткiм, то на даугiм (як зараз) павадку.

Трэба адзначыць, што у сёняшнiм варыянце Канстытуцыi не утрымлiваецца артыкулу аб простай юрыдычнай спадкаемнасцi Лiтоускай Рэспублiкi адносна ВКЛ. Раней такiя спробы рабiлiся. Так у 1917 годзе першай дзяржаунай формай "адроджанай" Лiтвы сталася манархiя i быу абраны кароль пад iмём Мiндоуга II. Але гэтае працягвалася толькi паугоды i потым Лiтва усёж пераутва­рылася у Рэспублiку. Падставай немагчымасцi абвяшчэння сабе юрыдычным спадкаемцам ВКЛ выступае той факт, што ВКЛ пера­пынiла свае юрыдычнае iснаванне да апошняга падзелу Рэчы Паспалiтай (РП) i канчатковай Расейскай акупацыi. Уласна кажучы, апошнi падзел РП меу адной з падставау лiквiдацыю ВКЛ, якая адбылася у вынiку так званага 4 - гадовага Сойму, што прыняу Канстытуцыю 3-га Трауня 1791 году. Дадзеная Канстытуцыя мела мэтай рэзкую кансалiдацыю дзяржаунай улады, лiквiдацыю шляхец­кай анархii i магнацкiх сваявольствау. У ёй ужо не утрымлiва­ецца пункту аб Рэчы Паспалiтай як федэрацыi Кароны Польскай i ВКЛ. Дадзены Сойм у тагачаснай РП быу прызнаны юрыдычна права­моцным, таму ягоныя рашэннi трэба прызнаваць як базавыя, у свеце якiх далей павiнен быу наступiць працэс прывядзення у адпавенасць Канстытуцыi 3 - га Трауня мяйсцовага заканадауст­ва, у прыватнасцi, Статуту ВКЛ. У тыя часы суседзi РП не сталi чакаць кансалiдацыi Польшчы i канчаткова падзялiлi яе. Прычым падставай для iхняга умяшальнiцтва выступiлi паустаннi часткi шляхты супраць Канстытуцыi 3-га Трауня. Расея да 1840 году за­хоувала дзеянне на сваёй тэрыторыi Статуту ВКЛ за выключэннем шэрагу артыкулау,што тычылiся вярхоуных ворганау кiравання дзяржавай, непрызнаючы анiякiм чынам Канстытуцыi 3 - га Трау­ня. Варта прыгадаць, што на момант прыняцця дадзенай Канстыту­цыi у складзе РП фiзычна знаходзiлася далёка не уся тэрыторыя ВКЛ. Усходняя частка ВКЛ ужо была акупаваныя Расеяй i там практычна не перапынялася дзеянне Статуту ВКЛ. Тэрыторыя сёняшняй Лiтоускай Рэспублiкi на момант прыняцця Канстытуцыi 3

- га Трауня не была занятая Расеяй. Больш таго, традыцыйны супрацiу кансалiдацыйным памкненням у РП i памкненням скаса­ваць самастойнасць ВКЛ заужды складалi ейныя усходнiя ваяводс­твы. Таму толькi з iхняй акупацыяй Расеяй сталася магчымай Канстытуцыя 3-га Трауня. Таму жа немагчыма у сёняшняй Лiтве узняць пытанне пра простую юрыдычную спадкаемнасць Лiтоускай Рэспублiкi адносна ВКЛ. У гэтым сэнсе значна больш падставау мае сёняшняя Беларусь, на значнай часцы тэрыторыi якой , сап­рауды, дзеянне Статуту ВКЛ было злiквiдаванае у вынiку гвалто­унай знешняй акупацыi,а не у вынiку праявы волi юрыдычна пра­вамоцнага на той момант вярхоунага дзяржаунага воргану. Хаця i Беларусi дадзенай пытанне яшчэ трэба юрыдычна прапрацаваць. Пазнейшы польскi вызваленчы рух у XIX стагоддзi звычайна пра­ходзiу пад сцягамi аднаулення Польшчы з Канстытуцыяй 3-га Тра­уня. Дадзеная Канстытуцыя лiчыцца адной з першых больш - менш дэмакратычных Канстытуцыяу Еуропы. Выступленне супраць яе у iдэалягiчным сэнсе у Еуропе дасюль выглядае не надта прыгожым. Таму i аргумэнтацыя Лiтвы па абгрунтаванню сваех пераемнасных правоу адносна ВКЛ базуецца не на юрыдычным, а на этнiчным грунце. На доказах, быццам ВКЛ з'яулялася этнакратычнай дзяр­жавай, утворанай i кiруемай лiтоуцамi (Прэамбула Канстытуцыi Лiтвы 1992 года). Тыповая, паутарымся, схема для Еуропы 30-х гадоу. У святле разгледжанага Канстытуцыйнага разумення крынiцы права Лiтвы юрыдычна абгрунтаванай знутры, але вельмi архаiчнай, выступае ейная знешняя палiтыка i сiстэма дамовау адносна дзяржауных межау краiны.

Правамернасць iснавання Лiтоускай дзяржавы была дэ-юрэ засведчаная Лiгай нацыяу i Савецкай Расеяй у 1919 годзе. На той момант Савецкая Расея яшчэ не была прызнаная Дзяржавамi Антанты (i пазней - Лiгай нацыяу) дэ - юрэ. Гэткiм чынам,iсна­ванне Лiтвы было забяспечанае прызнаннем двух незалежных адна адной мiжнародных прававых сiстэмау. Права Лiтвы на iснаванне у межах абодвух сiстэмау сыходзiла з прызнання факту iснавання лiтоускага народу i прызнання за iм права на стварэнне сваёй дзяржавы. У гэты момант асаблiва важнай была фармулёука паняц­ця лiтоускага народу. Тагачасныя iдэолягi Лiтвы адносiлi да яго усё каталiцкае вясковае насельнiцтва Заходняй Беларусi аж­но да Палесся (не уключна), беларусызацыю цi палянiзацыю якога лiчылi следствам шматгадовай акупацыi. Лiга нацыяу карысталася для вызначэння межау народау моуным крытэрыям i таму бачыла беларуска - польскую i беларуска - лiтоускую мяжу iнакш (нап­рыклад, Лiнiя Керзана). Савецкая Расея - яснай канцэпцыi у гэ­тай галiне не мела i, падобна, сыходзiла выключна з палiтычных меркаванняу. Дзяржавы Антанты (Лiга нацыяу) таксама прызналi факт iснавання Польшчы як дзяржавы польскага народу (Польшча нават сталася адной з краiнау - - заснавальнiцау Лiгi Нацыяу), Латвii - як дзяржавы латвiйскага. Прызнала з некаторымi абме­жаваннямi iснаванне Заходнеукраiнскай Народнай Рэспублiкi. Бы­ла блiзка да прызнання Беларускай народнай Рэспублiкi (БНР),але не прызнала яе афiцыйна на падставе адсутнасцi ейна­га кантролю хаця бы за часткай нацыянальнай тэрыторыi. Тым ня менш, факт iснавання беларускага i украiнскага народау юрыдыч­на быу прызнаны. Яны проста лiчылiся нацыянальнымi меншасцямi у межах iншых краiнау i Лiга Нацыяу апекавалася iмi. Iншымi словамi, крытэрыi паняцця лiтоускага народу у Лiгi нацыяу i у Лiтвы былi рознымi. Адпаведна адразу узнiкла тыповая для тага­часнай Усходняй i Пауднёвай Еуропы праблема вызначэння дзяржа­уных межау памiж краiнамi Рэгiёну.

АДНОСIНЫ ЛIТВЫ З ПОЛЬШЧАЙ.

Галоунай праблемай памiж двума краiнамi у мiжваенныя часы выступала праблема дзяржаунай мяжы. Польшча не прызнавала лiтоускай трактоукi паняцця лiтоускай нацыi i абапiралася на сваю. Згодна ёй:

1. палякi з'яуляюцца славянскiм народам, якi у раннiм сярэдня­веччы утварыу Польскае каралеуства, потым у вынiку некалькiх дзяржауных вунiяу з ВКЛ - Рэч Паспалiтую;

2. на працягу сваёй гiсторыi палякi распаусюджвалi свае духоу­ныя i культурныя каштоунасцi навокал, убiраючы тым самым у са­бе iншыя народы. Гэткiм чынам i Рэч Паспалiтая па меры засва­ення адпачатку шматнацыянальнай шляхтай польскай культуры сталася польскай дзяржавай;

3. аб чым асаблiва яскрава  сведчыць  прыняцце  Канстытуцыi

3 - га Трауня, скасаваушай федэратыуны падзел дадзенай дзяржавы;

4. адноуленая польская дзяржава ёсць просты пераемнiк падзеле­най суседзямi Рэчы Паспалiтай;

5. лiтоуцы, беларусы, украiнцы - ёсць народы, якiя адфарма­валiся падчас акупацыi Рэчы Паспалiтай з тутэйшых сялянау пад мэтанакiраваным уплывам акупантау з мэтай супрацьпастаулення iх палякам. Палякi на тэрыторыi усходнiх земляу Рэчы Пас­палiтай ёсць незалежна ад iхняга паходжання простыя нашчадкi шляхты, утвараушай пануючае саслоуе дзяржавы. Мяжа памiж польскiм этнiчным масывам i новымi усходнееурапейскiмi наро­дамi праходзiць згодна мове аутахтоннага сялянскага на­сельнiцтва (лiнiя Керзана);

6. тым ня менш, Польшча, як новая дэмакратычная Рэч Пас­палiтая, гатовая гарантаваць гэтым народам культурную аута­номiю (Ю.Пiлсудзкi адзiн час пагаджауся i на дзяржауную). Асобная дзяржаунасць гэтых народау ёсць працяг акупацыi Рэчы Паспалiтай новымi сродкамi, бо можа мець мейсца толькi з апо­рай на усё тых жа ворагау Польшчы (у першую чаргу мелiся на увазе СССР-Расея).

Карыстаючыся наяунасцю вялiкай масы полькамоунага i польскасвядомага насельнiцтва на тэрыторыi, якую лiтоускiя на­цыяльныя дзеячы разглядалi у якасцi этнiчна лiтоускай, Польшча iмкнулася калi не уключыць усю Лiтву у свой склад, дык, пры­намсi, пакiнуць у памерах займаемага лiтоускамоуным сялянствам масыву, г.зн. без Вiленскага краю. Узброены супрацiу лiтоуцау, а галоуным чынам - заангажаванасць у барацьбу з Савецкай Расе­яй - не дазвалялi Польшчы хутка рэалiзаваць дадзеную дактрыну. У 1919 - I палове 1920 гадоу Польшча атакавала Савецкую Расею. Польскi наступ на Усход меу прагалошанай мэтай стварэнне пад польскiм кiраунiцтвам федэрацыi шэрагу Усходнееурапейскiх дзяржавау (у першую чаргу Украiны i Польшчы, уласна кажучы Польшча i уступiла у вайну згодна саюзу з Украiнай), i прывеу да заняцця палякамi Кiеву, Вiльнi i Менску. Але частка тэрыто­рыi Лiтвы у раёне Коуна кантралявалася варожымi польскiм ула­дам сiламi Лiтоускай Дзяржавы, якiя вялi кволыя узброеныя дзе­яннi супраць Польшчы.Улетку 1920 года Чырвоная Армiя перайшла да контрнаступлення. 12.07.1920 году прадстаунiкi урадау дад­зенай Лiтоускай Дзяржавы i РСФСР падпiсалi у Маскве Дамову аб миры. Згодна ёй: 1. абедзве краiны прызнавалi адная адную; 2. абавязвалiся не дапускаць дзеяння на сваёй тэрыторыi варожых адна адной сiлау (гэтае было адназначна вайсковаму саюзу, бо гэткiм чынам Лiтва была абавязаная весцi вайну супраць варожай РСФСР Польшчы, якая займала большую частку прызнанай за Лiтвой тэрыторыi); 3. усталёувалi лiнiю сумеснай мяжы, якая уключала у склад Лiтвы усё Панямонне з гарадамi Маладэчна, Лiда, Горад­ня.

Праз два днi пасля гэтага 14.07.1920 Чырвоная Армiя узя­ла Вiльню i пайшла далей на Варшаву. Лiтоускiя войскi у гэты момант вялi баявыя дзеяннi з польскiмi баявымi часткамi паблiзу Вiльнi, прычым у апошнi момант польскае вайсковае кiраунiцтва няудала паспрабавала здаць Вiльню лiтоуцам. Гэткiм чынам, узяцце Вiльнi i паспяховы рух Чырвонай Армii на Варшаву быу следствам вайскова - палiтычнага узаемадзеяння двух со­юзнiкау. Пасля дадзеных падзеяу у тым жа лiпенi 1920 года на Канферэнцыi саюзнiкау (Антанты) у Спа (Францыя) Польшча прыз­нала правы Лiтвы на Вiльню. У жнiунi 1920 года Чырвоная Армiя перадала Лiтоускай Дзяржаве кантроль над Вiльняй, захаваушы за сабою кантроль над Маладэчна, Лiдай, Горадняй. Пасля разгрому Чырвонай Армii пад Варшавай польскiя войскi наблiзiлiся да кантралюемай Лiтоускай Дзяржавай тэрыторыi. Лiтоускi урад змянiу арыентацыю i 7.10.1920 года было заключанае Польска - - Лiтоускае пагадненне, якое на двухбаковым узроунi падцвярджала польскiя абавязальнiцтвы на Канферэнцыi у Спа.Пазней Савецкi урад абвiнавачвау Лiтву у пропуску польскiх войскау праз сваю тэрыторыю, дзякуючы чаму тыя здолелi ударыць у спiну Чырвонай Армii. 12.10.1920 года у Рызе было падпiсанае Прэлiмiнарнае пагадненне памiж РСФСР (яна паведамiла, што мае паунамоцтвы прадстауляць i урад БССР, дарэчы, у справе падпiсання Дамовы ад 12.07.1920 года БССР цi ЛiтБел ССР нават такiм чынам не уд­зельнiчалi) i УССР з аднога боку i Польшчай - з другога аб пе­рамiр'i i прынцыпах падпiсання агульнай Дамовы аб мiры.

У тэксце дадзенай Дамовы Артыкул 2, абзац 2 тычыуся поль­ска - лiтоускай мяжы: "Обе договаривающиеся стороны соглашают­ся, что поскольку в составе земель, расположенных к Западу от границы, описанной в Статье 2 настоящего Договора, входят тер­ритории, спорные между Польшей и Литвой, - вопрос о принадлеж­ности этих территорий к одному или другому из названных госу­дарств подлежит разрешению исключительно между Польшей и Литвой". Гэты тэкст захавауся i у Дамове аб мiры, памiж дадзе­нымi бакамi, падпiсанай на падставе Прэлiмiнарнай Дамовы у той жа Рызе 18.03.1921 года (так званая Рыская мiрная Дамова). Ме­навiта на ейнай падставе Заходнiя Беларусь i Украiна былi ук­лючаныя у склад Польшчы. Згодна гэтай Дамове усталёувалася Са­вецка - - Польская мяжа, якая праходзiла некалькi на усход ад патэнцыяльнай Савецка - - Лiтоускай мяжы згодна Дамове ад

12.07.1920 года. Гэткiм чынам пакiдалася адкрытым пытанне Лiтоуска - Польскай мяжы згодна той жа Лiтоуска - Савецкай Да­мове ад 12.07.1920 года. Больш таго, Лiтва пакiдалася практыч­на адзiн на адзiн з Польшчай, а РСФСР унiкала простай заанга­жаванасцi ва ужо узнiклы канфлiкт. Лiтве нiчога не заставалася як iмкнуцца да трывалага антыпольскага палiтычнага саюзу з РСФСР.

Лiтоуска - польскi канфлiкт з-за Вiленскага краю узнiк адразу жа пасля вымушанага падпiсання Польшчай Дамовы з Лiтвою ад 7.10.1920 г. Польшча не магла не падпiсаць дадзенага пагад­нення, бо яго жадалi па сваiх меркаваннях краiны Антанты, а яны фiнансавалi баявыя дзеяннi Польшчы супраць Савецкай Расеi. Тады польскi бок выкарыстау супраць Лiтвы выдатную дыпляматыч­ную камбiнацыю.

Ужо праз два днi пасля Польска - Лiтоускай  Дамовы  ад

7.10.1920 года адная з дывiзыяу Польскага войска на чале з ге­нералам Жэлягоускiм (так званая Лiтоуска - Беларуская Дывiзыя, адная, дарэчы з найбольш баяздольных адзiнак польскага войс­ка), набраная з жыхароу Панямоння, збольшага палякау i белару­сау, адмовiлася падпарадкоувацца Ю.Пiлсудзкаму у знак пратэсту супраць Польска - Лiтоускiх дамоуленасцяу i заняла Вiльню. На тэрыторыi, кантралюемай Жэлiгоускiм была прагалошаная незалеж­ная дзяржава Сярэдняй Лiтвы. Лiтоуская Рэспублiка не мела вайсковых сiлау,каб падпарадкаваць сепаратыскi мяцеж сваех жа па сутнасцi грамадзянау. Але яна пратэставала. ейны пратэст падтрымала РСФСР. Урэшце 8.01.1922 года у Вiленскiм краi прайшлi выбары у Вiленскi Сойм, якi быу прызваны вырашыць лёс краю. Беларускiя нацыянальныя арганiзацыi прызвалi беларусау не удзельнiчаць у дадзенай акцыi, бо згодна ёй у любым выпадку не прадугледжвалася анiякай формы нацыянальнай аутаномii для беларусау. Больш таго, у выпадку пераходу краю пад уладу Поль­шчы яны маглi згубiць нават тое, што мелi пры Жэлягоускiм. Прынамсi,надзею на трансфармацыю Сярэдней Лiтвы у беларускую дзяржаунасць яны тады гублялi дакладна. Таксама, хаця i па сваiх меркаваннях, паступiлi лiтоускiя i яурэйскiя арганiза­цыi. Тым ня менш, выбары абылiся i былi прызнаныя Лiгай Нацыяу легiтымнымi. Кантроль над Вiленскiм Соймам апынууся у руках прапольскiх партыяу. 20.02.1922 года гэты Сойм прыняу рэзалю­цыю аб прыяднаннi Вiленскага краю да Польшчы. 24.03.1922 года Польскi Сойм падтрымау дадзенае рашэнне i пастанавiу уключыць Вiленскi край у склад Польшчы. 15.03.1923 года Канферэнцыя Паслоу Англii, Францыi, Iталii i Японii прызнала Польска - Лiтоускую дэмаркацыйную лiнiю у якасцi польска - лiтоускай дзяржаунай мяжы. Лiтва прызнаць факт уваходжання Вiленскага краю у склад Польшчы адмовiлася i на падставе гэтага адмовiла­ся усталёуваць з Польшчай любыя формы узаемаадносiнау: дыпля­матычныя, эканамiчныя, культурныя, нават адносна транзыту у трэццiя краiны. Дадзеная пазыцыя Лiтвы на працягу усiх 20 - 30 -х гадоу жорстка падтрымлiвалася урадам СССР, якi адштурхоува­уся у сваех адносiнах з ёю ад Савецка - Лiтоускай Дамовы ад

12.07.1920 году. Бесперапынная напруджанасць у Польска - Лiто­ускiх узаемаадносiнах не раз прыводзiла да мяжы з вайною. Урэшце 17.03.1938 года Польскi урад пры падтрымцы Германii ва ультыматыунай форме патрабавау ад Лiтоускага ураду усталяваць з Польшчай дыпляматычныя адносiны i прызнаць сумесную мяжу. СССР зноу падтрымау Лiтву. Прауда, не настолькi, каб усур'ёз з -за яе ваяваць з Польшчай. Лiтва апынулася на мяжы польскай акупацыi i была прымушаная абмяняцца з ёю пасламi, але дзяржа­унага статусу сумеснай мяжы не прызнала. Дадзеная крыза не паспела выспець у нешта большае, як пачалася II Сусветная вай­на.

Сёняшнiя узаемаадносiны Лiтвы i Польшчы ускладняюцца на­яунасцю да абсурду неверагоднай традыцыi антыпольскай варо­жасцi з боку Лiтвы.З юрыдычным аднауленнем 11.03.1989 году да­ваеннай лiтоускай дзяржаунасцi юрыдычна аднавiлася i старая дыпляматычная калiзыя з боку Лiтвы адносна Польшчы i Вiленска­га краю. У гэтым кантэксце рух за Польскую аутаномiю на тэры­торыi Лiтоускай Рэспублiкi юрыдычна выглядае, пакуль не ра­тыфiкаваная недауняя Лiтоуска - Польская Дамова, як першая фаза новага варыянту Сярэдняй Лiтвы. Больш таго,уваходжанне Вiльнi у склад сёняшняй Лiтвы не з'яуляецца канчаткова легiтымным, бо можа разглядацца як адзiн з невыпрауленых вынiкау II Сусветнай вайны. З другога боку, частка земляу да Лiтвы была перададзеная ад БССР адначасова з уваходжаннем Лiтвы у склад СССР, таму у другой сiстэме юрыдычных каардынат можа разглядацца як неправамерны прыбытак пасля выхаду Лiтвы са складу СССР (што i мела мейсца падчас вядомай заявы Прэзы­дыюму Вярхоунага савету БССР у 1989 годзе). З гэтага пункту гледжання патрабаванне лiтоускiх правых уключыць у сумесную Дамову пункт аб акупацыйным статусе польскай улады на тэрыто­рыi Вiленскага краю у 1920 - 1939 г.г. аутаматычна рабiу асно­уным дакумэнтам адносна пауднёвай Лiтоускай мяжы Лiтоуска - Савецкую Дамову ад 12.07.1920 года. Толькi на гэтым юрыдычным грунце можна прызнаць юрыдычную правамоцнасць прэтэнзыяу Лiтвы на Вiленскi край у мiжваенныя часы. Дадзены пункт дазваляу трактаваць перадачу СССР Вiльнi Лiтве згодна Пакту Молатава - -Рыбентропа як зварот ёй часткi законна належачай згодна Дамо­ве ад 12.07.1920 года тэрыторыi.Таксама тады адкрывалася маг­чымасць дабiцца трактоукi перадачы Лiтве некаторых раёнау у 1940 годзе ад БССР у якасцi працягу вяртання СССР часткi тэры­торыi Лiтвы згодна усё той жа Дамове ад 12.07.1920 года. У якасцi свайго кшталту трэццяй фазы працэсу "вяртання" тады магла бы разглядацца праблема Гадуцiшак. Улiчваючы сёняшнюю сiтуацыю унутры Беларусi з памкненнем часткi ейных палiтычных сiлау да уваходжання у склад Расеi, можна упэунена канстата­ваць, што лiтоускiя правыя увесну гэтага году ведучы барацьбу за пазначаную трактоуку лiтоуска - польскiх адносiнау у мiжва­енныя часы, акрамя усяго iншага, стваралi юрыдычную базу для высоування у парадак дня тэрытарыяльных прэтэнзыяу да Расеi у выпадку уваходжання у ейны склад Беларусi. Варта пры гэтым звярнуць увагу, што урады Латвii i Эстонii на падставе абсалю­това тыкiх жа юрыдычных аргумэнтау ужо высунулi падобныя тэры­тарыяльныя прэтэнзыi да яе.

Таксама варта зазначыць, што:

1. рэальная магчымасць прыяднання Вiленскага краю да Польшчы сiлай - - малаверагодная ва умовах iмкнення Польшчы да iнтэг­рацыi у Еурапейскi Саюз;

2. сiлы польскага руху у Лiтве недастаткова, каб без вонкавай падтрымкi дасягнуць вынiку Жэлягоускага. Але такая магчымасць можа з'явiцца у выпадку дэзiнтэграцыi Беларусi i кансалiдацыi польскага масыву на ейнай тэрыторыi;

3. у межах сёняшняй Польшчы знаходзiцца вельмi нязначная част­ка тэрыторыi, на якую Лiтва можа прэтэндаваць абапiраючыся на Лiтоуска - Савецкую Дамову ад 12.07.1920 года. Асноуная частка дадзенай тэрыторыi уваходзiць у склад Беларусi;

4. Лiтва мае пэуныя юрыдычныя падставы высоування тэрытарыяльных прэтэнзыяу на падставе дадзенай Лiтоуска - Савецкай Дамовы да Беларусi. Гэтыя падставы грунтуюцца на:

4.1. Прызнаннi В.Ластоускiм у якасцi галавы ураду БНР Лiтоуска

- Расейскай Дамовы ад 12.07.1920 года (аспрэчваецца iншымi).

4.2. Перадачай эмiгранцкiм урадам БНР у 1926 годзе сваех пау­намоцтвау ураду БССР (аспрэчваецца iншымi).

4.3. Сёняшняя Рэспублiка Беларусь юрыдычна з'яуляецца суб'ек­там мiжнароднага права ад моманту свайго узнiкнення 1.01.1919 года.З ейным уваходжанне у склад СССР яна часткова перадала ураду СССР правы на вядзенне ад ейнага iмя знешнепалiтычнай дзейнасцi (гл. Савецкiя Канстытуцыi). Гэткiм чынам, яна абавя­заная прызнаць правамернасць Лiтоуска - Савецкай Дамовы ад

12.07.1920 года. Уваходжанне у склад БССР часткi тэрыторыi Польшчы пасля 17.07.1939 года з'яулялася на той момант:

4.3.1. вынiкам Пакту Молатава - Рыбентропа;

4.3.2. утрыманнем часткi законна належачай Лiтве тэрыторыi. Прауда, наступствы Пакту Молатава - Рыбентропа адносна

БССР не могуць адназначна трактавацца у якасцi наступствау II Сусветнай Вайны, бо для Беларусi чынныя вынiкi Ялцiнскай i Потсдамскай Канфэрэнцыяу галовау дзяржавау Антыгiтлераускай Каалiцыi, якiя санкцыянавалi новыя межы у Еуропе. Беларусь з'яуляецца адной з краiнау - пераможцау у II Сусветнай вайне, што адлюстравалася, прынамсi, у ейным статусе краiны - засна­вальнiка ААН. Тым ня менш, трэба прызнаць, што сёняшняя Рэс­публiка Беларусь, з'яуляючыся юрыдычным пераемнiкам БССР, у той час, як Лiтоуская Рэспублiка з'яуляецца юрыдычным пера­емнiкам даваеннай Лiтоускай Рэспублiкi, мае даволi уязвiмыя пазыцыi пры пастаноуцы Лiтвою пытання аб Дамове ад 12.07.1920 года.У гэтым сэнсе Польшча, адмовiушыся ад любой формы прыз­нання ягонай чыннасцi адносна сабе, выступiла аб'ектыуным са­юзнiкам Беларусi, нават ейным дыпляматычным апекуном. Вынiкi прызнання Польшчай дадзенай Дамовы рызыкавалi на вельмi пра­цяглы час стварыць сур'ёзнейшыя дыпляматычныя праблемы ме­навiта для Беларусi.

Зафiксаваная у Лiтоуска - Польскай Дамове 1994 года фармул ёука аб простай адсутнасцi узаемных тэрытарыяльных прэтэнзыяу i непарушнасцi мiждзяржаунай мяжы пры ейнай дэлiмiтаванасцi стварае прынцыпова новую юрыдычную глебу у адносiнах Лiтвы i Польшчы i можа лiчыцца для Лiтвы з'явай не менш эпахальнай, чым Лiтоуска - Савецкая Дамова ад 12.07.1920 года.

АДНОСIНЫ ЛIТВЫ З СССР.

Базавай у Савецка - Лiтоускiх узаемаадносiнах у мiжва­енныя часы выступала Дамова ад 12.07.1920 года. Яна была неад­наразова падцверджаная: 1. у Дамове памiж СССР i Лiтвой аб узаемным ненападзеннi i нейтралiтэце ад 28.09.1926 года; 2. у 1931 годзе - у Пратаколе аб працягу Дамовы ад 28.09.1926 года;

3.  у  1934  годзе  -  у  новым Пратаколе аб працягу Дамовы ад

28.09.1926 года; 4. Дамове памiж СССР i Лiтвой Аб перадачы Лiтоускай Рэспублiцы Вiльно i Вiленскай вобласцi i узаемадапа­мозе ад 10.10.1939 года. Фактычна СССР у дадзены перыяд высту­пау асноуным гарантам iснавання незалежнай Лiтоускай дзяржавы ва умовах ейных варожых адносiнау з Польшчай. Больш таго, мож­на казаць пра тое,што ён i правакавау жорсткае стауленне Лiтвы адносна Польшчы. Не раз менавiта пазыцыя СССР вырашала нават л ёс Лiтоускай дзяржавы, напрыклад, падчас:

1. Лiтоуска - Польская крызы 1938 года;

2. Лiтоуска - Германская крызы 1938 года;

3. падпiсання сэкрэтнага Пратаколу да Пакта Молатава - Рыбент­ропа ад 23.08.1939 г.;

4. падпiсання сэкрэтнага Пратаколу да Савецка - Германскай Да­мовы ад 28.09.1939 г.

Усе асноуныя знешнепалiтычныя праблемы Лiтвы у тыя часы былi вырашаныя з дапамогай СССР:

1. захаваць незалежнасць перад Польскiм уцiскам;

2. прыяднаць Вiльню;

3. прыяднаць i захаваць Клайпеду.

Прауда, менавiта СССР пакiнуу

Лiтву без незалежнасцi, але дау бы Бог кожнай Рэспублiцы СССР мець такую "залежнасць", якую мела Лiтоуская ССР. З другога боку, савецкая дыпляматыя добра паклапацiлася, каб зрабiць амаль немагчымым уваходжанне Лiтвы у несавецкую сфэру палiтыч­нага уплыву.Так, юрыдычна спрэчным з'яуляецца абгрунтаванне факту прыяднання Вiльнi i Вiленскага краю да Лiтвы. Калi можна так выказацца, да самага апошняга iмгнення перад падпiсаннем сэкрэтнага Пратаколу да Савецка-Германскай Дамовы ад

23.08.1939 году адносiны памiж СССР i Лiтвой зрэшты грунта­валiся на Дамове ад 12.07.1920 года. Але згодна дадзенаму сэк­рэтнаму Пратаколу Лiтва у ейных тагачасных межах была прызна­ная сфэрай уплыву Германii. Пра Вiльню i Вiленскi край не было анi слова,хаця лёс Польшчы вызначауся менавiта дадзеным Даку­мантам. Гэткiм чынам СССР у адносiнах з Германiяй адыйшоу ад Лiтоуска - - Савецкай Дамовы ад 12.07.1920 года. Гэты адыход працягвауся да падпiсання Савецка - Германскай Дамовы аб сяб­роустве ад 28.09.1939 года i сэкрэтнага пратаколу да яе, дзе прадугледжвауся нязначны перадзел сфэрау уплыву у Еуропе памiж Германiяй i СССР у параунаннi з сэкрэтным Пратаколам да Дамовы ад 23.08.1939 года: Люблiнскае ваяводства i усходняя частка Варшаускага ваяводства Польшчы адыходзiлi у сфэру уплыву Гера­манii (тым больш, што тая i так iмi на той момант валодала, заняушы падчас баявых дзеянняу з Польшчай, што распачалiся

1.09.1939 года), а СССР узамен атрымлiвау у сваю сфэру палiтычнага уплыву Лiтву у тагачасных межах (гэтае значыцца без Вiльнi i Клайпеды). Аб тым, што СССР не збiрауся перада­ваць Вiленскi край Лiтве згодна дамове ад 12.07.1920 года так­сама сведчыць факт пачатку палiтыка - - прапагандыскай падрых­тоукi да афiцыйнага прыяднання гэтых тэрыторыяу да БССР, распачатай адразу жа пасля заняцця дадзеных мяйсцовасцяу Чыр­вонай Армiяй. Прауда, Германiя у дадзены перыяд павяла склада­ную гульню адносна прыяднання Вiленскага краю да ейнай сфэры палiтычнага уплыву (Лiтвы).Магчыма, менавiта складаная юрыдыч­ная сiтуацыя прымусiла Сталiна пайсцi на абмен часткамi сфэрау палiтычнага уплыву. Тэарэтычна СССР губляу магчымасць разыгра­вання польскай карты з утварэннем у Савецкай часцы Варшавы i этнiчнай Польшчы ураду цi то Польскай ССР цi то Польскай аута­номii у межах БССР, але затое утрымлiвау усё Панямонне.

Пасля падпiсання вераснёускага сэкрэтнага Пратаколу СССР i Лiтва падпiсалi дамову ад 10.10.1939 года аб Узаемадапамозе i размяшчэннi у Лiтве Савецкiх вайсковых базау. Згодна ёй СССР перадавау Лiтве Вiльню i частку Вiленскага краю. У тэксце дад­зенай Дамовы падкрэслiваецца ейная пераемнасць адносна Дамовы ад 12.07.1920 года. Гэткiм чынам на двухбаковы лiтоуска - - савецкiм узроунi 10.10.1920 года СССР перадавау Лiтве частку ейнай нацыянальнай тэрыторыi, увязаушы гэты акт з падпiсаннем Лiтвою Дамовы аб узаемнай дапамозе i правам стварэння на ейнай тэрыторыi вайсковых базау. Пазначым, што iншыя краiны еуропы не прызнавалi юрыдычных правоу Лiтвы на Вiленскi край, лiчачы яго неад'емнай часткай Польшчы. У тэксце Дамовы нiчога не ска­зана пра астатнюю частку Вiленскага краю. Гэтая акалiчнасць дазваляе трактаваць дадзеную Дамову па - рознаму. У тым лiку, лiчыць яе канчатковым вырашэннем праблемы лiтоуска - савецкай дзяржаунай мяжы. Тым больш, што пауднёвая частка Вiленскага краю была уключаная у склад БССР на падставе Рэферэндума, пра­ведзенага на Заходняй Беларусi у 1939 годзе, вынiкi якога Лiтва не апратэставала у адрозненнi ад выбарау у Вiленскi Сойм 1922 года. Хаця, канешне, падобная трактоука мае уязвiмыя мейсцы. Апратэставаць iх Лiтва можа i зараз. Зачэпкай Беларусi у дадзеным пытаннi можа з'яуляцца факт заключэння Пакта Мола­тава - Рыбентропа як галоунага iмпульсу да Дамовы ад

10.10.1939 года. Улiчваючы ягонае асуджэнне Балтыйскiмi Рэс­публiкамi i юрыдычныя акты адраджэнне на гэтай падставе iхняй даваеннай дзяржаунасцi можна ставiць пытанне пра правамернасць разгляду Дамовы ад 10.10.1939 года толькi у двухбаковай Лiтоуска - Савецкай плоскасцi. Калi паглядзець на дадзеную Дамову як на вынiк Пакта Молатава - Рыбентропа, тады ейны тэкст выг­лядае проста славесным антуражам, якi не мае юрыдычнага сэнсу у святле асуджэння Пакта Молатава - Рыбентропа. А тады прыяд­нанне Вiльнi да Лiтвы выглядае не вынiкам Лiтоуска - Расейскай Дамовы ад 12.07.1920 года, а валюнтарыскiм нелегiтымным актам Савецкага ураду. Лiтва жа тады выступае у якасцi апасрэдавана­га удзельнiка падзелу Польшчы i сваасаблiвага удзельнiка Пакта Молатава - Рыбентропа. Так бы мовiць, хавальшчыка нарабавана­га. Узнiкаючая у такiм разе праблема легiтымнасцi уваходжання у склад Беларусi i Украiны iхнiх заходнiх частак можа вырашац­ца на падставе двухбаковых, або трохбаковых дамоуленасцяу з Польшчай i Украiнай, а можа i з удзелам Германii. У прынцы­пе,дадзеныя Дамоуленасцi аб недатыкальнасцi нацыянальных тэры­торыяу i адсутнасцi узаемных тэрытарыяльных прэтэнзыяу памiж пазначанымi краiнамi ужо маюцца. Выпадае пакуль толькi Лiтва. Хаця, канешне, падобны шлях вырашэння Вiленскай праблемы горшы за перайманне сёняшняй Рэспублiкай Беларусь паунамоцтвау эмiгранскага ураду БНР.Яшчэ лепшым варыянтам выглядае падпiсанне Беларуссю з Лiтвой дамоуленасцi аб дэлiмiтацыi дзяржаунай мяжы без улiку ранейшай лiтоускай i беларускай дып­ляматычных традыцыяу на падставе Беларуска - Лiтоускай Дэкля­рацыi 1991 года. Але тады трэба памятаць, што без дэнансацыi Лiтоуска - Расейскай Дамовы ад 12.07.1920 года Беларусь усё роуна будзе мець абмежаваныя магчымасцi для праявы свайго су­верэнiтэту. Прынамсi, у кiрунку злiяння з Расеяй у адзiную юрыдычную прастору без Лiтвы. Нiкуды не падзецца i ад наяу­насцi эмiгранскага ураду БНР з ягонай сваеасаблiвай легiтым­насцю. Гэткiм чынам, урад СССР падпiсваючы Дамову ад

10.10.1939 года двойчы нелегiтымным адносна БССР актам перадавау ёй пауднёвую частку Вiленскага краю. Тым самым, ён, акрамя усяго iншага, дадаткова прывязвау палiтычную элiту Беларусi да Масквы i захоувау дыпляматычную мiну супраць патэнцыяльнага беларускага антысавецкага руху. Трэба улiчыць, што у той мо­мант i кiраунiцтва УССР патрабавала прыяднаня да Украiны За­ходняга Палесся i Падляшша (Беластоку). БССР "вызваленчы паход Чырвонай Армii у Заходнюю Беларусь" мог анiчога i "не даць". У дадатак да аргумэнтацыi на карысць таго, што Вiленскi край быу прыяднаны да Лiтвы на падставе Пакту Молатава - Рыбентропа, а не Дамовы ад 12.07.1920 года, можна узгадаць прапагандыскае абгрунтаванне паходу Чырвонай Армii на Польшчу як вызваленне заходнiх беларусау i украiнцау. Каб плянавалася усур'ёз выко­нанне Дамовы з Лiтвою ад 12.07.1920 года, дык тады такое абг­рунтаванне падставау Паходу выглядае абсурдам. Значыцца, ува­ходжанне Вiльнi i часткi Вiленскага краю у склад Лiтвы у 1939 годзе было вынiкам не Лiтоуска - Савецкай Дамовы ад 12.07.1920 года, а Пакту Молатава - Рыбентропа. У тагачаснай дыпляматычнай гiсторыi маецца адпаведны прэцэдэнт: удзел Польшчы разам з Германiяй i Венгрыяй у 1938 годзе у падзеле Чэхаславаччыны. Польшчы дасталася заселеная збольшага палякамi так званая Цешынская Сiлезыя з горадам Цешын. Пасля вайны, негледзячы на удзел Польшчы у вайне з Германiяй i ейны статус краiны - пера­можцы, Цешынская Сiлезыя была вернутая Польшчай Чэхаславаччы­не. Яшчэ больш падкрэслiвае уязвiмасць правамоцнасцi уключэння Вiльнi i Вiленскага краю у склад Лiтвы згодна Дамове ад 10.10. 1939 года юрыдычная аргумэнтацыя прыяднання да Лiтоускай ССР часткi тэрыторыi БССР пры ЛССР уступленнi у склад СССР у 1940 годзе.

Дадзеныя тэрыторыi былi перададзеныя ЛССР на падставе таго, што большую частку iхнiх жыхароу складалi этнiчныя лiтоуцы, а не у якасцi выканання Дамовы ад 12.07.1920 года. Хаця тэарэтычна дадзеная Дамова працягвала сваё дзеянне, бо Лiтва уступала у склад СССР пасля уласнай "сацыялiстычнай рэвалюцыi",калi, нiбыта,законна абраны Сойм прыняу рашэнне прасiць Вярхоуны Савет СССР прыняць Лiтву у склад Саюзу у якасцi саюзнай рэспублiкi. СССР прызнау новы лiтоускi урад, а, значыцца, i прызнау перад iм i свае абязальнiцтвы адносна Лiтвы. Тым ня менш, тэрытарыяльныя узбуйненнi ЛССР рабiлiся на новай юрыдычнай глебе, а, значыцца, не могуць лiчыцца актам вяртання Лiтве належачай ёй па Дамове ад 12.07.1920 года тэрыторыi. Тым больш, што згодна сёняшняй Канстытуцыi дзеяннi ЛССР неправа­моцныя. Таму адчыняецца магчымасць для пастаноукi пытання аб правамоцнасцi знаходжання у складзе Лiтоускай Рэспублiкi дад­зеных тэрыторыяу. З другога боку, iхняе знаходжанне у складзе Лiтвы грунтуецца на рашэннi Вярхоунага Савету БССР, прынамсi на гэтае спасылаюцца тагачасныя Савецкiя улады. Магчыма, што такога акту Вярхоунага Савету БССР i не iснуе. Тады сiтуацыя для Лiтвы ускладняецца яшчэ больш.

З усяго вышэй сказанага мы можам зрабiць выснову пра тое, што юрыдычна пауднёвая мяжа Лiтвы абгрунтаваная дрэнна,а лiто­уская пазыцыя у гэтым пытаннi даволi уязвiмая. Як, урэшце, i пазыцыя Беларусi. I гэтае, у сваю чаргу, ёсць вынiк свядомай палiтыкi тагачаснага савецкага кiраунiцтва. Аднауленне Лiтвою

11.03.1989 года дзеяння Канстытуцыi 1938 года аутаматычна зрабiла праблематычнай легiтымнасць усяе лiтоуска - беларускай мяжы.У Лiтвы засталося толькi два варыянты стабiлiзацыi дадзе­нага пытання:

1. заключэнне дамовау на падставе Заключнага Хельсiнскага Акту, г.зн. на падставе фiксацыi Лiтвою i Беларуссю статусу-кво;

2. актуалiзацыi i увядзення у мiжнародны прававы абарот Лiтоуска - Савецкай Дамовы ад 12.07.1920 года. Пакуль Лiтва афiцыйна прытрымлiваецца Хельсiнскага шляху. Але, у выпадку адыходу ад яго, суседзi, прынамсi Беларусь, могуць атрымаць больш моцную за Лiтву прававую пазыцыю. Хаця гэтае будзе нялёгка. Уваходжанне Беларусi у склад Расеi рэзка узмацняе дыпляматычныя пазыцыi Лiтвы i робiць верагоднай рэальнасцю ад­науленне ёю тэрытарыальных прэтэнзыяу на Панямонне на тых жа падставах, якiя мелi мейсца у адносiнах Лiтвы i Польшчы у мiжваенным часе. Сёняшнiя адносiны Лiтвы i Расеi грунтуюцца на Дамове ад 1991 года,згодна якой Расея i Лiтва падцвярджаюць узаемнае прызнанне i адсутнасць узаемных тэрытарыяльных прэ­тэнзыяу. У тэксце дадзенай Дамовы не утрымлiваецца узгадкi пра Дамову ад 12.07.1920 года, хаця самая па сабе Дамова 1991 года не супярэчыць Дамове ад 12.07.1920 года. Дамова 1991 года не можа разглядацца з боку Расеi як непасрэдна скiраваная супраць Беларусi, бо пасля Белавескiх пагадненняу Расея прызнае Бела­русь у якасцi суб'екту мiжнароднага права i канстатуе адсут­насць узаемных тэрытарыльных прэтэнзыяу. Тым больш, што дадзе­нае пытанне трапляе пад дзеянне Хельсiнскiх пагадненняу. Але, цяпер Лiтва зноу мае юрыдычную магчымасць высоування тэрытары­яльных прэтэнзыяу да Беларусi на тых жа юрыдычных падставах, як у мiжваенныя часы да Польшчы, або указваючы, што на момант падпiсання Дамовы ад 12.07.1920 года БССР была складанай част­кай РСФСР i сёняшняя Рэспублiка Беларусь прыняла у спадчыну дадзеныя юрыдычныя абавязальнiцтвы Савецкай Расеi (БССР). I, пакуль не адбылося сiнтэзу дыпляматычнай традыцыi БНР i сёняш­няй Беларусi, захоуваецца рэальная небязпека атрымаць юрыдычна абгрунтаваны антыбеларускi "блёк" Расеi i Лiтвы.

АДНОСIНЫ ЛIТВЫ З ГЕРМАНIЯЙ.

Асноунай

праблематыкай гэтага пласту знешнепалiтычнай дзейнасцi Лiтвы выступала у мiжваенным часе пытанне прыналежнасцi Клайпеды (Мемеля).Лiтоускiя прэтэнзыi на дадзеную тэрыторыю Германii базавалiся на этнiчных i эканамiчных падставах. З экнамiчнага пункту гледжання Клайпеда была неабходная Лiтве, каб гаранта­ваць сваю элементарную дзяржауную эканамiчную устойлiвасць:

1. сплау лесу i увогуле выкарыстанне Нёману у якасцi традыцый­най транспартнай артэрыi;

2. атрыманне дзяржавай самастойнага выйсця да мора i марскога порта на дзяржауным узбярэжжы (iншыя мейсцы у лiтоускай часцы Балтыцы - не маюць такiх добрых геаграфiчных умовау для функ­цыянавання буйнога марскога порту). Па вялiкiм рахунку, заха­ванне Клайпеды пад кантролям Германii па-просту пераутварала Лiтоускую дзяржаву або у ейнага сатэлiта, або у сатэлiта Поль­шчы у якасцi альтэрнатывы Германii. Перспектыва падобнага уз­мацнення пазыцыяу Германii у Рэгiёне не маглi уваходзiць у разлiкi краiнау - пераможцау у I Сусветнай вайне.

Этнiчныя аргумэнты Лiтвы уключалi у сабе сцверджаннi:

1. аутахтонным насельнiцтвам дадзенай тэрыторыi i усяе Гер­манскае Усходняй Прусыi з'яуляюцца лiтоуцы або прусы (роднасны лiтоуцам балцкi народ, якi да таго часу быу практычна поунасцю анямечаны);

2. частка дадзенага аутахтоннага насельнiцтва, пераважна лiто­уцы захавала сваю этнiчную самасвядомасць i мову i кампактна пражывае у нiжнiм цячэннi па абодвы ягоныя бакi, дзе складае большасць тутэйшага прынамсi вясковага насельнiцтва;

3. Германiя валодае дадзенымi тэрыторыямi на падставе завая­вання у XIII - XV стагоддзях у барацьбе з тутэйшымi лiтоускiмi плямёнамi, а потым - i з Вялiкiм княствам Лiтоускiм. Адпаведна адраджэнне лiтоускай дзяржаунасцi аднауляе i пытанне пра легiтымнасць уваходжання дадзеных тэрыторыяу у склад Германii;

4. Клайпеда (i Цiльзыт - зараз Савецк - ва Усходняй Прусыi) з'яулялiся цэнтрамi лiтоускага нацыянальнага адраджэння, калi яно разгарнулася у XIX стагоддзi.

Лiтоуская аргумэнтацыя не адразу здалася дзяржавам Антанты абгрунтаванай. Пытанне Клайпедзкага краю першы раз паустала у 1919 годзе падчас Парыскай мiрнай Канферэнцыi,калi прадстаунiк Польшчы патрабавау спачатку аб'яднаць усю Малую Лiтву з усёй Лiтвой i прыяднаць iх да Польшчы. 3.03. ён жа прапанавау пры­яднаць да Лiтвы толькi Клайпедзкi край, якi пакуль Лiтва не будзе звязаная з Польшчай, павiнен будзе знаходзiцца пад кант­ролям краiнау Антанты. Гэтая прапанова была прынятая. Па Вер­сальскай мiрнай Дамове ад 28.06.1919 года прадугледжвалася:

1. аддзяленне Клайпедзкага краю ад Германii;

2. часовая перадача яго пад кiраунiцтва Англii, Францыi, Iталii i Японii (Канферэрэнцыi Паслоу дадзеных краiнау);

3. Нёман ад мяжы да жэрла - iнтэрнацыяналiзаваць. Хутка Клай­педа была занятая францускiмi войскамi, а германскiя - сышлi. Пасля заключэння мiра з РСФСР ад 12.07.1920 года Лiтва распа­чала у дадзеным пытаннi актыуна дзейнiчаць супраць краiнау Ан­танты. А Антанта, у сваю чаргу,узмацнiла сваю падтрымку нама­ганням Польшчы. 6.12.1921 года у Клайпедзкi край быу прызначаны консул Польшчы, якi рыхтавауся да пераймання у ней­кай форме кiраунiцтва дадзенай тэрыторыяй на сабе. Узнiкла моцная мiжнародная крыза. 12.12.22 года урад РСФСР ад свайго iмя i ад iмя БССР заявiу аб непрызнаннi падобнага рашэння Клайпедзкага пытання (курсу на прыяднанне Клайпедзкага краю да Польшчы) як супярэчнага ягоным iнтэрасам . Зараз жа пасля гэ­тага у Клайпедзкiм краi паутарылася "сярэднелiтоуская" дыпля­матычная камбiнацыя, але цяпер ужо у iншы бок. 22.12.1922 года у краi пачалося паустанне мяйсцовых лiтоуцау з мэтай прыяднан­ня да Лiтвы.Паустанцау было вельмi мала i у студзенi у Клайпе­ду увайшлi дабраахвотнiкi з Лiтвы (пераапранутыя сябры ва­енiзаваных структурау "стралкоу" - свайго кшталту сiлау тэрытарыяльнай самааховы). 16.01.1922 года у Клайпедзкi порт прыбыу польскi вайсковы карабель з дэсантам. У адказ р рэзкiм папярэджаннем Польшчы ад умяшальнiцтва у Клайпедзкую крызу выступiу урад СССР. 19.01.1922 года прадстаунiкi лiтоуцау Клайпедзкага краю правялi у горадзе Шылуце недалёка ад Клайпе­ды з'езд,на якiм абвесцiлi аб прыяднаннi Клайпедзкага краю да Лiтвы з захаваннем ягонай шырокай аутаномii. 23.01.1922 года дадзенае рашэнне было падтрыманае Соймам Лiтвы. Пастауленая перад фактам Канфэрэнцыя Паслоу краiнау Антанты, прыняла ра­шэнне аб перадачы Клайпедзкага краю Лiтве,з некаторымi гаран­тыямi iнтэрасау Польшчы i краiнау Антанты.

Лiтоускiя улады паводзiлi сабе у Клайпедзкiм краi такiм чынам, што стымулявалi рост прагерманскiх настрояу нават сярод мяйсцовага лiтоускага пратэстанскага па веравызнаннi на­сельнiцтва. У немалой меры таму спрыяу нацыянальны уздым у Германii пры Гiтлеры. Карыстаючыся гэтымi акалiчнасцямi i iмкнучыся выправiць наступствы ад паражэння у I Сусветнай вай­не, Германiя у сакавiку 1939 года патрабавала ад Лiтвы вярнуць ёй Клайпеду i Клайпедзкi край. Нагадаем, што гэтае адбывалася пасля Мюнхенскiх пагадненняу 1938 года, якiя пры той жа юры­дычнай сiтуацыi далi правы Германii на прыяднанне часткi тэры­торыыi Чэхаславаччыны, i пасля аншлюсу Аустрыi. Лiтва сас­тупiла патрабаванням Германii i 23.07.1939 перадала ёй Клайпедзкi край. Згодна Савецка - Германскiм Дамовам ад 23.08. 1939 года i 28.09.1939 года Савецкi Саюз не выказвау прэтэнзы­яу на дадзеную тэрыторыю. Не суправаджалася iмi i уваходжанне Лiтвы у склад СССР. Толькi пасля разгрому Германii дадзеная праблема паустала iзноу. Лiтоуская ССР атрымала Клайпедзкi край на падставе вяртання адабранай Германiяй тэрыторыi i у вынiку таго, што ЛССР з'улялася складанай часткай дзяржавы-пе­раможцы (юрыдычна ЛССР з'яулялася нават асобнай дзяржавай - пераможцам, але такая фармулёука нiдзе не зафiксаваная на уз­роунi мiжнародных пагадненняу). Гэткiм чынам аднауленне Лiто­ускай даваеннай дзяржаунасцi дазваляе разглядаць Лiтву як краiну, пацярпелую ад Германскай агрэсыi у справе Клайпедзкага краю, але пасля вайны Клайпедзкi край быу прыяднаны не да той Лiтвы, а да - Лiтоускай ССР. Сёняшняя Лiтва не з'яуляецца краiнай - пераможцам у II Сусветнай вайне, бо:

1. прыняла апасрэдаваны удзел у падзеле Польшчы згодна Пакту Молатава - Рыбентропа i утрымала частку тэрыторыi апошняй;

2. не iснавала як суб'ект мiжнароднага права пасля уваходжання у склад СССР. Лiтоуская Рэспублiка безумоуна мае значныя правы на Клайпеду, але можна ставiць пытанне пра аформленне iх нана­ва.

Сёння Клайпеда можа лiчыцца складанай часткай Лiтвы у першую чаргу на падставе Хельсiнскiх Дамоуленасцяу. Прауда, трэба адзначыць, што Германiя прызнае тэрытарыяльную недаты­кальнасць Лiтвы. Але i гэтае ёсць вынiк менавiта Заключнага Акта у Хельсiкi.

АДНОСIНЫ ЛIТВЫ З ЛАТВIЯЙ.

Лiтоуска - латвiйскiя адносiны могуць лiчыцца самай дэлiкатнай сфэрай лiтоускай знешняй палiтыкi. Латвiя - адзiная дзяржава,народ якой прызнаецца у Лiтве роднасным (балцкiм), хаця i увабраушым у сабе значны нямецкi уплыу,i не не здолеу­шым захаваць сваёй дзяржаунасцi у сярэдневечча.У гэтым сэнсе лiтоуцы выступаюць больш "чыстымi" i "моцнымi" балтамi. Тым больш, што уся Латвiя нейкi час уваходзiла у склад ВКЛ i таму Лiтва мае пэуныя падставы да высоування прэтэнзыяу да яе i асаблiва - на Латгалiю. У мiжваенным часе Латвiя кiравалася не нацыянал - фундаменталiстамi, як Лiтва, а збольшага - - сацыял

- дэмакратамi. Падчас вайны немцы ставiлiся да латышоу больш прыязна, чым да лiтоуцау, бо лiчылi, што лiтоуцы занадта сла­вянiзаваны у расавым сэнсе народ,а латышы у тым жа расавым сэнсе - моцна згерманiзаваныя i блiзкiя да немцау. Эканомiка Латвii была значна лепш развiтая за эканомiку Лiтвы. У канфлiкце Лiтвы з Польшчай вакол Вiленскага краю Латвiя захоу­вала нейтралiтэт. У той палiтычнай сiтуацыi падобная пазыцыя спрыяла Польшчы. Латвiя увогуле мела шчыльныя двухбаковыя су­вязi з Польшчай i трымала вялiкiя транзытныя падаткi на лiто­ускi гандаль з СССР, часам, нават робячы ягонае iснаванне праблематычным. Добрыя адносiны Латвiя мела у мiжваенныя часы i з Германiяй, што таксама не задавальняла Лiтву,якая iмкнула­ся адстаяць за сабою Клайпедзкi край. Дадзены палiтычны фон не спрыяу добрым адносiнам памiж Латвiя i Лiтвой у тым часе.

Лiнiя мяжы памiж двума краiнамi абумоуленая Дамовамi мая

- чэрвеня 1921 года. Згодна iм Латвiя перадавала Лiтве Мажэй­кяй i Палангу на Балтыйскiм узбярэжжы.У сваю чаргу,Лiтва пера­давала Латвii свае правы на частку тэрыторыi у раёне Iлуксне (у Падзвiннi). Перадаваемая Лiтве тэрыторыя была меншай за пе­радаваемую Латвii на 1/3. Лiтва атрымлiвала выйсце да мора, а Латвiя - стрымлiвала патэнцыяльна магчымы рух Лiтвы у бок Дзвiны. Перадаваемыя Лiтвою Латвii тэрыторыi былi заселеныя збольшага беларусамi, а перадаваемыя Латвiяй Лiтве - лiтоу­цамi. Практычна Латвiя атрымала частку беларускамоунай Лат­галii ад РСФСР у абмен за пасрэднiцтва у заключэннi так званай Рыскай Дамовы РСФСР i УССР з Польшчай.Тымi дамоуленасцямi не была дакладна абумоуленая лiтоуска - - латвiйская мяжа на мо­ры. Таму сёння iснуе значная напруджанасць памiж абодвума краiнамi вакол гэтага пытання i дасюль марскi шлейф памiж Латвiя i Лiтвой недэлiмiтызаваны.

Сёняшнiя дамоуленасцi памiж Лiтвой, Латвiя i Эстонiяй аб Рэгiянальным зблiжэннi грунтуюцца на агульным для пасляваенна­га СССР статусе акупаваных у вынiку Пакту Молатава - Рыбентропу Савецкiм Саюзам дзяржавау з пункту гледжання ЗША i шэрагу iншых Заходнiх краiнау. Больш нiчога дадзеныя краiны у асобную Рэгiянальную групоуку не яднае. Хiба што iдэалягiчны антыславянiзм i агульнае вельмi спецыфiчнае разуменне паняцця Еуропа. Так, Лiтва дзеля Балтыйскага адзiнства выступае для Латвii i Эстонii свайго кшталту краiнай - донарам у iхняй палiтыцы вы­цяснення з краiнау расейскамоунага насельнiцтва.Бо у самой Лiтве дадзенай праблемы няма. Дыпляматычнае адзiнства дадзеных краiнау можна было бы узарваць узняццем праблемы лiквiдацыi вынiкау Пакта Молатава - Рыбентропа адносна Лiтвы i Беларусi. Латвiя i Эстонiя не могуць сдазволiць сабе адыход ад асуджэння дадзенага Пакта.Для нiх гэтае можа стацца iдэалягiчным разбра­еннем у палiтыцы выцяснення пасляваенных "савецкiх ка­лянiстау".Грунтоунае юрыдычнае абвiнавачванне Лiтвы у невыпра­уленнi вынiкау дадзенага Пакта пры хаця бы мауклiвай падтрымцы шэрагу Заходнiх краiнау без вялiкiх калiзыяу можа прывесцi да развалу кволага адзiнства трох дзржавау Балтыi. А гэтае, у сваю чаргу, магчыма зрабiць правёушы акт перадачы эмiгранскiм урадам БНР сваех паунамоцтвау ураду Рэспублiкi Беларусь i прызнаннем БНР у якасцi аднога з пачаткау сёняшняй Беларускай дзяржаунасцi.

Гэткiм чынам, Лiтоуская дзяржава мае некалькi слабых мейсцау у сваёй юрыдычнай сiстэме, якiя дазваляюць у выпадку узнiкнення напруджанасцi памiж ёю i любым са славянскiх сусед­зяу,стварыць ёй значныя дыпляматычныя цяжкасцi. Дадзеныя уязвiмымi мейсцамi у першую чаргу выступаюць:

1. iдэалягiзаваная Канстытуцыя, непрыведзеная у адпаведнасць з прынцыпамi дэнацыфiкацыi;

2. хiсткiя юрыдычныя падставы на валоданне Вiленскiм i Клай­педзкiм краямi (увязка з Пактам Молатава - Рыбентропа i права­куючай у Рэгiёне мiжнародныя канфлiкты Лiтоуска - Савецкай Да­мовай ад 12.07.1920 года);

3. адсутнасць юрыдычнай глебы для iстотнай iнтэграцыi у любыя рэгiянальныя групоукi;

4. юрыдычная падрыхтаванасць да аднаулення стратэгiчнага парт­нерства з Расеяй;

5. слабая падрыхтаванасць юрыдычнай сiстэмы Лiтвы да суiсна­вання з больш моцнай за яе Беларуссю.

З другога боку, Лiтоуская дыпляматыя у стане ствараць ча­совыя дыпляматычныя праблемы для суседнiх славянскiх дзяржа­вау. Гэтае ужо мела мейсца у адносiнах Лiтвы з:

1. СССР (Лiтвою выкарыстаны пастулат пра асуджэнне Пакту Мола­тава - - Рыбентропа);

2. з Польшчай (Лiтва апялявала да прызнання чыннай адносна Польшчы Лiтоуска - - Савецкай Дамовы ад 12.07.1920 года);

3. з Расеяй (праблема дэмiлiтарызацыi Калiнiнградзкай вобласцi i прызнання за Лiтвою пэуных правоу на тамашняй тэрыторыi);

4. з  Беларуссю (вакол станцыi Гадуцiшкi i у магчымай патэнцыi

- вакол прызнання Беларуссю чыннай адносна яе Лiтоуска - Са­вецкай Дамовы ад 12.07.1920 года).

Лiквiдацыя юрыдычнага падмурку патэнцыяльнай агрэсiунасцi Лiтвы патрабуе:

1. зменау у ейнай Канстытуцыi, дзе павiнна быць адназначна зафiксавана, што крынiцай права Лiтвы выступае "народ Лiтвы", а не "lietuvos tauta";

2. дэнансацыi Лiтоуска - Савецкай Дамовы ад 12.07.1920 года (магчыма, у форме двухбаковых дамоуленасцяу Лiтвы з суседзямi аб дэлiмiтацыi супольных межау);

3. грунтоунай палiтычнай Дамовы памiж Лiтвою i Беларуссю, дзе было бы адназначна зафiксаванае узаемнае прызнанне i укладзе­ная iдэалягiчная база для увядзення Беларусi у Лiтоускi юры­дычны кантэкст ва умовах iснавання сёняшняй Канстытуцыi (па­куль яна не выпрауленая). 

 

Iдэалягiчныя разыходжаннi памiж беларускiм i лiтоускiм пунктамi гледжання на нацыянальныя гiсторыю i культуру

 

1. Разыходжаннi 

2. Магчымыя рэкамендацыi 

 

 

РазыходжаннI

 

Аналiзуючы комплекс беларуска - лiтоускiх iдэалягiчных разыходжанняу трэба мець на увазе, што у адрозненнi ад ясна сфармуляванай лiтоускай нацыянальнай iдэалёгii беларуская на­цыянальная iдэал ёгiя яшчэ не адстаялася i распадаецца на шэ­раг часта супрацьлеглых адна адной плыняу. Найбольш вядомыя з iх: беларуская савецкая гiстарыяграфiя (iдэалёгiя) i пастула­ты, фармулюемыя БНФ. Акрамя таго, беларуская культура трады­цыйна iдэалягiчна не так аднародная, як лiтоуская, таму унутры яе утрымлiваецца вялiкая колькасць iдэалягiчных школау, якiя перыядычна выбухова выплёскваюцца на грамадзкую паверхань, iстотна трансфармуючы увесь iдэалягiчны комплекс. У першую чаргу гэтае звязана з наяунасцю на Беларусi трох буйных канфе­сыяу, якiя у сваю чаргу падзяляюцца на розныя групоукi. Яшчэ адной спецыфiчнай рысай Беларусi у дадзенай галiне выступае маючая мейсца зараз свайго роду рэвалюцыя у радыкальнай нацыя­нальнай iдэалёгii, калi замест крыуска - полацка - - правасла­унай даваеннай i эмiгранцкай традыцыi на першасны плян выс­тупiла лiтвiна - вiленска - каталiцкая (вунiяцкая) традыцыя, з iншага боку на другi плян адыйшла моуная праблематыка, замест якой узмацнiлася iдэалёгiя дзяржаунiцтва. Такi моцны дынамiзм беларускай культуры абцяжарвае акрэсленне комплексу беларуска

- лiтоускiх iдэалягiчных супярэчнасцяу, але дазваляе выпраца­ваць вельмi гнуткую схему прагматычных палiтыка - iдэалягiчных рэакцый на патэнцыяльна магчымыя у беларуска - лiтоускiх узае­маадносiнах крызы. Беларусь, так бы мовiць, больш мабiльная за Лiтву у дадзеным аспэкце.

Лiтоускую гiсторыю прынята пачынаць прыкладна ад III ты­сячагоддзя да нашае эры, ад арыйцау або, iнакш, ад iндаеура­пейцау. Яшчэ у II палове XIX стагоддзя у Лiтве, падобна пад германскiм уплывам, была высунутая тэорыя аб асаблiвай блiзкасцi лiтоускай i арыйскай (санскрыту) мовау. На падставе гэтага даводзiлася, што лiтоуцы у расавым сэнсе роднасныя арыйцам i немцам. Прауда, самi нямецкiя фашысты так не лiчылi, прызнаючы лiтоуцау вельмi славянiзаваным народам, а таму тэры­торыя Лiтвы адводзiлася для пасляваеннай нямецкай калянiзацыi у першую чаргу. Сёння тэорыя аб асаблiвай блiзкасцi лiтоуцау i арыйцау напрасткi праводзiцца не часта, але у якасцi iдэа­лягiчнага мiту дый эмацыйнай устаноукi яшчэ функцыянуе вельмi шырака. Прауда, зараз змянiлiся акцэнты: рэдка гаворыцца пра расавую i моуную блiзкасць лiтоуцау i арыйцау, болей пра асаблiвую блiзкасць праiндаеурапейскай (санскрыту) i лiтоускай мовау, пра iснаванне лiтоуцау як народу яшчэ да нашае эры, калi яны разам з iншымi iндаеурапейскiмi народамi пражывалi у пауночнапрычарнаморскiм стэпе i былi качэунiкамi, часам, гiсторыя лiтоуцау праследжваецца ажно да пачатку руху iндаеу­рапейцау ва усе бакi з тэрыторыi сёняшняга Курдыстану у III тысячагоддзi да нашае эра (згодна высунутай пасля вайны лiнгвiстам Г.Iвановым канцэпцыi). Лiтаральна 4-5 гадоу таму адзiн такi даследчык (М.Рымша) нават здолеу прачытаць з дапа­могай лiтоускай мовы недэшыфраваныя дасюль у сусветнай навуцы Крыцкi дыск i таблiчкi з вострава Пасхi. У гэтым духу напiсана шмат папулярнай лiтаратуры, якая звычайна успрыймаецца як данiна былой стадыi нацыянальнага рамантызму, але друкуецца яна вялiкiмi накладамi i распаусюджваецца па танных коштах, што, акрамя усяго iншага, мае сэнсам мiталягiзацыю адносiнау немцау i лiтоуцау падчас II Сусветнай вайны i выхаванне у ма­ладым пакаленнi стаулення да нацыянал - фундаменталiзму як да жыццяздатнай iдэалёгii.

Вельмi блiзка ад дадзенай тэорыi, на узроунi аднога з яе варыянтау адносна пазнейшай гiсторыi знаходзiцца комплекс санкцыянаваных дзяржавай i зафiксаваных у школьных падручнiках i навучальных праграмах поглядау на гiсторыю лiтоускага народу на тэрыторыi Панямоння i навакольных земляу. Прынята лiчыць, што iндаеурапейцы прыйшлi на гэтыя тэрыторыi яшчэ да нашае эры. Тут яны па-рознаму змешвалiся з мясцовым неiндаеура­пейскiм насельнiцтвам, пакуль, урэшце, не адфармавауся шэраг роднасных па мове i паходжанню балцкiх народау. На момант па­чатку славянскага руху на заселеныя iмi тэрыторыi у VI ста­годдзi нашае эры балты займалi, усё Панямонне, сярэднюю i нiжнюю Вiслу, ус ё Падзвiнне, сярэдняе i верхняе Падняпроуе, верхняе цячэнне Акi, усё Палесьсе прыкладна да рысы Луцк - Ро­уна - Жытомiр. Яны межавалi на захадзе - з германскiмi плямёнамi, на поуднi - са славянамi, на поуначы - была Балты­ка, на пауночным усходзе на тэрыторыi ужо сёняшняй пауночнай Латвii пачыналiся землi фiна - угарскiх народау. Дадзеная схе­ма рассялення балтау на VI стагоддзе, як i самая канцэпцыя, у агульных рысах агульнапрызнаныя у свеце i падцверджаваюцца ар­хеалягiчнымi дадзенымi. Iншая справа, якiя з гэтага можна рабiць iдэалягiчныя высновы. У Лiтве на дадзенай падставе робiца выснова, што балты з'яуляюцца аутахтонным, карэнным на­сельнiцтвам дадзенага рэгiёну, а славяне на тэрыторыях, якiя былi заселеныя балтамi на момант пачатку славянскай калянiза­цыi у VI стагоддзi нашае эры, - захопнiкi i увогуле - чужынцы, неаутахтоны.

Працяглы час у Лiтве цягнулiся унутраныя спрэчкi, каго лiчыць лiтоуцамi i увогуле, што ёсць такое лiтоуцы. Варыянтамi выступалi:

1. лiтоуцы-усё насельнiцтва былога Влiкага княства Лiтоускага;

2. лiтоуцы - балтамоуная частканасельнiцтва былога ВКЛ i сла­вянiзаваныя па мове пад час iснавання ВКЛ i iншых дзяржавау на гэтым абшары пасля узнiкнення ВКЛ iхнiя нашчадкi, звычайна такiмi славянiзаванымi лiтоуцамi лiчылiся беларускамоуныя ка­талiкi Заходняй Беларусi ("касцёльныя палякi"), iхняе лiтоус­кае паходжанне выводзiдася на падставе дадзеных адносна хрыш­чэння лiтоуцау у каталiцтва у 1386 годзе, а таксама iншых гiстарычных i этнаграфiчных дадзеных;

3. лiтоуцы - усе балтамоуныя насельнiкi Усходняй Еуропы (i iхнiя нашчадкi, якiя у XX стагоддзi размауляюць ужо на iншых мовах: польскай, беларускай, нямецкай, расейскай i маюць iншую этнiчную самаiдэнтыфiкацыю), дадзеную канцэпцыю разбурылi ла­тышы, якiя узялi курс на пабудову самастойнай нацыi еа падста­ве iншага комплексу гiстарычных мiтау, якi не уключау у сабе апалягетыку ВКЛ як балцкай дзяржавы;

4.лiтоуцы - уласна лiтоускамоуная частка насельнiцтва сярэдня­га i нiжняга Панямоння.

У розныя часы найноушай гiсторыi Лiтвы розныя дадзеныя тэорыi падымалiся на шчыт у якасцi базы для нацыянальнай iдэал ёгii. У апошнiя дзесяцiгоддзi афiцыйная лiтоуская iдэалёгiя была моцна мадэрнiзаваная дзейнасцю найбольш уплывовага лiто­ускага гiсторыка прафэсара Г.Гудавiчуса (Iнстытут Гiсторыi АН Лiтвы). Iм не праводзiлася карэнная ломка базавых пастулатау, але ён прыдау iм больш менш цывiлiзаваную форму, якая адпавя­дала савецкай рэчаiснасцi i якая дазваляе падтрымлiваць даволi моцную iдэалягiчную еднасць Лiтвы i сёння. Г.Гудавiчус распра­цавау i сваю тэорыю паходжання лiтоуцау як народу. Згодна ёй лiтоуцы адфармавалiся у асобнае балцкае племя (народ) прыклад­на у XII стагоддзi нашае эры у раёне гораду Кернаве (Кернау) крыху на поунач ад Вiльнi (Аукштайцiя). Дадзены працэс быу стымуляваны пачаткам уцiску на балтау з поуначы крыжакоу (ка­нец XII стагоддзя) i новай фазай славянскай экспансыi - з по­удня (дзейнасць Рамана Вялiкага, якi у пачатку XIII стагоддзя кансалiдавау Галiцка - Валынскае княства i перайшоу да вельмi актыунай палiтыкi у Сярэднiм Пабужжы i Верхнiм Панямоннi). Раё н Кернаву у дадзены час стауся нiбыта тым адзiным мейсцам, куды амаль не даходзiлi крыжакi i славяне, а таму менавiта тут здолелi сабрацца i умацавацца прыхiльнiкi балцкай свабоды i чысцiнi. Яны i утварылi уласна племя лiтоуцау. На мейсцы Кер­наву сапрауды маецца комплекс з трох вельмi моцных га­радзiшчау. У адным з летапiсау гаворыцца пра Кернау як першую сталiцу ВКЛ. Прауда, у тым жа летапiсы утрымлiваецца вялiкi шэраг яуна мiталягiчных звестак пра лiтоуцау, таму дадзенай крынiцы па-за межамi Лiтвы гiсторыкi шмат даверу не надаюць, больш звяртаючы увагу на летапiс, дзе гаворыцца пра Наваградак у якасцi першай сталiцы ВКЛ. Але, затое, у Лiтве дадзеную уз­гадку пра Наваградак, адназначную на Беларусi беларускiм гiсторыкам нечакана для iх прыходзiца падчас навуковых канфе­рэнцыяу баранiць супраць моцнага наступу прыхiльнiкау Г.Гу­давiчуса. У кожным разе, сэнс канцэпцыi Г.Гудавiчуса адносна Кернаускай Лiтвы скiраваны супраць канцэпцыi Наваградзкай Лiтвы М.Ермаловiча i расейскаарыентаваных даследчыкау гiсторыi ВКЛ, што працуюць у межах школы "западноруссизма" (М.Ерма­ловiч, дарэчы, далёка па-за межы "западноруссизма" не вы­ходзiць i нiчога асаблiвага новага адносна дасягненняу дадзе­най забытай на Беларусi гiстарычнай школы XIX стагоддзя не гаворыць, хiба што у тэрмiналёгii, што добра зауважаецца у Лiтве). Г.Гудавiчус iмкнецца давесцi, што лiтоуская дзяржау­насць узнiкла без непасрэднага удзелу славянау. Таксама як i лiтоускi народ (племя) сфармавауся да узнiкнення ВКЛ. У гэтым жа кiрунку робяцца доследы у Латвii, дзе нават афiцыйна прыня­ты пункт гледжання аб узнiкненнi першых балцкiх княствау на тэрыторыi Латвii да прыходу крыжакоу. Гэткiм чынам, узнiкае магчымасць трактоукi усёй далейшай гiсторы Лfтвii як вельмi працяглай акупацыi, з якой тая выскараскалася толькi двойчы: у мiжваенным часе i зараз. Такi гiстарычны падыход у Лiтве i Латвii вельмi добра кладзецца i на спецыфiку сёняшняй грамадз­кай ментальнасцi, скiраванай на адраджэнне даваеннай дзяржау­насцi, скасаванай згодна Пакту Молатава - Рыбентропа. Адзна­чым, што Г.Гудавiчус i ягоная манапольна пануючая у Лiтве санкцыянаваная дзяржавай гiстарычная школа прызнаюць, што пе­рад узнiкненнем ВКЛ свае дзяржауныя утварэннi з лiку балцкiх народау мелi ужо не толькi лiтоуцы, але i жамойты, нальшанцы, Дзеволтва дый некаторыя iншыя. Тым самым дадаткова падк­рэслiваецца, што крынiцай узнiкнення ВКЛ выступала не папярэд­няя 500 - гадовая традыцыя славянскай дзяржаунасцi, а энэргiя маладых балцкiх княствау, абуджаная смяротнай пагрозай iм з поуначы i поудня ва умовах нечаканага аслаблення манголамi па­уднёвага супрацiунiка.

Лакалiзаваушы мейсца i час узнiкнення лiтоуцау i iхнi чыста балцкi этнiчны характар, вельмi лёгка тлумачацца падзеi II паловы XIII стагоддзя, якiя прывялi да узнiкнення ВКЛ. Згодна дадзенай канцэпцыi манголы разбiлi Галiцка - Валынскае княства, аслабiлi або падпарадкавалi сабе iншыя усходне - сла­вянскiя землi, а крыжакi - рэзка аслабiлi Полацкае княства, захапiушы нават на час сам Полацак. У гэтых умовах лiтоуцы ра­зам з iншымi суседнiмi балцкiмi народамi перайшлi да захопау на Усходзе i урэшце падпарадкавалi сабе аграмадную тэрыторыю ад Палангi да Хаджы - бея (на мейсцы сёняшняй Адэсы). У працэ­се станаулення ВКЛ лiтоуцы падпарадкавалi i увабралi у сабе i iншыя спачатку самастойныя суседнiя балцкiя народы, што было значна цяжэй, чым падпарадкаванне славянау, аб чым сведчыць , напрыклад, лёс заснавальнiка ВКЛ Мiндоуга, зарэзанага па за­гадзе менавiта такога суродзiча - супернiка. Долей за усiх пратрымалiся у адстойваннi сваёй самастойнасцi жамойты.

У ВКЛ лiтоуцы склалi пераважную частку пануючага клясу, яны жа утваралi аснову вайсковай моцы новай дзяржавы, сваiм нацыянальным iнтэрасам яны падпарадкавалi ейную знешнюю i унутраную палiтыку. Пры гэтым быу здзейснены дыпляматычны цуд, калi славяне, пераважаушыя у дадзенай дзяржаве у колькасным i эканамiчным плянах практычна не супрацiулялiся дадзеным зменам i нават выказвалi немалы дзяржаунiцкi патрыятызм пры абароне ВКЛ, напрыклад, пал Грунвальдам. На узроунi абыдзенага мыслен­ня дадзеная акалiчнасць у Лiтве звычайна тлумачыцца схiльнасцю славянау да рабскай пакорнасцi уладзе i да дэспатычнай улады увогуле. Лiчыцца, што ВКЛ дазволiла лiтоуцам адбiцца ад крыжа­коу i не звяртаць вялiкай увагi на манголау (татарау), але у барацьбе з вонкавымi ворагамi i у працэсе кiравання самай вялiкай дзяржавай Еуропы лiтоускi народ змарнавау значную частку сваiх сiлау. Менавiта у вынiку гэтага адбылася сла­вянiзацыя значнай часткi лiтоуцау, перш за усё моуная. I гэтае у сёняшняй Лiтве часта завуць "памылкай Вiтаута (Альгерда, Ге­дымiна)", сцвярджаючы, што захапiушы аграмадныя славянскiя аб­шары лiтоуцы усёж увязалiся у вырашэнне славянскiх праблемау кшталту барацьбы з татарамi i значную частку свайго патэнцыялу змарнавалi дарма. А гэтае i паспрыяла растварэнню, моунай асымiляцыi лiтоуцау у славянскiм моры. Адсюль робiцца выснова, што лiтоуцы не павiнны паутараць той "памылкi" i не умешвацца у славянскiя справы нават, калi узнiкне магчымасць "зноу" за­панаваць на Усходзе, i як мага хучэй i далей адыходзiць ад славянау, каб не растварыцца у гэтым "моры" да рэшты. Сваеа­саблiвая, трэба адзначыць, гiстарычна - iдэалягiчная падпiтка iмкнення да уваходжання у Еурапейскi Саюз.

Па меры актуалiзацыi у сёняшняй Лiтве беларускага пытання усё болей лiтоуская нацыянальная iдэалёгiя арыентуецца на суп­рацьстаянне Беларусi. У навуковых колах гэтае фармулюецца так: "Папярэднiя 100 год лiтоуская гiстарычная навука супрацьстаяла у першую чаргу Польшчы i нейкiх кампрамiсау з палякамi урэшце дасягнулi, а наступныя 100 год, падобна, лiтоускай навуцы прыйдзецца супрацьстаяць Беларусi..." У сувязi з гэтым у Лiтве рэзка паскоранае у апошнiя часы вывучэнне тэмау, звязаных з Беларуссю. У тым лiку ужо адбыуся перагляд старога пастулату аб старажытнабеларускай мове як дзяржаунай у ВКЛ. Гэтае зроб­лена фiлёлягам, гiсторыкам мовы прафесарам А.Зiнкявiчусам. Ен сцвярджае, што дзяржаунай мовы у ВКЛ не было, а была канца­лярская, або мова канцалярыi Вялiкага князя. Пры гэтым для зносiнау з Заходнееурапейскiмi краiнамi у якасцi канцалярскай мовы выкарыстоувалася латынь, а са славянскiмi землямi унутры ВКЛ - нейкi варыянт усходне - - славянскай, з лiтоускiмi жа землямi ВКЛ зносiлiся, здаецца, вусна, бо двор Вялiкага князя складауся збольшага з лiтоуцау i там, падобна, панавала лiто­уская мова. Канцалярская мова ВКЛ фоармавалася на падставе царкоунаславянскай з дамешкам пiсарскiх памылак i тутэйшай традыцыi. Пры гэтым характар памылак пiсарау дазваляе ак­рэслiць рэгiёны, чые дыялекты уплывалi на гэтыя памылкi:

1. у XIII - XIV стагоддзях - гэтае раён вакол Луцка;

2. у XV - XVI стагоддзях - вакол Полацка - Менску i гэтак далей.

Самая па сабе навуковая дыскусыя па дадзеным пытаннi вя­лася дауно, яшчэ у XIX стагоддзi. Сёняшняя канцэпцыя

А.Зiнкявiчуса мае мэтай дабiцца iдэалягiчнай саступкi з боку Беларусi па пытанню, якое было узаемна уладжанае з лiтоускiмi iдэолягамi яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя. Моуны акцэнт - вельмi важная частка лiтоускай нацыянальнай iдэалёгii. Сувязь дзяржаунай мовы з нацыянальным характарам дзяржавы для гэтай iдэалёгii - аксыёма. У гэтым сэнсе замена ужывання хаця бы унутры Лiтвы тэрмiну старажытнабеларуская дзяржауная мова ВКЛ на тэрмiн канцалярская мова рэзка павялiчвае поле для iдэа­лягiчнага манёуру лiтоусцау у супрацьстаяннi Беларусi i адкры­вае магчымасць для пастаноукi пытання пра правамернасць ужы­вання Беларуссю дзяржаунага герба ВКЛ i звязанага з iм сцягу, для прызнання беларусау часткай расейцау, як тое рабiлася дамiнуючай плынню "западноруссизма" да 1917 года. З другога боку, гэтае адхiленне беларусау ад традыцыi ВКЛ стварае выгод­ныя пазыцыi для далейшага замацавання дадзенай традыцыi за лiтоуцамi i да iдэалягiчнага абгрунтавання новага лiтоуска - расейскага сблiжэння. Нагадаем, што падобнае ужо мела мейсца у пасляваенным перыядзе i спрыяла паспяховай палiтыцы лiтуанiза­цыi у Вiленскiм краi.

Той жа мэце супрацьстаяння Беларусi падпарадкуецца правакацыя скандальнай дыскусыi з радыкальнымi беларускiмi iдэолягамi па пытаннях тэрмiналёгii: па напауненню тэрмiнау "Лiтва", "лiтоуцы", "беларусы" i iнш. Адзначым, што i з беларускага боку мы таксама бачым не стыхiйны рух на базавыя пазыцыi лiтоус­кай нацыянальнай iдэалёгii, а мэтанакiраваны наступ. Па вялiкiм рахунку, лiтоуская iдэалягiчная схема настолькi узаемаувязаная з Расейскай, як i геапалiтычная устойлiвасць Лiтвы, што сёняшнi адносна бесканфлiктны i акадэмiчны характар беларуска - лiтоускага iдэалягiчнага супрацьстаяння выглядае як вынiк свайго кшталту сапрауднага дыпляматычнага подзвiгу беларусау. Але iдэалягiчнае узаемаадмауленне абодвух народау па­куль яшчэ настолькi вялiкае, што канфлiкт на гэтай глебе можа у любы момант вырвацца на паверхань. Пакуль лiтоуцы у iдэалягiчным супрацьстаяннi прайграюць: на Беларусi прынятая дзяр­жауная сымболшка, якая правакуе засваенне дзяржаунай традыцыi ВКЛ у якасцi нацыянальнай традыцыi беларусау, Наваградзкая канцэпцыя паходжання ВКЛ сталася амаль афiцыйнай i замацаваная у большасцi падручнiкау i навучальных праграмау, масавымi нак­ладамi выходзiць адпаведная прапагандыская лiтаратура, дастат­кова шырока вядзецца дыскусыйная прапрацоука тэрмiнау кшталту "Лiтва", на дадзенай канцэптуальнай глебе хуткiмi тэмпамi развiваецца уласная нацыянальная гiстарыяграфiя сучаснага еу­рапейскага мэтадалягiчнага узроуня у адрозненнi ад Лiтвы, дзе гiсторыя застыгла на узроунi мэтадалёгii Еуропы канца 30-х гадоу. Прынамсi, лiтоускiя гiсторыкi сёння маюць непамерна мен­шую колькасць мiжнародных навуковых кантактау за беларускiх. Магчыма, адсюль лiхаманкавая правакацыя простага беларуска - лiтоускага сутыкнення ужо зараз, пакуль яшчэ беларуская нацыя­нальная iдэалёгiя не развiлася да узроуня унутранай кансалiда­цы, якую мае лiтоуская.

Трактоука Г.Гудавiчусам i ягонымi аднадумцамi перыяду узнiкнення ВКЛ i этнiчнага характару гэтае дзяржавы - абсалю­това непрыймальная для Беларусi. Далейшыя перыяды iснавання ВКЛ трактуюцца у Лiтве больш спрыяльна аднос на Беларусi. Так­сама, як i у беларускай гiстарыяграфii, ацэньваецца факт Люблiнскай вунii як вымушанай i спрыяушай паступовай палянiза­цыi вышэйнага саслоуя (што добра накладаецца на асцярожнае ус­прыйманне "памылкi Вiтаута"). Тым не менш падзелы Рэчы Пас­палiтай i уваходжанне былога ВКЛ у склад Расеi успрыймаюцца адмоуна. Рэч Паспалiтая уяуляецца як прыклад федэратыунай i вельмi дэмакратычнай дзяржавы, а Расея - у якасцi усходняй азыяцкай дэспатыi. Толькi у адрозненнi ад Беларусi у Лiтве большы акцэнт робiцца на праваслауным характары Расейкай дзяр­жавы, затое менш гаворыцца пра антымаскоускiя войны, якiя збольшага праходзiлi на тэрыторыi сёняшняй Беларусi. З другога боку, у Лiтве болей акцэнтуецца увага на прашвэдскай дзейнасцi некаторых Слуцка - Бiржайскiх Радзiвiлау i Сапегау, якiя у XVII стагоддзi iмкнулiся з дапамогай Швэцыi утварыць незалеж­нае ад Рэчы Паспалiтай, але залежнае ад Швэцыi ВКЛ на тэрыто­рыi сёняшнiх Лiтвы i Заходняй Беларусi. Такiм чынам пад­водзiцца дадатковы гiстарычны грунт пад дактрыну Балтаскандыi i блiзкасцi Лiтвы да Латвii i Эстонii.

Вельмi адрозна ад Беларусi у Лiтве трактуюць Рэфар­мацыю XVI стагоддзя - адмоуна. Дадзены момант для Лiтвы мае асаблiва важнае iдэалягiчнае значэнне,бо:

1. у Лiтве дамiнуе толькi адная канфэсыя - каталiцызм, да таго ж моцна звязаная з нацыянальнай iдэалёгiяй;

2. у адрозненнi ад Беларусi у Лiтве захавалiся рэшткi пратэстантау, узнiклых у XVI стагоддзi: да 40 грамадау кальвiнiстау i лютаранау;

3. найбольш камфортна лiтоускiя нацыянальныя iдэолягi пачувалi сабе у межах дактрыны Балтаскандыi, як сукупнасцi не­вялiкiх вельмi адрозных адна ад адной у культурна - моуным сэнсе эканамiчна квiтнеючых дзяржавау, але ж краiны гэтага рэгiёну, за выключэннем Польшчы i Расеi, якiх у межах будучай Балтаскандыi Лiтва не бачыла, з'яуляюцца пратэстанскiмi ад XVI стагоддзя;

4. пратэстанты ВКЛ XVI стагоддзя выдалi вельмi шмат лiтаратуры на жывых мовах, але амаль нiчога па-лiтоуску, iхнiя кнiгi былi калi не па-польску, дык па-беларуску (Сымон Будны, напрыклад).

Увогуле факт нелiтоускай этнiчнай актыунасцi пратэс­тантау ВКЛ выбiвае глебу з-пад вялiкай колькасцi лiтоускiх гiстарычных мiтау i гэтае - адная з падставау, чаму лiтоуская гiстарычная навука спецыялiзуецца пераважна на вывучэннi i па­пулярызацыi гiсторыi Лiтвы да XV стагоддзя уключна.

Вельмi сваеасаблiва трактуецца у Лiтве хрышчэнне лiтоуцау у каталiцтва згодна Крэускай вунii у 1386 годзе. Дамiнуе пункт гледжання, што дадзены крок быу спрыяльны для лiтоуцау i геа­палiтычна, бо выводзiу прапагандыскую глебу з -пад нацiску крыжакоу i давау саюзнiкау супраць iх у выглядзе Польшчы, i культурна, бо уводзiу гэткiм чынам лiтоуцау у склад Заходнееу­рапейскiх (Еурапейскiх) народау. Але з другога боку, у Лiтве традыцыйна моцны уплыу маюць нэапаганцы. Сёння яны прадстауле­ныя у першую чаргу зарэгiстраванай у якасцi рэлiгiйнай суполкi арганiзацыi "РОМУВА". Яна налiчвае каля 200 iнiцыяваных сяб­роу, якiя прынялi абрад прысвячэння i некалькi соцен блiзкiх да iх прыхiльнiкау. Колькасць спачуваючых можа ахоплiваць дзе­сяткi тысячау. Дадзеныя нэапаганцы падкрэслiваюць, што яны ёсць тая частка балтау - лiтоуцау, якая захавала паганства падчас хрышчэння у 1386 годзе. Аднатыпныя паганскiя арганiза­цыi iснуюць у Латвii i на Беларусi. Беларускiя - "Медняныя ва­укi" i "Крыускiя семiнары" (кшталту навуковага iнстытуту) - самыя моцныя, багатыя i дынамiчныя з iх, але саступаюць латы­шам i лiтоуцам у колькасцi сяброу i вопыце дзейнасцi. Аб уплы­ве у грамадзтве Лiтвы "РОМУВы" сведчыць факт iнаугурацыi

А.Бразаускаса на пост Прэзыдэнта, калi ён спачатку выканау аб­рад па паганскiм звычаi са жрацом i толькi потым пайшоу у Архiкатэдральны касцёл да раззлаваных ксяндзоу выконваць яго па каталiцкiх правiлох. Паганскаарыентаваная частка лiтоускага грамадзтва разглядае каталiцкае хрышчэнне лiтоуцау Ягайлам як гвалт i здраду нацыi, як крок, якi спрыяу палянiзацыi i iншым формам асымiляцыi. Улiчваючы жа, што для лiтоускай iдэалёгii характэрнае культываванне антыпольскасцi, негледзячы на канфэ­сыйную блiзкасць абодвух народау, i культываванне антыбеларус­касцi (хаця i у меншай меры, чым антыпольскасцi, негледзячы на працяглую сумесную гiсторыю), дык адзiнай уласна лiтоускай кропкай апiрышча, за якую можа учапiцца нацыянальная iдэалёгiя выступае па-за каталiцкi i па-за "ВКЛаускi" пляст лiтоускай гiсторыi i культуры. А ён звязаны з апалягетыкай паганска - плямённай традыцыi у мiнулым i сялянска - фалькл ёрнай у сёняшнiм часе. Таму нэапаганскiя настроi у асяроддзi нацыя­нальна арыентаванай часткi грамадзтва нарастаюць па меры росту уплыву на Лiтву беларускага фактару, акi "адбiрае" у лiтоуцау ВКЛ. Таму, Беларусi неабходна звярнуць асаблiвую увагу на дзейнасць беларускiх нэапаганцау i стымуляваць рост праз iх беларускага iдэалягiчнага уплыву на свайго роду сэрца лiтоус­кай нацыi - пляст ейнай нэапаганскай iдэалёгii. Тым больш, што "Медняныя ваукi" успрыймаюцца "РАМУВой" як браты па веры i на­цыi. На гэтым кiрунку рэальна з цягам часу дабiцца прызнання лiтоуцамi беларусау у якасцi этнiчна роднаснай нацыi, што маг­ло бы дадаткова спрыяць асаблiва шчыльнаму сблiжэнню Беларусi, Лiтвы i Латвii, або прынамсi моцна стрымлiваючы уплываць на радыкалау у гэтых краiнах. Спрыяе росту уплыву нэапаганства у нацыянальнай iдэалёгii таксама рост надзеяу на узмацненне лiтоускага уплыву у Калiнiнградзкай вобласцi Расеi. Iдэа­лягiчнай абгрунтаваць свае правы на гэты рэгiён Лiтва можа толькi апялюючы да роднаснага лiтоуцам этнiчнага характару прускiх плямёнау, заваяваных крыжакамi у XII-XIII стагоддзях дый да пэуных этнагрфiчна лiтоускiх рысау у культуры часткi насельнiцтва Усходняй Прусыi, якiя захоувалiся ажно да моманту лiквiдацыi там нямецкай улады. Анiякай сувязi з традыцыяй ВКЛ прусы не мелi, i толькi частка насельнiцтва Усходняй Прусыi мела дачыненне да лiтоускага нацыянальнага руху XIX стагоддзя. Таму адзiна магчымым сродкам абгрунтавання пэуных правоу на Калiнiнградскую вобласць можа выступiць актуалiзацыя у нацыя­нальнай лiтоускай iдэалёгii нэапаганскага iдэалягiчнага кампа­ненту i легiтымiзацыя яго у вачох еурапейскай супольнасцi. Гэ­тае адчыняе новыя межы для дыпляматычнага манеуру Беларусi адносны Лiтвы.

Вельмi сваеасаблiва трактуюцца у Лiтве падзеi XIX стагоддзя. Усе шляхецкiя паустаннi супраць Расеi разумеюцца як сумесныя паустаннi палякау, лiтоуцау, а апошнiм часам i бела­русау за аднауленне дзяржаунай незалежнасцi Рэчы Паспалiтай. У той жа час замоучваецца, што мелi мэтай аднауленне унiтарнай Рэчы Паспалiтай згодна Канстытуцыi 3-га Трауня 1791 года без ВКЛ у ейным складзе. Абавязкова падкрэслiваецца жорсткасць праваслаунага уцiску на лiтоуцау. Звяртаецца увага, што у су­седняй Усходняй Прусыi лiтоускi нацыянальны рух хучэй ста­навiуся на ногi, чым у Расеi. Адным з галоуных наступствау ра­сейскага панавання лiчыцца беларусiзацыя Вiленскага краю. Наяунасць моунай беларусiзацыi лiтоуцау у гэты перыяд прызна­ецца. Але ейнымi падставами прыймаюцца:

1. гвалтоунае падауленне расейскiмi уладамi развiцця лiтоускамоунага друку, школьнiцтва,наяунасць толькi польска - расейскай iнтэлiгенцыi i т.п.;

2. палянiзацыя лiтоуцау праз касцёл, дзе лiтоуцы знаё мiлiся з асновамi славянскай мовы;

3. перасяленнi у Вiленскi край сялянау - беларусау (адзначым, што гэтае увогуле фантастыка - перасяленцау было вельмi мала);

4. расейскамоунае чынавенства, для размовы з якiм лiтоускiя сяляне не маглi выкарыстаць анi лiтоускай, анi поль­скай мовау i былi прымушаныя вывучаць ... беларускую.

Гэтае яшчэ адная канцэпцыя ужо узгаданага намi Зiнкявiчуса, у 1993 годзе ён выдау на гэтую тэму цалую кнiгу. Беларускiя навукоуцы пакуль свайго адказу на дадзеныя тэзы не далi, хаця, канешне, дзiуна выглядае Расейская Iмперыя: каб лiтоуцау русiфiкаваць, iх спачатку беларусiзавалi, у той час, як крыху на поудзень ад Вiльнi тую жа мову (беларускую) увогу­ле за асобную мову прызналi толькi у 1904 годзе. Iдэалягiчны сэнс дадзенай канцэпцыi ясны: з палякамi Лiтва адносiны больш менш улагодзiла, цяпер паустала Беларусь i ужо немагчыма рабiць выгляд, што дадзеных усеагульных Расейскiх перапiсау канца XIX стагоддзя не iснуе. А згодна тых дадзеных моуная мя­жа у Вiленскiм краi праходзiць вельмi ясна i не так, як сёняш­няя дзяржауная. Таму трэба аргументаваць, чаму яуна аутахтон­нае каталiцкае насельнiцтва Вiленшчыны змянiла сваю мову. Тым самым дадаткова адкрываецца магчымасць для адраджэння з дапа­могай Лiтоускай дзяржавы у гэтым насельнiцтве прыбiтай ра­сейскiмi уладамi лiтоускасцi. На гэты конт у лiтоускай мове ёсць нават асобны тэрмiн, якiм пазначаюць "адраджэнне" лiтоус­каскага пачатку менавiта у такiх "лiтоуцах".

Менш супярэчлiвасцяу з беларускай трактоукай мае лiтоус­кае разуменне падзеяу XX стагоддзя. Тут усё проста: бальшавiкi ды палякi беларусау задушыць здолелi, а лiтоуцау - не. Бо Лiтва:

1. не паутарыла "памылкi Вiтаута" i не увязалася у беларускiя справы, як таго жадалi дзеячы БНР i беларускага на­цыянальнага увогуле;

2. не пайшла на саюз з Польшчай, негледзячы анi на якi цiск з польскага боку;

3. здолела выкарыстаць свае выгоднае пасля Рыскай Да­мовы памiж СССР i Польшчай ад 1921 года геапалiтычнае ста­новiшча (ад СССР далё ка - не праглыне, але i Польшчы праглы­нуць не дасць, а Германiя - слабая, гандляваць жа можна па моры i з Англiяй) для культурна - iдэалягiчнай кансалiдацыi нацыi.

4. зноу   праявiла   сваю                  традыцыйную      лiтоускую

"хiтрасць"  i  здолела  так  падладзiцца  i пад Германiю i пад

СССР, разыгрываючы антыпольскую i антыбеларускую карты, што тыя падчас свайго панавання над Лiтвою аддавалi ёй Вiленскi край i ледзь не усё Панямонне.

5. хаця, канешне, заплацiць за гэтае Лiтве таксама прыйшлося не мала - сотнямi тысячау дэпартаваных i эмiгравау­шых, але так "плацiлi" за уступленне у СССР усе, а вось так, як Лiтва "атрымлiвалi" - не многiя.

 

Магчымыя рэкамендацыi

Падчас падзеяу апошняга дзесяцiгоддзя характар лiтоускай iдэалёгii прынцыпова не змянiуся: яна па-ранейшаму апялюе у якасцi найвышэйшых нацыянальных каштоунасцяу да мовы, пэунага комплексу стабiльных ад канца XIX стагоддзя гiстарычных мiтау, прымату iнтэрасу нацыi над правамi чалавека. Новымi фактарамi, якiя уплываюць на змены у лiтоускай iдэалёгii выступаюць з'яу­ленне як больш менш зауважальнай культурнай адзiнкi Беларусi i неабходнасць супрацьстаяць ейнай iдэалёгii, а таксама - такое моцнае аслабленне Расеi, якое робiць рэальнай спробу рэзкага узмацнення лiтоускай прысутнасцi у Калiнiнградзкай вобласцi Расеi. Абодвы дадзеныя фактары спрыяюць аслабленню значэння у лiтоускай нацыянальнай iдэалёгii традыцыi ВКЛ i узмацненню ак­цэнтацыi паганска - плямённага плясту iдэяу. Хаця, канешне, гэтае не значыць, што Лiтва "саступае" ВКЛ Беларусi. Проста з'уляецца новы уплывовы iдэалягiчны чыннiк, на якi трэба звяр­таць увагу, як на сур'ёзную з'яву. Распрацоука як "паганскiх", иак i "антыбеларускiх" тэмау у Лiтве шырака стымулюецца дзяр­жавай. На гэтым сёння у вельмi значнай меры спецыялiзаваная праца практычна усiх гуманiтарных навукова - даследчых ака­дэмiчных iнстытутау i унiвэрсытэцкiх цэнтрау. Ужо распачалася "аддача" ад дадзенай дзейнасцi: канцэпцыi Зiнкявiчуса, апошнiя напрацоукi Гудавiчуса, працы па тэорыi балцкага паганства

Г.Бераснявiчуса.  Напярэданi падыход буйнамасштабных працау па

Прусам, балцкаму фальклёру у новай iнтэрпрэтацыi, тэорыi нацыi як сэрца балцкiх народау Усходняй Еуропы, па франтальнай кры­тыцы беларускай нацыянальнай iдэалёгii, як толькi тая адкрыш­талiзуецца больш ясна.

У 1992 годзе лiтоускiя правыя iдэолягi пайшлi на моцныя iдэалягiчныя саступкi, зафiксаваныя у пастоновах двух навуко­вых канферэнцыяу па беларуска - лiтоускiх узаемаадносiнах, што адбылiся у Гервятах i Вiльнi. На iх прысутнiчалi самыя буйныя навукоуцы i правыя палiтыкi: Гудавiчус, Зiнкявiчус, Цiла, Ту­мялiс, Анатоль Грыцкевiч, Зянон Пазняк i г.д. У дадзеных пас­тановах зафiксаваныя пад уцiскам беларускага боку пункты аб сумеснай беларуска - лiтоускай дзяржаве у выглядзе ВКЛ i т.п. Прауда, некаторыя праваарыентаваныя лiтоускiя гiсторыкi (пра­фесар Кяупа у першую чаргу) потым выступiлi з крытыкай дадзе­ных пастановау, але большая частка навукоуцау i правых палiты­кау iх прытрымлiваецца i не жадае iхняга простага скасавання па лiтоускай iнiцыятыве. Хаця i па магчымасцi замоучвае iх.

Слабае мейсца сёняшняй лiтоускай нацыянальнай iдэалёгii - ейная скiраванасць на канфлiкт з суседзямi, на перамогу у якiм у лiтоускай дзяржавы патэнцыялу няма. Таму большая частка лiтоускiх схемау - пустая, нежыццяздатная i цiкавая толькi спецыялiстам. Рэальна дадзеныя iдэалягiчныя схемы не у стане супрацьстаяць экспасыi больш прыстасаваных да выжывання ва умовах сёняшняй Еуропы канцэпцый кшталту прагматызму, правоу чалавека, амерыканскай вестернiзацыi. Таму варта чакаць паг­лыблення у Лiтве сёняшняй iдэалягiчнай крызы, калi большая частка народу ставiцца да iдэалягiчных праблемау iндыферэнтна, але яшчэ не акрэслiлася у сваех новых iдэалягiчных прыярытэ­тах. Калi Лiтве не будзе навязаны вонкавы вораг у выглядзе Бе­ларусi i калi Лiтва страцiць надзею у блiжэйшай перспектыве пабачыць Калiнiнгадзкую вобласць калi не у сваiм складзе, дык сабе у складзе аднога з су-кiраунiкоу гэтай тэрыторыяй, тады будзе магчыма правесцi моцную iдэалягiчную мадэрнiзацыю дадзе­нага грамадзтва на падставе агульнаеурапейскiх iдэалягiчных прыярытэтау. Сёння Беларусi важна не увязацца у канфрантацыю з аджываючай сваё лiтоускай нацыянальнай iдэалёгiяй, што у сваю чаргу станецца адным з чыннiкау больш хуткiх тэмпау iдэа­лягiчнай трансфармацыi у агульнаеурапейскiм духу, без выбухау нацыянальнага радыкалiзму самой Беларусi.

Тым не менш, неувязваючыся у канфлiкт Беларусi трэба рых­тавацца да магчымага узвальвання на сабе мiсыi iмпульсатара моцнай iдэалягiчнай трансфармацыi у Лiтве. Лiтоуская нацыя­нальная iдэалёгiя не прыстасаваная да успрыняцця Беларусi як больш моцнага геапалiтычнага аргнiзму. Супынiць кансалiдацыю гэтага арганiзма Лiтва не у стане. Таму Беларусь так цi iнакш будзе дабiвацца ад Лiтвы iдэалягiчных саступак. Яны ужо сёння немалыя. Напрыклад, Лiтва прызнае беларускiя дзяржауныя сым­балi, якiя падкрэслiваюць спадкаемнасць Беларуссю прынамсi часткi дзяржаунай традыцыi ВКЛ. Пры менш слабай iдэалягiчнай калiзыi памiж Македонiяй i Грэцыяй апошня у нашыя часы пайшла на жорсткiя меры цiску на Македонiю, каб тая змянiла дзяржау­ную сымболiку. Лiтва гэтага зрабiць не у стане i таму састу­пае. Важна, каб дадзеныя непазбежныя лiтоускiя саступкi не былi саступкамi проста больш моцнаму i не вялi да фармавання тут рэваншыскага комплексу. Iдэалягiчныя саступкi Лiтвы пад дауленнем Беларусi павiнны быць саступкамi агульнаеурапейскiм iдэалягiчным каштоунасцям.

Так, Беларусь магла бы з цягам часу патрабаваць ад Лiтвы змены Прэамбулы Канстытуцыi, але не у бок прызнання яшчэ i за Беларуссю права культурнага спадкаемства адносна традыцыi ВКЛ, а у бок прызнання правоу чалавека базавым прынцыпам пабудовы прававой сiстэмы Лiтвы, як гэтае утрымлiваецца у Канстытуцыi Беларусi. Тады аутаматычна павiнны быць змененыя i тыя параг­рафы Канстытуцыi Лiтвы, у якiх утрымлiваецца палажэнне аб лiтоускiм этнасе, як крынiцы права Лiтвы. Крынiцай права павiнен быць прызнаны народ Лiтвы, як гэтае мае мейсца у Канс­тытуцыi Беларусi адносна народу Беларусi. Тое ж самае тычыцца iдэалягiчных спрэчак. Тады перастане мець юрыдычнае значэнне факт навуковых спрэчак адносна гiсторыi ВКЛ i насяляушых яго народау. Беларусi варта дабiвацца ад лiтоускiх iдэолягау змены самога вектару iхняга мыслення з нацыянал - фундаменталiскага на панеурапейскi. А менавiта:

1. маральнага асуджэння або прызнання непрыймальнасцi у нашыя часы базавых прынцыпау Лiтоуска - Савецкай Дамовы ад

12.07.1920 года, калi у склад лiтоускага народу былi занесеныя беларускiя каталiкi не на падставе iхняй самаiдэнтыфiкацыi;

2. маральнага асуджэння факту апасрэдаваннага удзелу Лiтвы у агрэсыi Пакце МОлатава - Рыбентропа, што выявiлася ва уключэннi Лiтвою у склад сваёй нацыянальнай тэрыторыi да ейна­га прыяднання да СССР часткi тэрыторыi Польшчы ва умовах наяу­насцi законных прадстаунiкоу польскага ураду паза межамi Поль­шчы Вiленскага краю);

3. прызнання маралёвай адказнасцi лiтоускага народу за дапамогу германскiм фашыстам у вынiшчэннi цалых этнiчных групау мяйсцовага насельнiцтва падчас II Сусветнай вайны (яу­рэяу, цыганау, часткова расейцау, палякау, беларусау);

4. прызнання маралёвай адказнасцi лiтоускага народу за палiтыку выцяснення славянскага насельнiцтва (у тым лiку беларусау) з тэрыторыi Вiленскага краю падчас вайны i асаблiва у пасляваенныя гады (адсюль прызнанне беларусау i палякау на­рауне з лiтоуцамi аутахтоннымi насельнiкамi Вiленскага краю);

5. асуджэння самога прынцыпу iдэалягiзаванай знешняй палiтыкi як непрыймальнага (адсюль перапынiць падтрымку дзяр­жавай i грамадзтвам антыбеларускай дзейнасцi часткi правых iдэолягау i палiтыкау);

Дадзеныя базавыя iдэалягiчныя саступкi Лiтвы Беларусi не павiнны ставiцца Беларуссю у павестку дня нават у блiжэйшыя гады. Сёння важна элементарна не даць успыхнуць мiжнацыяналь­наму канфлiкту. Але па меры узмацнення Беларусi i выйсця яе з крызы, па меры узмацнення пазыцыяу Беларусi у Лiтве трэба быць гатовымi да патрабаванняу менавiта iдэалягiчных саступак з бо­ку дадзенага грамадзтва, каб замацаваць дасягнуты поспех, так­сама трэба акрэслiцца у iхнiм характары ужо сёння, каб пачаць паступова рыхтаваць глебу для дадзенага курсу ужо зараз.

На бягучы жа перыяд у галiне iдэалёгii Беларусi мае сэнс:

1. устрымлiвацца ад iдэалягiчных спрэчак з лiтоускiмi iдэолягамi i па магчымасцi не рабiць правакуючых iх крокау;

2. перашкаджаць паступленню да лiтоускай i беларускай аудыторыяу iнфармацыi аб бягучых у дадзеных краiнах iдэа­лягiчных кампанiях, асаблiва правадзiмых правымi сiламi;

3. стрымлiваць непасрэдныя кантакты памiж беларускiмi i лiтоускiмi правымi iдэолягамi i палiтыкамi, каб "не уводзiць iх у шок";

4. скiраваць дзейнасць беларускай грамады у Лiтве у бок рэалiзацыi эканамiчных i адукацыйных праектау, утрымлiваю­чы яе ад палiтычнай i асаблiва iдэалягiчнай канфрантацыi з лiтоускiмi уладамi, або правымi палiтычнымi сiламi, магчыма дзеля гэтага кулуарна узяць на сабе значную частку функцыяу па палiтычным прадстаунiцтве беларускай грамады перад лiтоускiмi уладамi;

5. пры неабходнасцi iдэалягiчнай рэакцыi на нейкiя падзеi падкрэслiваць яднаючыя абодвы народы моманты у гiсторыi i культуры, але болей проста акцэнтаваць увагу на тых рысах беларускай культуры, якiя у Лiтве лiчацца адназначна нелiто­ускiмi: традыцыя Полацкага i Тураускага княствау, славянскiх плямёнау, беларуская мова, фальклёр, сёняшняя беларуская эканомiка i звязаныя з гэтым праблемы; пры вельмi жорсткай неаб­ходнасцi iдэалягiчнай рэакцыi на патрабаваннi з лiтоускага бо­ку спасылацца на рашэннi двух сустрэчау праваарыентаванах навукоуцау Лiтвы i Беларусi у 1992 годзе у Гервятах i Вiльнi;

6. акрэслiць сваех прыярытэтных палiтычных партнерау у Лiтве i мэтанакiравана працаваць з iхнiмi iдэолягамi i мала­дым пакаленнем;

7. падрыхтаваць iнфармацыйную iнфраструктуру для самастойнага выйсця з цягам часу на лiтоуска - моуную аудыторыю: лiтоуска - моуны друк i адпаведнае палiтычнае прыкрыццё, тэле­радыёстанцыя ля Лiтоускай мяжы i г.д.;

8. пачаць падрыхтоуку здатных да прапаганды беларускiх кадрау, якiя арыентуюцца у лiтоускай рэчаiснасцi i валодаюць лiтоускай мовай (пажадана, з лiку прадстаунiкоу беларусау Лiтвы), перашкаджаць у падрыхтоуцы падобных кадрау Лiтвою;

Гэткiм чынам, iдэалягiчныя разыходжаннi Беларусi i Лiтвы маюць вельмi моцны, патэнцыяльна выбуховы характар. Ускладняе сiтуацыю адносна павольная iдэалягiчная кансалiдацыя беларускай нацыянальнай iдэалёгii i больш дынамiчны ейны характар увогуле. Ужо таму вырашэнне iдэалягiчнай спрэчкi памiж абодвума народамi на шляхах даугатэрмiновых двухбаковых кампрамiсау 

- рэч немагчымая. Шлях да стабiлiзацыi адносiнау у дадзенай галiне - у агульным аслабленнi уплыву нацыянальнай iдэалёгii на знешнюю палiтыку абедзьвух краiнау i росце iхняй iнтэграцыi у агульнаеурапейскi культурна - палiтычны i iдэалягiчны абшар. Беларусь у дадзеным аспэкце мае большы патэнцыял за Лiтву, таму Беларусь павiнна быць гатовая узяць на сабе з цягам часу мiсыю "еурапеiзаiцыi" Лiтвы, а пакуль - ухiляцца ад канфрантацыйных момантау i рыхтаваць пазыцыi унутры Лiтвы для пераходу да iдэалягiчнага цiску у будучым. 
   
Зрэшты, за апошняе стагоддзе лiтоуская моуныя ды этнiчная тэрыторыя у цалым рэзка скарацiлася. Практычна усе рэсурсы лiтоускага народу сыходзяць на спробу захаваць рэшткi лiтойскае культуры ад славянскае асымiляцыi. Гэтае замiнае Лiтве эфектыуна выкарыстоуваць геапалiтычныя зьмены дзеля индустрыяльнага цi  iншага тэхналягiчнага  абнауленьня. Сёняшняя форма лiтоускае культуры, арыентаваная на захаваньне мовы и спецыфiчнае гiстарычнае сьвядомасьцi не у стане забясьпечыць трываласьць Лiтвы перад вызавамi з боку больш разьвитых у тэхналягiчным пляне краiнау i культурау. Моцы на мадэрнiзацыю уласнае традыцыi i культуры i паварот да шырокага супрацоунiцтва з суседзямi Лiтва не мае. Асаблiва важнае значэнне адыграюць у гэтам сэнсе "пытаньнi" Вiленскага краю й Клайпеды ды iхняе лiтуанiзацыi. Гэткiм чынам, Лiтва кансэрвуе сабе у стане слабасьцi надоуга. 
   
Простае вырашэньне рэальных беларускiх праблемау у эканомiцы i захаваньне моцнае дзяржавы аб'ектыуна з цягам часу адновiць сiтуацыю пасьпяховага культурнага цiску на лiтоускi культурны абшар. Было бы iдэальна, каб гэты чарговы беларускi культурны цiск на балтау быу зьвязаны з iдэяй большага культурнага и тэхналягiчнага узроуня за той, якi можа быць дасягнуты у межох кансэрватыунае й iдэалягiзаванае лiтоускае краiны, што адчувае сабе астрауком сярод славянскага мора.  А зараз, каб не уцягвацца у бессэнсоуныя iдэалягiчныя канфлiкты з Лiтвою, калi хапае уласных унутраных сапрауды сурьёзных праблемау, аптымальна - як мага болей скарацiць патэнцыйна канфлiктныя культурныя кантакты памiж двума народамi i сканцэнтравацца на эканамiчным супрацоунiцтве па даволi вузкаму колу пазыцыяу ды адносiнох з Расеяй i Еуропай. Таксама упэунены, гэткi курс Беларусi  адносна Лiтвы на блiжэйшыя 10-15 гадоу сустрэне вельмi добры водгук з боку лiтоускiх палiтыкау ды культурных дзеячоу.